N.R.M.
N.R.M. | |
Канцэрт N.R.M. у 2011 годзе, Горкі, 11 чэрвеня 2011 | |
Гады | 1994 — нашы дні |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Менск, Беларусь |
Мова | беларуская |
Жанр | рок |
Выдавец | West Records ды інш. |
Зьвязаныя праекты | Мроя Zet Крамбамбуля Garadzkija Pete-Paff |
Удзельнікі | Алег Дземідовіч Юрась Ляўкоў Піт Паўлаў |
Былыя ўдзельнікі | Лявон Вольскі |
N.R.M. (Незале́жная Рэспу́бліка Мро́я) — беларускі рок-гурт. Заснаваны ў 1994 годзе ўдзельнікамі рок-гурту «Мроя».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гурт быў створаны ў 1994 годзе на падмурку гурту «Мроя». Зьмена назвы была зьвязаная з пажаданьнем адысьці ад стэрэатыпаў, зьвязаных з «Мрояй», і пачаць граць новую музыку на новым узроўні. Альбом «Пашпарт грамадзяніна N.R.M.» (1998) стаў самай папулярнай працай гурту. Песьні зь яго (асабліва «Песьня пра каханьне» й «Паветраны шар») сталі сапраўднае культавымі сярод нацыянальна-арыентаванай моладзі. З тых часоў N.R.M. застаецца самым папулярным рок-гуртам у Беларусі.
Альбом «Try čarapachi» (2000) стаў якасным пераходам гурту на новую ступень у працы над музыкай. Зьлёгку зьмянілася музыка й стылістыка тэкстаў, што стала прычынай адыходу некаторых старых аматараў гурту й зьяўленьня шматлікіх новых. Музыка стала цяжэйшай, тэксты — больш глыбокімі й актуальнымі. Наагул альбом значна болей прафэсійны за папярэднія. Адной з самых гітовых песень N.R.M. стала «Try čarapachi», безь якой цяпер не абыходзіцца ніводны канцэрт.
З 2000 году ўдзельнікі сталі больш свайго часу выдзяляць на працу ў іншых музычных праектах (у выніку чаго амаль уся рок-сцэна Беларусі так ці іначай зьвязаная з удзельнікамі гурту N.R.M.), таму альбомы сталі зьяўляцца радзей, і колькасьць сольных канцэртаў паменшылася.
«Dom kultury» (2002) стаў замацаваньнем пераходу, пазначанага ў 2000 годзе. Прыкметныя гіты — «Try čarapachi — 2» і «Fabryka».
З 2002 году пачалі цыркуляваць чуткі аб хуткім развале гурту. Ускосна на гэта паказваў той факт, што з таго часу не было выдана ніводнага новага альбому (толькі дзьве новыя песьні на «Справаздачы 1994—2004»)[1].
На працягу наступных трох гадоў гурт працягваў актыўную канцэртную дзейнасьць. Адбыліся шматлікія выступы за мяжой: у Польшчы, Нямеччыне, Славаччыне, Швэцыі. У Беларусі гурт уваходзіў у сьпіс забароненых[2], таму канцэрты адбываліся рэдка й у паўпадпольных умовах. За 2006 год не адбылося ніводнага афіцыйнага канцэрту[3] і не было магчымасьці рэклямаваць канцэрты,[4] але музыкі зьявіліся на зборным шоў у падтрымку выпуску сэрыі складанак «Песьні свабоды», на які сабраліся ўдзельнікі Neuro Dubel, Крама, Indiga, Hair Peace Salon і шэрагу іншых знакамітых беларускіх рок-калектываў, які адбыўся на плошчы Бангалор 25 жніўня 2006 году.[5]
У 2007 годзе быў выдадзены шосты студыйны альбом «06». Ён быў запісаны, па словах Лявона Вольскага, пад уплывам палітычных падзеяў вясны 2006 году.[6] Альбом «06» складзены з рознастылёвых песьняў і вылучаецца тым, што пры запісу былі выкарыстаныя новыя для гурту інструмэнты — віялянчэль, мандаліна, клявішы. Акрамя таго, ўпершыню песьні выконвае ня толькі Лявон Вольскі, але і астатнія ўдзельнікі гурту й нават дзіцячы хор.
Пазьней у 2007 годзе гурт быў выкрэсьлены са сьпісу забароненых[7], што дало яму мажлівасьць выступаць зь легальнымі канцэртамі па ўсяе Беларусі, чым гурт і займаўся, праводзячы актыўную канцэртную дзейнасьць цягам ўсяго 2008 году.
На «Рок-каранацыі» ў лютым 2011 году гурт выступіў у новым складзе — безь Лявона Вольскага.[8] Увесь 2011 год гурт выступаў безь яго, прэзэнтаваў новую песьню «Аўтарадыё» ў падтрымку зачыненай радыёстанцыі[9] і рыхтаваў песьні да новага альбому пад працоўнай назвай «ДПБЧ».
17 лютага 2012 году N.R.M. прэзэнтавалі відэа-кліп на песьню «Прамень»[10], які ў першы ж тыдзень сабраў больш за 10 тысячаў праглядаў на YouTube.
У 2013 годзе N.R.M. выдалі новы дыск пад назвай «Д. П.Б. Ч.». Альбом існуе на вініле, на CD і ў лічбавым фармаце 24/48 на флэшцы. Альбом быў запісаны ўласнымі сіламі за ўласны кошт. Гэта сёмы студыйны альбом гурта пасьля амаль шасьцігадовага перапынку.
Супольны арт-праект N.R.M. і Паўла Альтхамэра ўдзельнічаў у Бэрлінскім біенале сучаснага мастацтва[11]. Менская частка мастацкай акцыі «Прамень Сонца» прайшла ў клюбе «Юла». У межах Жэшаўскага фэстывалю «Эўрапейскі стадыён культур» / «Europejski Stadion Kultury 2013» песьня «Прамень» была выканана з польскім рок-гуртом «Myslovitz»[12]. Вэрсія гуральскай народнай песьні «Кузьнічка» прыняла ўдзел у нацыянальным адборачным туры «Эўравізія-2012». Песьня «Ты маўчыш, я маўчу» была напісана, як жэст салідарнасьці з «Аўтарадыё». У першапачатковай вэрсіі выконвалася разам з праграмным дырэктарам «Аўтарадыё» Ірынай Львовай[13].
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Альбомы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ŁaŁaŁaŁa (1995, перавыдадзены ў 2007)
- Одзірыдзідзіна (1996)
- Made in N.R.M. (1997)
- Пашпарт грамадзяніна N.R.M. (1998)
- Акустычныя канцэрты канца XX стагодзьдзя (1999)
- Try čarapachi (2000, перавыдадзены ў 2005)
- Dom kultury (2002)
- Справаздача 1994—2004 (2004)
- 06 (2007)
- Д. П.Б. Ч. (2013)
Самотнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Удзел у супольных праектах
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Народны Альбом (1997)
- Сьвяты Вечар 2000 (1999)
- Я нарадзіўся тут (2000)
Удзел у складанках
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Песьнярок (1997) — «Я паставіў коніка»
- Вольныя танцы: слухай сваё (1999) — «Песьні пра каханьне», «Песьня падземных жыхароў»
- Вольныя танцы: альтэрнатыва by (2001) — «Katlet-matlet (remix)»
- Сэрца Эўропы in rock (2001) — «Najnajnaj»
- Personal Depeche (2002) — «Твой Езус»
- Наша музыка 1 (2003) — «Лёгкія-лёгкія»
- Генералы айчыннага року (2004) — «Лясная песьня»
- Дыхаць! (2006) — «Гадзючнік»
- Песьні свабоды-3 (2007) — «Гадзючнік»
- Прэм’ер Тузін 2007 (2008) — «Miensk i Minsk»
- НезалежныЯ (2008) — «Тры чарапахі (new)»
- Не русский (2008) —
- Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New (2009) — «Katuj-Ratuj», «Svabody Hłytok»
Удзельнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Піт Паўлаў — сола-гітара (1994 — наш час), сьпеў (2010 — наш час), дадатковы сьпеў (1994 — 2010)
- Юрась Ляўкоў — бас-гітара (1994 — наш час), дадатковы сьпеў (2010 — наш час)
- Алег «Алезiс» Дземідовіч — бубны (1994 — наш час), дадатковы сьпеў (2010 — наш час)
- Ян-Вiнцэнт Луцэвiч — рытм-гітара (2015 — наш час)
Колішнія ўдзельнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Лявон Вольскі — сьпеў, рытм-гітара (1994 — 2010, 2020[15])
Храналёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пабочныя праекты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Олег Климов; Сергей Шаруба. Убить N.R.M., или К неутешительным итогам музыкального года (рас.). Музыкальная газета. Праверана 2020-09-11 г. Архіўная копія ад 2020-09-11 г.
- ^ Jeremy Page (5 лютага 2005) Belarus hardman drowns out the sounds of revolution (анг.) Times Online Праверана 12 сакавіка 2011 г.
- ^ Сяргей Будкін (17 сьнежня 2007) Супярэчлівы год беларускага року Tuzin.fm Праверана 12 сакавіка 2011 г.
- ^ Zap, Алена Скарабагатава, «Тузін Гітоў» (11 кастрычніка 2007) N.R.M. нарэшце прэзэнтавалі «06» у Менску Tuzin.fm Праверана 12 сакавіка 2011 г.
- ^ СЛЭП (2006-08-31) 25 жніўня, пл. Бангалор, “Песні Свабоды” | Записи в рубрике 25 жніўня, пл. Бангалор, “Песні Свабоды” | Дзёньнік : LiveInternet — Российский Сервис Онлайн-Дневников (бел.) Праверана 2018-11-18 г.
- ^ Зьміцер Панкавец (10 траўня 2007) Памяці 2006 году Наша Ніва — Лідэр NRM Лявон Вольскі расказвае пра новы альбом гурту.. Праверана 12 сакавіка 2011 г.
- ^ Как рокеры в Администрацию ходили Хартыя’97 Праверана 12 сакавіка 2011 г.
- ^ Усе інтрыгі Рок-каранацыі ў адной — Generation.by Праверана 10 сакавіка 2011 г.
- ^ Вячеслав Радионов. (2011-03-02) N.R.M. записали песню в поддержку «Авторадио» (рас.). Ultra-music.com(be).
- ^ N.R.M. знялі «залаты» кліп Ultra-Music Праверана 17 лютага 2012 г.
- ^ https://web.archive.org/web/20131130054131/http://premierartscene.com/magazine/7th-berlin-biennale/
- ^ https://www.youtube.com/watch?v=thfuSP6nyXE
- ^ https://www.youtube.com/watch?v=52aCq886-dc
- ^ N.R.M. «Д. П.Б. Ч.» — Experty.by (рас.)
- ^ Группа N.R.M. собралась классическим составом. Смотрите, как Павлов и Вольский вместе играют «Тры чарапахі»