Андрэй Курэйчык
Андрэй Курэйчык | |
![]() | |
Род дзейнасьці | сцэнарыст, актор |
---|---|
Дата нараджэньня | 14 студзеня 1980 (41 год) |
Месца нараджэньня | БССР, Менск |
Грамадзянства | Беларусь |
Альма-матэр | Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту і юрыдычны факультэт БДУ |
Занятак | кінарэжысэр і сцэнарыст |
Сайт | http://www.kureichik.ru/ |
Андрэ́й Курэ́йчык (14 студзеня 1980, Менск) — беларускі і расейскі сцэнарыст, актор.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Скончыў Ліцэй БДУ, юрыдычны факультэт БДУ, спэцыяльнасьць — адміністрацыйнае права, палітычная навука. Пасьля навучаўся ў асьпірантуры факультэту журналістыкі БДУ.
Працаваў юрыстам у міжнароднай юрыдычнай фірме «Власова и Партнёры» (2000—2001). Пасьля памочнікам старшыні Беларускага Саюзу тэатральных дзеячоў (2001—2002), выконваў функцыі прэс-сакратара саюзу. З 2002 году — аглядальнік Белгазеты.
У 2002 рэжысэрскую стажыроўку праходзіў у Алега Табакова ў МХАТе.
Галоўны рэдактар АНТ (2002). Аўтар шматлікіх сцэнароў для беларускіх тэатраў на беларускай і расейскай мовах. Друкаваў свае п’есы ў «Arche», «Полымя», «Неман», «Першацвет», выдаў 2 кнігі, наклад якіх цалкам разышоўся [1].
Movie Research прызнала Курэчыка самым пасьпяховым сцэнарыстам расейскага кіно 2006—2008 гадоў.[2]
У 2009 працаваў ў Галівудзе. Адмовіўся ад напісаньня сцэнару для фільму «Любоў-маркоў-3»[3]
Працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Рэжысэр[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Гатэль выкананьня жаданьняў, 2003 — беларускі тэлесэрыял
Сцэнарыст[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ГараШ, 2015
- Гараскоп на ўдачу, 2015
- Вышэй за неба, 2012
- Увага, жанчыны!,
- Трое, верасень, 2009
- Юленька, 2009
- Любоў-маркоў-2, 2008
- Любоў-маркоў, 2007
- Вупыры, 2019
Ролі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Любоў-маркоў, 2007 — роля мастацтвазанаўцы
- Дунечка, 2004
- Акупацыя. Містэрыі, 2004, Беларусь
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![]() |
Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: |
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Андрэй Курэйчык: «Беларусь — не самая сяброўская краіна для драматургаў» http://www.dw-world.de/dw/article/0,,1772857,00.html
- ^ Андрей Курейчик признан лучшим сценаристом http://www.nv-online.info/index.php?c=ar&i=13938 Народная Воля 14 красавіка 2009
- ^ Беларускі сцэнарыст Андрэй Курэйчык адмовіўся працаваць над праектам «Любовь-морковь 3» http://www.nv-online.info/index.php?c=nw&i=29224 Народная Воля 22 траўня 2009