Вольга Караткевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вольга Караткевіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 8 ліпеня 1972
Менск
Памерла 29 чэрвеня 2016
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца, перакладнік і паэтка
Мова беларуская мова
Творы на сайце Knihi.com

Вольга Караткевіч (8 ліпеня 1972[1]29 чэрвеня 2016) — журналіст Радыё Свабода (1996—2009), вядучы навуковы супрацоўнік навуковага аддзелу Нацыянальнага парку «Нарачанскі».

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыла філялягічны факультэт БДУ. У журналістыцы з 1994 году (тэлекампанія «ФІТ», праграма «Эканаміст»). Працавала на Радыё 101.2, дзе вяла праграму “Бізнес-актуаліі”. У Беларускай рэдакцыі Польскага Радыё, газэце «Наша Ніва», у 1996—2009 гадах на Радыё Свабода. Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў. Была каардынатаркай аддзяленьня журналістыкі ў «Беларускім Калегіюме».

Пісала вершы і прозу на беларускай мове, перакладала з польскай і англійскай.

Вольга Караткевіч доўгі час пакутавала на рак. Да апошняга сачыла за беларускім жыцьцём і дапамагала грашыма праектам беларускага мастацтва[2].

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Караткевіч В. Г. Жыве на свеце шчасце: казкі для дзяцей і дарослых. — Мн.: Адукацыя і выхаванне, 2010. — 140 с. : іл.
  • Нічога новага, альбо Што забіла сабаку? (пераклад Рэя Брэдбэры)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]