Аксана Бязьлепкіна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аксана Бязьлепкіна
Аксана Пятроўна Бязьлепкіна
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 26 ліпеня 1981 (42 гады)
Гомель, Беларуская ССР, СССР
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці Выкладчыца
Гады творчасьці З 2002-га
Жанр Апавяданьне, аповесьць, дэтэктыў
Мова Беларуская
Прэміі «Залатая літара» (2003)
Узнагароды
Творы на сайце Knihi.com
euga.livejournal.com

Акса́на Бязьле́пкіна, сапраўднае прозьвішча Чарняке́віч (1981, Гомель) — беларуская пісьменьніца, літаратуразнаўца, крытык. Скончыла філялягічны факультэт БДУ (2003), кандыдат філялягічных навук (2006). Напрамкі навуковай дзейнасьці: беларуская літаратура 19—20 стагодзьдзяў, параўнальнае літаратуразнаўства. Дасьледчыца і аўтарка беларускага дэтэктыва. Выкладае беларускую літаратуру на факультэце журналістыкі БДУ.

Ляўрэат прэміі «Залатая літара — 2003» (за манаграфію «Разам і паасобку: Таварыства „Тутэйшыя“»).

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ляўша на тэнісным корце: Аповесці і апавяданні / А. Бязлепкіна. -Мн.: Беларускі кнігазбор, 2002.
  • Разам і паасобку: Таварыства «Тутэйшыя»: Гісторыя, асобы, жанры / А. Бязлепкіна. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2003. — 163 с.
  • Маладзёжны літаратурны рух у Беларусі напрыканцы ХХ ст.: Бум-Бам-Літ / А. Бязлепкіна // Роднае слова. — 2005. — №12. — С. 82-83.
  • Маладзёжны літаратурны рух у Беларусі напрыканцы ХХ ст.: Таварыства Вольных Літаратараў / А. Бязлепкіна // Роднае слова. — 2005. — №4. — С. 96-98.
  • Маладзёжны літаратурны рух у Беларусі напрыканцы ХХ ст.: Таварыства «Тутэйшыя» / А. Бязлепкіна // Роднае слова. — 2005. — №2. — С. 91-93.
  • Формы беларускага літаратурнага руху ХХ стагоддзя: пытанне тэрміналогіі / А. Бязлепкіна // Весн. Беларус. дзярж. ун-та. Сер. 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. — 2005. — № 2. — С. 76-80.
  • Амбітная літаратура // ARCHE — 2005. — №1 (35).
  • Пентхаўз для Сыса // ARCHE — 2005. — № 4(38).
  • Ідэйна-мастацкая пераемнасць у беларускім літаратурным працэсе канца ХХ ст.: (канд. дысертацыя). Мінск, БДУ. 2006.
  • Бум-Бам-Літ: маніфесты, праекты, эстэтычныя кірункі / А. П. Бязлепкіна // Беларускае літаратуразнаўства: навук.-метад. альманах / рэдкал. Л. Д. Сінькова (і інш.) — Мінск: РІВШ, 2006. — Вып. 2. — С. 88-100.
  • Дакторка Югася, альбо Як здабыць літаратурную нішу: (рэцэнзія: Каляда Югася. Галоўная памылка Афанасія. -Мн.: Мастацкая літаратура, 2005. — 206 с.) // ARCHE — 2006. — № 1,2 (41,42).
  • Сцэнар кахання. Лірычная гераіня Раісы Баравіковай / А. Бязлепкіна // Роднае слова. — 2007. — №5. — С. 9-12.
  • Трансляцыя традыцыі ў беларускім літаратурным працэсе / А. П. Бязлепкіна // Беларускае літаратуразнаўства: навук.-метад. альманах / — Мінск: БДУ, 2008. — Вып. 6.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]