Перайсьці да зьместу

Аляксей Бацюкоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксей Бацюкоў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1 жніўня 1977(1977-08-01) (47 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці эсэіст, пісьменьнік, журналіст
Жанр проза
Творы на сайце Knihi.com
https://batsiukou.livejournal.com/

Аляксе́й Мікала́евіч Бацюко́ў (нар. 1 жніўня 1977 року ў Магілёве) — беларускі эсэіст, журналіст, пісьменьнік. Былы дырэктар Музэю гісторыі Магілёва[1].

Скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Аркадзя Куляшова, асьпірантуру БДУ. Працаваў на магілёўскай абласной тэлевізіі, старшым выкладчыкам Беларуска-Расейскага ўнівэрсытэту, дырэктарам Музэю гісторыі Магілёва[2].

Сталы аўтар газэты «Наша Ніва», часопісу «ARCHE».

Узнагароды й прэміі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

2012 — чалавек году паводле вэрсіі газэты «Наша ніва» (разам з Андрэем Радковым ды Зьмітром Яцкевічам)[2].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]