Перайсьці да зьместу

Юрась Пацюпа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юрась Пацюпа

лац. Juraś Paciupa
Дата нараджэньня 13 сакавіка 1965(1965-03-13) (59 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак мовазнавец, паэт, празаік, крытык, пісьменьнік, літаратурны крытык, рэдактар
Навуковая сфэра беларускае мовазнаўства
Месца працы
Сябра ў Таварыства вольных літаратараў і Саюз беларускіх пісьменьнікаў
Узнагароды

Юрась (Юры Віктаравіч) Пацюпа (нар. 13 сакавіка 1965, Полацак) — беларускі мовазнавец, паэт, празаік, крытык.

Скончыў філялягічны факультэт Гарадзенскага ўнівэрсытэту (1992). У 1990—1992 працаваў у Беларускім дзяржаўным музэі народнай архітэктуры і побыту. З 1992 — у Гарадзенскім унівэрсытэце: загаднік лябараторыі, асьпірант катэдры беларускай культуры, а з 1996 — выкладнік гэтай катэдры. Навуковую працу пачынаў пад кіраўніцтвам прафэсара Аляксея Пяткевіча.

У 2007—2012 працаваў рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура», з 2013 — у Цэнтры дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Жыве ў Менску.

  • «Ноч» (1991).
  • «Сабака» (2008).
  • «Анонс. Квадрат тэкстаў» (2013).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]