Андрэй Рымша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэй Рымша
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся да 1550
Пянчын, Наваградзкі павет
Памёр пасьля 1595 ці 1599
Дзевянішкі?
Род Рымшы
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці літаратар, паэт-панегірыст, перакладчык
Жанр панегірык
Мовы старабеларуская, польская, лацінская
Значныя творы «Храналёгія» (1581)
Творы ў Вікікрыніцах

Андрэй Рымша (да 1550, Пянчын, Наваградзкі павет — пасьля 1595[1] ці 1599[2], Дзевянішкі?) — паэт-панэгірыст, адзін з асноўных прадстаўнікоў старажытнай беларускай паэзіі другой паловы XVI — пачатку XVII ст[3]. Пісаў на старабеларускай, польскай і лацінскай мовах.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Храналёгія» А. Рымшы (1581)

Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і герба «Паўкозіч». Паходзіў, імаверна, з праваслаўнай сям’і, але паводле веравызнаньня быў кальвіністам. Некаторыя крыніцы пазначаюць месцам вучобы Астроскую акадэмію на Валыні[4] праз той факт, што «Храналёгія» А. Рымшы друкавалася ў астроскай друкарні І. Фёдарава, аднак сучасныя дасьледнікі ня лічаць гэты факт вычарпальным[5]. Спачатку служыў пры двары М. Радзівіла Рудога[3] (паводле іншых зьвестак — Мікалая Радзівіла Сіроткі[6]), а з 1572 году — пры двары К. Радзівіла Перуна. У 1581 годзе ўдзельнічаў у паходзе князя ў глыб маскоўскіх земляў, пазьней суправаджаў яго ў падарожжы па Лівоніі. З 1585 году жыў у Вільні. У 1589—1599 гадах выконваў абавязкі падстарасты Біржаў — радавога ўладаньня Радзівілаў. Выдаваў свае творы ў Даніэля з Ланчыцы і ў друкарні Мамонічаў.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Творчасьць А. Рымшы аказала ўплыў на фармаваньне паэтычных здольнасьцяў многіх тагачасных паэтаў. Наватарства творчага падыходу А. Рымшы заключалася ва ўслаўленьні буйных дзеячаў найперш як патрыётаў Айчыны — Вялікага Княства Літоўскага, а ня простых заможных і радавітых магнатаў[7].

Панэгірык А. Рымшы на герб Л. Сапегі, надрукаваны ў Статуце 1588 г.

А. Рымшу належаць тры старабеларускамоўныя «эпікграмы»: «На герб яснавяльможнага пана Астафея Валовіча…» (зьмешчана ў выданьні кнігі Г. Скалярыса «Дыялёг», Вільня, 1585, падпісана крыптонімам «А. Р.»), «На Творчасьць А. Рымшы аказала ўплыў на фармаваньне паэтычных здольнасьцяў многіх тагачасных паэтаў. Наватарства творчага падыходу А. Рымшы заключалася ва ўслаўленьні буйных дзеячаў найперш як патрыётаў Айчыны — Вялікага Княства Літоўскага, а ня простых заможных і радавітых магнатаў[7].

А. Рымшу належаць тры старабеларускамоўныя «эпікграмы»: «На герб яснавяльможнага пана Астафея Валовіча…» (зьмешчана ў выданьні кнігі Г. Скалярыса «Дыялёг», Вільня, 1585, падпісана крыптонімам «А. Р.»), «На гербы… Льва Сапегі» (надрукавана ва ўступе да Статута 1588 году), «На гербы яснавяльможнага пана… Тэадора Скуміна» (падпісана «А. Р. Літвін», апублікавана ў «Апостале», Вільня, 1591) і адна польскамоўная. Ёсьць падставы меркаваць, што ў паэта было значна больш вершаў на старабеларускай мове: у лістах С. Рысінскага захаваліся згадкі пра эпіграму на «народнай мове» А. Рымшы ў гонар Радзівілаў, два варыянты перакаладу гэтай эпіграмы на лацінскую мову, а таксама згадка пра існаваньне дзёньніка паэта[8].

Акрамя эпіграм А. Рымша — аўтар верша «У якім месяцы што адбылося» (называнага «Храналёгіяй», 1581), што выявіла прыхільнасьць аўтара да грэгарыянскага каляндара[3], а таксама выбітнага твора польскамоўнай паэзіі ВКЛ — «Дзесяцігадовай аповесьці ваенных справаў князя Крыштафа Радзівіла» (1585).

Апошняя вядомая літаратурная праца А. Рымшы — выдадзены Я. Карцанам пераклад на польскую мову твора Ансэльма Поляка «Хараграфія, альбо тапаграфія, гэта значыць асаблівае і падрабязнае апісаньне Сьвятой Зямлі» (Вільня, 1595). Тытульны ліст «Хараграфіі…» ўпрыгожаны вершаваным двухрадкоўем паэта, у якім высьмейваецца псэўдаадукаванасьць і невуцтва выпускнікоў замежных унівэрсытэтаў. На адвароце тытульнага ліста зьмешчана эпіграма на герб Астроскіх, завяршае кнігу вершаванае чатырохрадкоўе прэфацыйнага зьместу[9]. У 17 ст. гэты твор быў перакладзены на расейскую мову ў Маскве.

На латынь вершы А. Рымшы зь «мясцовай мовы» перакладаў С. Рысінскі[10], на беларускую мову – Іван Саверчанка[11].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Славянамоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVIII стст / НАН Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; уклад., прадм. і камент. А. У. Бразгунова. — Мн., 2011. — С. 325. — 901 с — (Помнікі даўняга пісьменства Беларусі). — 400 экз. — ISBN 978-985-08-1291-9
  2. ^ І.У.Саламевіч. Андрэй Рымша // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — 576 с. — ISBN 985-11-0216-4С.514.
  3. ^ а б в Старажытная беларуская літаратура (XII—XVII стст.) / Уклад., прадм., камент. І. Саверчанкі. — Мінск: Кнігазбор, 2007. — С. 240—241. — 608 с.
  4. ^ Паэт Андрэй Рымша (каля 1550 — пасля 1595)
  5. ^ Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 1. Даўняя літаратура XI — першай паловы XVIII стагоддзя. — Мінск. Беларуская навука. 2006. С. 472
  6. ^ Андрій Римша Хронологія. Хрестоматія давньої української літератури, К., 1967
  7. ^ а б Славянамоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVIII стст / НАН Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; уклад., прадм. і камент. А. У. Бразгунова. — Мн., 2011. — С. 12. — 901 с — (Помнікі даўняга пісьменства Беларусі). — 400 экз. — ISBN 978-985-08-1291-9
  8. ^ Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 1. Даўняя літаратура XI — першай паловы XVIII стагоддзя. — Мінск. Беларуская навука. 2006. С. 480
  9. ^ Кавалёў С. Шматмоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу: манаграфія / Сяргей Кавалёў. — Мінск: Кнігазбор, 2010. — С. 243. — 376 с.
  10. ^ Латышонак, А. Навуковыя крыніцы самаакрэслення Саламона Рысінскага як беларуса / А. Латышонак // Рэфармацыя і грамадства : XVI стагоддзе : Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі. — Мінск : Беларускі кнігазбор, 2005. — С. 126—131.
  11. ^ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Андрэй Рымшасховішча мультымэдыйных матэрыялаў