Ян Радван
Ян Радван | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | XVI стагодзьдзе[1] або XVI стагодзьдзе |
Памёр | 1592[2] або не раней за 1591 |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, паэт-лацініст |
Жанр | панэгірык |
Мова | лацінская мова |
Ян Радван (?, Вільня — пасьля 1591) — паэт-лацініст, адзін з заснавальнікаў жанру эпічна-гераічнай паэзіі ў ВКЛ.
Біяграфічныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пра асабістае і грамадзкае жыцьцё Я. Радвана захавалася мала зьвестак. Нарадзіўся ён у Вільні, па веравызнаньні быў кальвініст, паходзіў, хутчэй за ўсё, зь мяшчанскай сям’і. Дакладныя даты нараджэньня і сьмерці яго невядомы. У маладосьці быў зьвязаны з дваром Хадкевічаў. Пачатковую адукацыю атрымаў у Вільні, вучыўся ў заходнеэўрапейскіх унівэрсытэтах, дыплём атрымаў у Падуі. Падарожнічаў па Эўропе ў сьвіце Хадкевічаў, пазьней служыў у ваяводы смаленскага Я. Абрамовіча.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пісаў на лацінскай мове, пасьлядоўнік Вэргілія. Першым вядомым яго творам зьяўляецца чатырохрадковая эпіграма ў выданьні «Дзесяцігадовай аповесьці…» А. Рымшы (Вільня, 1585). У 1590 Ян Карцан выдаў у Вільні вершаваны твор Я. Радвана «Эпіталяма на вясельле Крыштапа Монвіда Дарагастайскага», дзе ня толькі апяваўся шлюб К. Дарагастайскага з Соф’яй Хадкевіч, але і давалася разгорнутае апісаньне Вялікага Княства Літоўскага ў стылі «Песьні пра зубра» М. Гусоўскага. Некалькі вершаў паэта, прысьвечаных Мікалаю і Крыштапу Дарагастайскім, Гжэгажу з Жарнаўца, зьмешчана ў «Абароне пасьцілы эвангельскай» (Вільня, 1591) Гжэгажа з Жарнаўца.
Найбольш значны твор — лацінамоўная паэма «Radivilus, sive de vita…», больш вядомая як «Радзівіліяда…» (3470 радкоў дактылічнага гекзамэтра) у панэгірычным зборніку, выдадзеным у 1592 у Вільні ў гонар памерлага ў 1584 ваяводы віленскага, гетмана вялікага літоўскага, князя Мікалая Радзівіла. У выданьні Яна Карцана акрамя паэмы Я. Радвана зьмешчаны празаічныя прысьвячэньні Яна Абрамовіча, Андрэя Воляна, Яна Руцкага, вершы Яна Радвана, Пятра Раізія, Яна Казаковіча.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Radvanus I. Radivilias sive de vita et rebvs praeclarissime gestis … . Vilnae, 1592.
- Ян Радван. Радзівіліяда, або Пра жыццё і дзеі, слаўныя подзвігі бессмяротнай памяці найсвятлейшага пана Мікалая Радзівіла, князя ў Дубінках і Біржы <…>, наймацнейшага ваяводы войскаў Вялікага Княства Літоўскага. (З кнігі І); пераклад з лац. мовы, каментарыі Жанны Некрашэвіч-Кароткай // Наша вера : часопіс. — 2007. — № 2 (40).
- Радван Ян. Радзівіліяда… / Пераклад з лацінскай мовы Жанны Некрашэвіч-Кароткай // Маладосць. 2011. № 1. С. 93—100; № 2. С. 105—108; № 3. С. 73—76; № 4. С. 87—92; № 5. С. 92—98.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ Jonas Radvanas // CERL Thesaurus (анг.) — Consortium of European Research Libraries.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кавалёў С. Героіка-эпічная паэзія Беларусі і Літвы канца XVI ст. — Менск: Універсітэцкае, 1993. — 100,[2] с. — (Са скарбніцы беларускай культуры). — ISBN 5-7855-0587-8.
- Жанна Некрашэвіч-Кароткая. З дзідай у руце, з богам у сэрцы: героі-рыцары зямлі беларускай у помніках новалацінскай паэзіі. // Наша вера : часопіс. — 2007. — № 2 (40).
- Скеп’ян, А. Радван // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — 576 с. — ISBN 985-11-0216-4
- Скеп’ян, А. Радман Ян // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8 — С. 51.
- Sajkowski, A. Od Sierotki do Rybenki: w kregu radziwillowskiego mecenatu / Alojzy Sajkowski. — Poznan: Wydaw. Poznanskie, 1965. — 254 s.
- Sajkowski, A. Staropolska milosc: z dawnych listow i pamietnikow / Alojzy Sajkowski. — Poznan: Wydaw. Poznanskie, 1981. — 403 s.: il. — ISBN 83-210-0172-6.