Імпрэсіянізм
Імпрэсіянізм (па-француску: impressionnisme, ад impression — «уражаньне») — кірунак у мастацтве апошняй трэці XIX — пачатку XX стагодзьдзяў, зарадзіўся ў Францыі й затым распаўсюдзіўся па ўсім сьвеце.
Прадстаўнікі гэтага кірунку імкнуліся найбольш натуральна й непрадузята захаваць рэальны сьвет у яго рухомасьці й зьменлівасьці, перадаць свае мімалётныя ўражаньні. Звычайна пад тэрмінам «імпрэсіянізм» маецца на ўвазе напрамак у жывапісе, хоць яго ідэі таксама знайшлі сваё ўвасабленьне ў літаратуры й музыцы.
Пачатак
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Трэба сказаць, што раньнія імпрэсіяністы зрабілі для таго часу звышрадыкальную зьяву — зламалі акадэмічныя правілы мастацтва. У творах мелі месца яскравыя колеры, свабодныя мазкі пэндзьлем, другаснасьць прамых лініяў, нарэшце, маляваньне натхненьня мастака, а не застылых відавочных эпізодаў жыцьця.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Імпрэсіянізм — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў