Анатоль Івашчанка
Выгляд
| Анатоль Івашчанка | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 7 жніўня 1981 (44 гады) |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | літаратуразнаўца, паэт, пісьменьнік, перакладнік, літаратар |
| Мова | беларуская мова[1] |
| Узнагароды | |
Анатоль Сяргеевіч Івашчанка (7 жніўня 1981, Менск) — беларускі паэт і літаратуразнаўца. Супрацоўнік рэдакцыі часопісу Дзеяслоў. Кандыдат філялягічных навук.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся ў Менску. Скончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, асьпірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі. Кандыдат філялягічных навук (2010). Абараніў дысэртацыю «Паэтыка Алеся Разанава: эвалюцыя паэтычных формаў і літаратурны кантэкст». Выкладаў беларускую мову ў Беларускім нацыянальным тэхнічным ўнівэрсытэце.
Адказны сакратар Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, супрацоўнік рэдакцыі часопісу «Дзеяслоў». Ляўрэат прэміі «Залатой літары» (за радок «Я — слуп, прыбіты да ганебнага чалавека», 2005).
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- «Вершnick» Менск: Беллітфонд, 2006
- «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй». — Менск: БНТУ, 2008
- Зборнік вершаў «Хай так». Бібліятэка Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, сэрыя «Кнігарня пісьменьніка», выпуск 43, «Галіяфы». (2013)
- «Анаталогія»: апавяданні, запісы, эсэ. — Менск : Кнігазбор, 2015
- «Непрамо(ў)ленае» : адабраныя вершы. — Лёндан : Skaryna Press, 2024. — 99 с.
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гадуе дзетак Яну, Даніка і Насту.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Anatolʹ Ivashchanka (анг.). OCLC.
- Івашчанка Анатоль на bellit.info
- ↑ Ìvaščanka, Anatol‘ Sjarhejevìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі