Перайсьці да зьместу

Ялта

Каардынаты: градусы шыраты > 90
Каардынаты: градусы даўгаты >= 360
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ялта
укр. Ялта
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Украіна
Аўтаномная рэспубліка Крым
Раён Ялцінскі раён
Першыя згадкі 1154
Дата заснаваньня 1154
Кіраўніцтва і ўлада
Мэр Pavlenko Yanina Petrovna[d][1]
Заканадаўчы орган Ялцінская меская рада[d]
Геаграфія
Плошча
  • 283 км²
Тып клімату субтропікі
Вышыня НУМ 200 м
Часавы пас
Каардынаты Каардынаты: градусы шыраты > 90
Каардынаты: градусы даўгаты >= 360
Насельніцтва
Колькасьць
Афіцыйная мова крымскататарская мова, украінская мова і расейская мова
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +380-654 і +7-3654
Паштовы індэкс 98600–98639 і 298600–298639
КОАТУУ 0111900000
Узнагароды
ордэн Дружбы народаў
Сайт yalta.com.ua (укр.)
Ялта на мапе Ўкраіны
Ялта
Ялта
Ялта

Я́лта (укр. Ялта, крым. Yalta, Ялта, ад грэц. Γιάλτα) — горад-курорт ва Ўкраіне, на паўднёвым узьбярэжжы Крымскага паўвостраву. З 2014 году пад расейскай акупацыяй. Адрозьніваюць горад Ялта і гэтак званую «Вялікую Ялту». Вялікай Ялтай называюць Ялцінскі рэгіён Аўтаномнай Рэспублікі Крым — тэрыторыю, падначаленую Ялцінскаму горсавету. Гэтая тэрыторыя займае частку паўднёвага ўзьбярэжжа Крыму ад Фораса на захадзе да Гурзуфа на ўсходзе і ўключае два гарады (Ялту і Алупку і мноства пасёлкаў.

Згодна з найбольш распаўсюджанай вэрсіяй назва гораду паходзіць ад па-грэцку: γιαλος — «бераг», аднак маюцца гіпотэзы і пра цюрскае паходжаньне назвы.[3] Першае ўзгадваньне Ялты трапляецца ў арабскага гісторыка Аль-Ідрысіі ў 1154 годзе. Джаліту ён называе палавецкім горадам на чарнаморскім узьбярэжжы. З крымскататарскай мовы «джалыда» (ялыта) перакладаецца як «на беразе».

У Ялце ня раз бываў на лячэньні адзін са славутых дзеячаў беларускай літаратуры Максім Багдановіч. Паэт пакутаваў на сухоты лёгкіх. Апошні раз ён прыехаў у Крым у 1917 годзе, дзе напісаў свае апошнія вершы. У парку санаторыя «Беларусь» у Карэізе ў 1957 годзе быў адкрыты помнік паэту.