Перайсьці да зьместу

Песьняры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Песьняры
лац. Pieśniary
Гады 1969 — цяпер
Краіна
Месца ўтварэньня Менск, Беларусь
Мова беларуская
расейская
Жанр фольк-рок
Выдавец «Мелодия»
Узнагароды і прэміі
прэмія Ленінскага камсамолу
pesnyary.by
«Песьняры» на паштовай марцы Беларусі

«Песьняры́» («Песняры́») — вакальна-інструмэнтальны ансамбль пад кіраўніцтвам Уладзімера Мулявіна, створаны ў Менску ў 1969 годзе. Вядомы шырокай аўдыторыі слухачоў па песьнях «Белавеская пушча», «Беларусь», «Вологда» і шматлікіх іншых.

Ансамбль першапачаткова пазыцыянаваўся як фальклёрны. Аснову рэпэртуару складалі апрацаваныя беларускія народныя песьні. Пасьля ў рэпэртуар былі ўключаныя песьні савецкіх кампазытараў, песьні на вершы вядомых паэтаў, такіх, як Янка Купала, Робэрт Бэрнз, Уладзімер Маякоўскі. Ансамблем было пастаўлена 2 вялікія тэатралізаваныя творы (рок-опэры) — «Песнь пра долю» і «Гусьляр».

У 1975 годзе падчас гастроляў у ЗША «Песьняры» пазнаёміліся са сьпеваком Данчыкам. Пасьля сустрэчы ансамбль улучыў у свой рэпэртуар папулярную сярод беларускай дыяспары ЗША і Аўстраліі песьню «Беларусачка». Пагатоў паэт Алесь Ставер напісаў строфы песьні яшчэ ўвесну 1967 году пры вяртаньні ў Менск з выступленьня ў Барысаве (Менская вобласьць). Той самай вясной кампазытар Юры Семяняка паклаў верш на музыку. Улетку 1980 году ў Маскве ансамбль «Песьняры» выконваў песьню на Гульнях 22-й Алімпіяды[1].

У 1998 годзе ў гурце адбыўся раскол. У цяперашні час існуе каля пяці розных ансамбляў, якія маюць у сваім назове слова «Песьняры» і якія выконваюць песьні легендарнага калектыву, у тым ліку беларускі дзяржаўны ансамбль «Песьняры», «Беларускія песьняры», «Песьняры Леаніда Барткевіча»[2]. Анатоль Кашапараў і Леанід Барткевіч, якія сьпявалі разам у «Песьнярах», у 2016 годзе давалі некалькі сумесных канцэртаў у Беларусі.

1971Ты мне вясною прысніласяТы мне вясною прысьнілася
1974АлесяАлеся
1977ПерапёлачкаПерапёлачка
1979ВологдаВолагда
1980ГуслярГусьляр
1982Зачарованная мояМая зачараваная
1984Через всю войнуПраз усю вайну

Выдыдзены таксама шэраг сынглаў.

Склад гурту ўвесь час зьмяняўся. Найбольшыя значнымі ўдзельнікамі былі:

  1. Міхась Шавыркін. Беларусачка // Зьвязда : газэта. — 28 красавіка 2012. — № 82 (27197). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  2. Анна Жданович. (2014-03-17) Опыт и молодость "Песняров" (рас.). Белорусы и рынок. Праверана 2020-04-09 г. Архіўная копія ад 2020-04-09 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Песьнярысховішча мультымэдыйных матэрыялаў