Перайсьці да зьместу

Браніслаў Спрынчан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Браніслаў Спрынчан
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 16 жніўня 1928(1928-08-16)
Памёр 8 ліпеня 2008(2008-07-08) (79 гадоў)
Пахаваны
Дзеці Вадзім Спрынчан
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладнік, пісьменьнік
Мова расейская мова

Бранісла́ў Пятро́віч Спрынча́н (16 жніўня 1928, в. Каніж, Наваміргарадзкі раён, Кіраваградзкая вобласьць, УССР — 8 ліпеня 2008, Менск, Беларусь) — беларускі паэт і перакладчык.

Нарадзіўся 16 жніўня 1928 году ў в. Каніж Наваміргарадзкага раёну Кіраваградзкай вобласьці УССР у сям’і службоўца. У 1949 годзе скончыў Кіраваградзкі машынабудаўнічы тэхнікум, пасьля чаго працаваў на заводзе «Гомсельмаш» майстрам кавальскага цэху, літаратурным супрацоўнікам завадзкой шматтыражнай газэты «Сельмашавец».

У 1959 годзе скончыў завочнае аддзяленьне Літаратурнага інстытуту імя А. М. Горкага ў Маскве. У 1962—1964 гадох працаваў літаратурным супрацоўнікам газэты «Советская Белоруссия»[1]. У 1966 годзе скончыў Менскую вышэйшую партыйную школу. З 1966 па 1991 гады — загадчык аддзелу паэзіі часопіса «Нёман». Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1975 году.

Трагічна загінуў 8 ліпеня 2008 году пад коламі аўтамабілю ў Менску, калі пераходзіў праспэкт Пераможцаў па рэгуляваным пешаходным пераходзе на чырвонае сьвятло сьветлафору[2]. Пахаваны ў Менску на Паўночных могілках.

Друкаваўся з 1949 году. Пісаў на расейскай мове. Аўтар зборнікаў паэзіі «Над кручами Сожа» (1957), «В центральном пролёте» (1961), «Ветер на откосах» (1964), «Плавка» (1968), «Черты лица» (1970), «Ясень» (1973), «Вечная страда» (выбраныя вершы і пераклады, 1978), «Стремнина» (1982), «Сотворение» (1983), «Надежды нежные ростки» (1986), «Свет любви» (выбранае, 1988), «Жизни вечные круги» (1990), «Васильки на белом полотне» (1990), «Смутный день» (1994), «Вербная неделя» (2002), «Осенний вереск» (2008).

Перакладаў творы беларускіх, украінскіх паэтаў на расейскую мову. У яго перакладзе на расейскую мову выйшлі зборнік Пятруся Макаля «Дотык да зямлі» (1977), кніга вершаў беларускіх паэтаў «Стожары» (1984), Максіма Багдановіча «Вянок» (1985)[3].

  • Браніслаў Спрынчан // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Складальнік А. К. Гардзіцкі. Пад рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 508. — 653 с — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.