Васіль Зуёнак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Васіль Васільевіч Зуёнак
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 3 чэрвеня 1935(1935-06-03) (88 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменнік, паэт
Гады творчасьці 1954 — цяпер
Жанр верш, паэма, проза
Мова беларуская
Дэбют 1954
Узнагароды
Творы на сайце Knihi.com
Творы на сайце Kamunikat.org
https://sites.google.com/site/vasilzueenak/

Васіль Васільевіч Зуёнак (нарадзіўся 3 чэрвеня 1935 году, в. Мачулішча, Крупскі раён, Беларусь) — беларускі пісьменьнік, паэт, перакладчык, літаратуразнаўца і крытык. Старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (1990—1998). Кандыдат філялягічных навук. Ляўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1982 год, за паэму «Маўчаньне травы»).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 3 чэрвеня 1935 году ў вёсцы Мачулішча, Крупскі раён Менскай вобласьці БССР (цяпер Беларусь)[1]. Сям’я была сялянскай. Бацька Васіль Захаравіч, мама — Куліна Канстанцінаўна. Васіль вучыўся спачатку ў Мачуліцкай пачатковай школе, потым — ва Узнацкай сямігодцы, якую скончыў 1950 годзе. Навучаньне працягнуў у Барысаўскай пэдагагічнай вучэльні. У 1954 годзе безь іспытаў паступіў на аддзяленьне журналістыкі філялягічнага факультэту Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Пасьля сканчэньня ўнівэрсытэту працаваў у рэдакцыі менскай газэты «Рабочае юнацтва». Ад 1961 году да 1966 году працаваў загадчыкам аддзелу літаратуры і мастацтва газэты «Піянэр Беларусі» (цяперашняя назва Раніца). Ад 1966 году намесьнік галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць». У гэтым самым годзе выдадзеная першая кніга паэзіі «Крэсіва»[2], пасьля чаго ўступіў у Саюз пісьменьнікаў Беларусі. У 1970 годзе скончыў завочную асьпірантуру БДУ. У 1972 годзе прызначаны галоўным рэдактарам часопіса Бярозка. У 1973 годзе на катэдры стылістыкі і літаратурнага рэдагаваньня БДУ абараніў дысэртацыю на сашукальніцтва ступені кандыдата філялягічных навук[3]. У 1978 годзе пасьля прызначэньня тагачаснага галоўнага рэдакатара часопіса «Маладосьць» Генадзя Бураўкіна старшынём Дзяржтэлерадыё БССР заняў ягоную пасаду. Працаваў галоўным рэдактарам да 1982. Ад 1982 году да 1989 году сакратар Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. у 1985 годзе прымаў удзел у паседжаньні Генэральнай асамблеі ААН[4]. У 1989—1990 гадах — першы сакратар СП БССР, і, нарэшце, у 1990 абраны старшынём Саюзу беларускіх пісьменьнкіаў. У 2000 годзе абраны ганаровым сябрам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра. Жыве ў Менску. Сын Сяргей.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Перакладаў творы з расейскай, украінскай, баўгарскай, польскай, славацкай, сэрбскай і іншых моў. У 1978 годзе сумесна з Рыгорам Барадуліным пераклаў кніжку вершаў У.Лучука «Возера-Бульдозера» (1978)

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зборнікі паэзіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Крэсіва : Лірыка. — Мінск: Беларусь, 1966. — 72 с.
  • Крутаяр. — Мінск: Беларусь, 1969. — 72 с.
  • Сяліба : Вершы і паэма. — Мінск: Маст.літ., 1973. — 95 с.
  • Качан на п'едэстале: Гумарыст. вершы / Іл. С.Волкаў. — Мн.: Выд-ва ЦК КПБ, 1973. — 48 с. — (Б-ка "Вожыка" ; N2(98)).
  • Нача : Лірыка / Іл.:А.Д.Часноў. — Мінск: Маст.літ., 1975. — 255 с.
  • Маўчанне травы : Паэма лесу / Маст.Ю.П.Герасіменка. — Мінск: Маст.літ., 1980. — 192 с.
  • Час вяртання: Вершы. — Мінск: Маст.літ., 1981. — 158 с. — (Бібліятэка беларускай паэзіі).
  • Світальныя птушкі : Вершы і паэмы. — Мінск: Маст.літ., 1982. — 159 с.
  • Лукам’е : Вершы і паэма. — Мінск: Маст.літ., 1984. — 110 с.
  • Жніўны дзень : Выбранае / Прадм.Р.Барадулін. — Мінск: Маст.літ., 1985. — 351 с.
  • Вызначэнне : Вершы. — Мінск: Маст.літ., 1987. — 167 с.
  • Лета трывожных дажджоў : Вершы. — Мінск: Маст.літ., 1990. — 158 с.
  • Чорная лесвіца : Вершы, паэма / Маст.А.І.Аблажэй. — Мінск: Маст.літ., 1992. — 158 с. — ISBN 5-340-01110-0
  • Пісьмы з гэтага свету : Вершы. — Мінск: Маст.літ., 1995. — 173 с. — ISBN 5-340-01402-9
  • Выбраныя творы : У 2 т. / Прадм. Р.Барадуліна. — Мінск: Маст.літ., 1996. — Т. 1, Гронка цішыні.. — 445 с. — ISBN 985-02-0103-7 — ISBN 985-02-0227-0, Т.2, Пяцірэчча — 1998.
  • Выбраныя творы / [прадмова Н. Заяц]. — Мінск: Кнігазбор, 2010. — 509 с. — (Беларускі кнігазбор : БК. Серыя 1, Мастацкая літаратура). — ISBN 978-985-6976-05-9
  • Азірнуўшыся, не скамянець... : вершы, фрагменты з паэм. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2013. — 269 с. — (Беларуская паэзія XX стагоддзя). — ISBN 978-985-02-1488-1

Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Лінія высокага напружання : Літ.-крытыч. нататкі. Постаці. Роздум. — Мінск: Маст. літ., 1983. — 182 с.
  • Паміж небам і зямлей : літаратурна-лінгвістычныя эсэ, эцюды, падарожныя нататкі. — Мінск: Беларус. навука, 2009. — 265 с. — ISBN 978-985-08-1012-0

Кнігі для дзяцей[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Любіць прыроду - любіць Радзіму. — Мн.: Дзярж. выд-ва Беларус. ССР, Рэд. дзіцячай і юнац. літ., 1962. — 31 с. — (Законы юных піянераў).
  • Працай славіцца чалавек: Для сярэд. узросту / Іл. Е.Лось. — Мн.: Дзяржвыд БССР, 1963. — 30 с. — (Бібліятэчка піянера-актывіста).
  • Вясёлы калаўрот: Вершы: Для сярэд.узросту / Іл.Ю.Пучынскі. — Мн.: Беларусь, 1965. — 32 с.
  • Жылі-былі пад вадой : Для дашк.узросту / Іл.І.Някрасаў. — Мн.: Беларусь, 1969. — 22 с.
  • Сонечны клубочак: Загадкі:Для дашк.узросту / Мал.Я.Куліка. — Мн.: Маст.літ., 1972. — 35 с.
  • Будзем сілы набірацца: Вершы:Для сярэд. шк.узросту / Іл. М. М. Селяшчук. — Мн.: Маст.літ., 1974. — 32 с.
  • Шапка-ўсёвідзімка : вершы / мастак А. Лось. — Мінск: Юнацтва, 1983.
  • Хата, поўная гасцей : Вершы, казкі, жарты, загадкі:Для малодш.шк.узросту / Маст.Т.П.Беразенская. — Мінск: Юнацтва, 1987. — 159 с.
  • Бадзірог : Карагод вяселых прыгод - і рыфмай звязаных, і проста расказаных: Для малод.шк.узросту / Маст.Н.В.Хацановіч. — Мінск: Юнацтва, 1995. — 79 с. — ISBN 5-7880-0863-8
  • Па ельнічку, па бярэзнічку…: Беларус. грыбы у вершах і малюнках: Для дзяцей / Маст. Г.П.Сянькоўскі. — Мн.: Юнацтва, 1996. — 31 с. — ISBN 985-05-0029-8
  • Рэха : Вершы, загадкі, пацешкі: Для дашк. і мал. шк. узросту / Маст. У. Гладкевіч. — Мінск: Маст. літ., 2003. — 142 с. — ISBN 985-02-0580-6
  • Запішыце мяне ў мядзведзі: вершы: [для малодшага школьнага ўзросту]. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2013. — 52 с. — (Журавінка = Žuravinka). — ISBN 978-985-02-1430-0

Пераклады зь іншых моў, выкананыя Васілём Зуёнкам[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гронкі радасці: творы пісьменнікаў Малдавіі і малдаўскага фальклору: [для малодшага школьнага ўзросту: пераклад з малдаўскай мовы / укладальнік Ф. Міронаў. — Мінск: Юнацтва, 1986. — 383 с. — (Бібліятэка дзіцячай літаратуры народаў СССР).
  • Вясёлка над Арыкам: вершы, апавяданні, казкі ўзбекскіх пісьменнікаў / укладальнікі: С. Барноеў, В. Іпатава. — Мінск: Юнацтва, 1986. — 347 с. — (Бібліятэка дзіцячай літаратуры народаў СССР).
  • Песня Даўгавы: вершы, апавяданні, казкі латышскіх пісьменнікаў: [пераклад з латышскай мовы: для малодшага школьнага ўзросту] / [укладальнікі: Я. Османіс, С. Панізнік; рэдакцыйны савет: Э. Агняцвет і інш.; уступны артыкул Ю. Ванаг; мастак М. М. Селяшчук]. — Мінск: Юнацтва, 1986. — 431 с. — (Бібліятэка дзіцячай літаратуры народаў СССР).
  • Зоры Севана: вершы, апавяданні, казкі армянскіх пісьменнікаў: [для малодшага школьнага ўзросту / пераклад з армянскай мовы: укладальнік С. Мурадзян; рэдакцыйны савет: Э. Агняцвет і інш.; уступны артыкул Х. Гюльназарана; мастак Я. Жылін і інш.. — Мінск: Юнацтва, 1987. — 381 с. — (Бібліятэка дзіцячай літаратуры народаў СССР).
  • Анталогія грузінскай паэзіі: у 2 т.: [пераклад з грузінскай] / рэдактар Алесь Разанаў. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1989.
  • Кветкі Каракумаў: вершы, апавяданні, казкі туркменскіх пісьменнікаў: для малодшага школьнага ўзросту / [пераклад з туркменскай мовы / укладальнікі: А. Чарыярава, Л. Філімонава; рэдакцыйны савет: Э. Агняцвет і інш.; прадмова К. Тангрыкуліева; мастак Ю. Зайцаў]. — Мінск: Юнацтва, 1990. — 446 с. — (Бібліятэка дзіцячай літаратуры народаў СССР).
  • Знічкі сямі нябёс: з паэзіі народаў свету: [пераклады з рускай, украінскай, англійскай, польскай і іншых моў] / пераклады Васіля Зуёнка. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1992. — 286 с. — (Кніга перакладчыка).
  • Легенды і казкі польскіх і беларускіх паэтаў: [для малодшага школьнага ўзросту / пераклад з польскай мовы А. Лойкі, В. Зуёнка; мастак У. Гладкевіч]. — Мінск: Юнацтва- Лодзь: Лодзінскае выдавецтва, 1992. — 124 с. — ISBN 5-7880-0286-9
  • Анталогія малдаўскай паэзіі: пераклад на беларускую мову: у 2 т. / [укладанне і біяграфічныя даведкі Г.Мазілу і У.Скарынкіна. — Кішынёў, Мінск: Мастацкая літаратура, 2005. — Т. 2. — 222 с. — ISBN 5-340-00721-9 — ISBN 5-340-00722-7.
  • Тарас Шаўчэнка І мёртвым, і жывым, і ненароджаным...: вершы, паэмы, балады / [прадмова, падрыхтоўка тэкстаў, укладанне, каментар Т. Кабржыцкай і В. Рагойшы; пераклад з украінскай К. Крапівы і інш.]. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2014. — 654 с. — ISBN 978-985-02-1540-6

Творы Васіля Зуёнка, перакладзеныя на расейскую мову[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Хлеб на кленовых листьях : стихи и поэма / Авториз. пер. с белорус. А.Николаева. — 1977.
  • Лесной будильник: стихи, сказки, загадки: [для дошкольного возраста] / [авторизованный перевод с белорусского И. Бурсова; художник Б. Заборов]. — Минск: Мастацкая літаратура, 1977.
  • Жили-были под водой: Для дошк.возраста = Жылі-былі пад вадой / Пер. с белорус. И.Бурсова; Худож. С.Мартинович. — Мн.: Маст.літ., 1979. — 6 с. (перавыд 1980, 1982)
  • Рассветные птицы : Стихотворения. Поэма = Світальныя птушкі / пер. с белорус. — Москва: Мол. гвардия, 1985. — 78 с.
  • Молчание травы: Поэма = Маўчанне травы / Пер.с белорус. И.Бурсов. — М.: Сов. писатель, 1987.
  • Солнечный клубочек: Стихи, сказки, загадки = Сонечны клубочак / Пер. с белорус. И.Бурсова. — Мн.: Юнацтва, 1987. — 112 с.

Творы Васіля Зуёнка, перакладзеныя на іншыя мовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Калинові мости : антология молодої білоруської поезії. — Київ: Молодь, 1969. — 316 с.
  • Белоруски поети ― едно поколение: сборник: превод от белоруски / подбор и редакция: Георги Вълчев. — София: Народна култура, 1971. — 139 с.
  • Sālsmaize: baltkrievu dzejas izlase: [atdzejots no baltkrievu valodas] / [sastādījis Jeronims Stulpāns]. — Rīga: Liesma, 1974. — 233 с.
  • Fair land of Byelorussia: an anthology of modern Byelorussian poetry / [compiler: Anatol Vyartsinski]. — Moscow: Progress Publishers, 1976. — 367 с.
  • Rečou srdca / [podklady na zostavenie antológie pripravil Piatrus Makaľ]. — Bratislava: Slovenský spisovateľ, 1977. — 116 с. — (Nova sovietska tvorba).
  • Saulėgrąža ir saulė: baltarusių vaikų poezija / iš baltarusių kalbos vertė Anzelmas Matutis. — Vilnius: Vaga, 1984. — 47 с. — (Želmenėliai).
  • Антология на беларуската поезия / [съставител и уводна студия: Румяна Евтимова]; [превод: Андрей Германов [і інш.]. — София: Панорама, 2000. — 703 с. — ISBN 954-9655-10-5
  • Makszim Tank [et al.]. Válogatás a mai belorusz irodalomból. — Budapest: Szovjet Irodalom, 1984. — Т. 2. — 192 с.
  • Болка: белоруски поети за Чернобил / [съставителство: Сяргей Законников. — София: Илинда-Евтимов, 2005. — 99 с. — ISBN 954-711-067-5
  • Антологија белоруске поезије / [приредио] Иван Чарота. — Београд: Српска књижевна задруга, 2012. — 230 с. — (Антологије / Српска књижевна задруга). — ISBN 978-86-379-1209-5
  • Wiatr od Niemna: antologia poezji białoruskiej / [redakcja: Mira Łuksza, Aleksander Nawrocki]. — Warszawa: IBiS, 2013старонак =138. — ISBN 978-83-7358-144-9

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Васілю Зуёнку — 80!. Саюз беларускіх пісьменнікаў (3 чэрвеня 2015).
  2. ^ Зуёнак Васіль // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994.
  3. ^ Зуенок, В. Публицистика и лирика (гражданская поэзия на страницах современной белорусской периодики) : автореф. дис.... канд. филол. наук / Белорус. гос. ун-т им. В. И. Ленина, Каф. стилистики и лит. редактирования. — Минск : [б. и.], 1973. — 27 с.
  4. ^ сайт, прысвечаны творчасці Васіля Зуёнка
  5. ^ Ганаровы член НАН Беларусі Зуёнак Васіль Васільевіч. НАН Беларусі (12 ліпеня 2015).