Ян Чачот
Ян Чачот лац. Jan Čačot | |
Гравюра Ф. Г. Рэбэрга (малюнак Ю. Палькоўскага) | |
Герб «Астоя» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Ян Антоні Чачот |
Псэўданімы | Tłumacz Piosnek[1] |
Нарадзіўся | 17 ліпеня 1796 в. Малюшычы, Наваградзкі павет, Гарадзенская губэрня, Расейская імпэрыя |
Памёр | 23 жніўня 1847 (51 год) Друскенікі, Гарадзенскі павет, Гарадзенская губэрня, Расейская імпэрыя |
Пахаваны | |
Род | Чачоты |
Бацькі | Тадэвуш Чачот Клара з Гацыскіх |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, фальклярыст і драматург |
Кірунак | рамантызм |
Жанр | верш, баляда, песьня |
Мовы | беларуская, польская |
Подпіс | |
Творы на сайце Knihi.com | |
Творы на сайце Kamunikat.org | |
Ян Анто́ні Чачо́т (польск. Jan Czeczot; 6 (17) ліпеня 1796[2], в. Малюшычы, Наваградзкі павет — 23 жніўня 1847, мястэчка Ротніца, цяпер уваходзіць у склад Друскенікаў, Гарадзенскі павет) — паэт-рамантык, філямат, філярэт, фальклярыст, этнограф і драматург; сябра Адама Міцкевіча; адзін з найбуйнейшых дзеячоў беларуска-польскага фальклёрна-літаратурнага сумежжа XIX стагодзьдзя.
Паэт сабраў каля тысячы аўтэнтычных беларускіх народных песень і выдаў іх у шасьці зборніках «Сялянскіх песень…» у перакладзе на польскую мову, восьмую частку зь якіх апублікаваў у беларускім арыгінале[3]. У сваёй прадмове да «Сялянскіх песень з-над Нёмана і Дзьвіны» 1846 году ён зрабіў нарыс граматычных асаблівасьцяў беларускай мовы і ўпершыню паставіў пытаньне аб прынцыпах будучага «крывіцкага» правапісу[4]. У сваёй баляднай творчасьці Янам Чачотам было адлюстравана дванаццаць паданьняў і народных казак, а таксама дзесяць матываў з народных вераваньняў і звычаяў[5]. Пазьнейшыя зьбіральнікі народнай творчасьці (А. Кіркор, І. Насовіч, П. Шэйн) у сваіх зборніках актыўна публікавалі запісаны Я. Чачотам фальклёрны матэрыял, пры гэтым не заўсёды пазначаючы крыніцу вынятых тэкстаў[6].
Яго руплівая дзейнасьць па зьбіраньні беларускага фальклёру і спробы ўнармаваньня беларускай граматыкі, паводле польскіх і беларускіх дасьледнікаў, зьяўляецца досьвіткам беларускага нацыянальнага адраджэньня[7][8]. У пераважнай бальшыні выпадкаў паэт называе беларускую мову «славянакрывіцкай мовай» альбо «крывіцкім дыялектам»[9]. Ужываньне Я. Чачотам у мастацкіх творах выразаў «Белая Русь» і «па-руску пяём» заўважыў яшчэ беларускі мовазнавец Леў Цьвяткоў[10].
Вершы паэта актыўна ставіліся на музыку яго сучасьнікам Станіславам Манюшкам: агулам на арыгінальныя тэксты і пераклады вусна-паэтычных твораў Я. Чачота кампазытар напісаў 22 песьні — болей, чым на словы кожнага іншага аўтара[11].
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле дваранскіх справаў Данілевічаў-Чачотаў (герб «Астоя») і Дахноўскіх-Гаціскіх (герб «Рох ІІІ»), абодва роды перасяліліся ў Наваградзкае ваяводзтва са Смаленшчыны[12]. Роды гэтыя зьвязваліся і да бацькоў паэта.
7 верасьня 1794 году будучыя бацькі пісьменьніка, Тадэвуша Чачот і Клара з Гасіцкіх, ажаніліся ў касьцёле Сьвятога Яна Хрысьціцеля (Сталовічы)[12]. Маці была дачкой наваградзкага ротмістра Антона Гаціскага[12].
У арандаваным Чачотамі фальварку ў 1795 — 1796 гадах лічыўся 51 падданы (19 мужчын і 32 жанчыны)[12].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзяцінства
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 17 ліпеня 1796 году ў вёсцы Малюшычы ў сям’і безьзямельнага шляхціча Тадэвуша Чачота і Клары з Гаціскіх[12]. Быў ахрышчаны двойчы — спачатку, 6 (17) ліпеня, яго ахрысьціў вадой уніяцкі сьвятар у Малюшычах, а потым, 19 ліпеня, ксёндз дапоўніў хрост алеям у парахвіяльным касьцёле (Варонча)[2]. Тамсама каталіцкі сьвятар даў яму другое імя Антоні[13]. З Малюшычаў Чачоты, якія арандавалі там фальварак, празь нейкі час перабраліся пад Баранавічы ў маёнтак Новую Мыш, дзе бацька Яна становіцца аканомам часткі графства Новае Мышы, якая з 1777 году належала апошняму наваградзкаму ваяводзе Юзафу Несялоўскаму[12].
Адсюль, недзе ў 1809 годзе, Ян Чачот перабраўся ў павятовы горад Наваградак, дзе ў 1809—1815 гадох вучыўся ў дамініканскай школе. Тут ён моцна пасябраваў з сваім аднаклясьнікам Адамам Міцкевічам. Пра гэты пэрыяд іхняга сяброўства ўспамінаў Ігнат Дамейка ў працы «O młodości Mickiewicza»:
Два нашыя студэнты Наваградзкай школы з гадоў малества добра ведалі наш літоўскі люд, палюбілі яго песьні, прасякнуліся яго духам і паэзіяй, да чаго, вядома ж, прычынілася і тое, што малое мястэчка Наваградак ня шмат чым адрозьнівалася ад нашых вёсак і засьценкаў. Школьнае жыцьцё было хутчэй сельскае. Сябры хадзілі на кірмашы, на царкоўныя ўрачыстасьці, бывалі на сялянскіх вясельлях, дажынках і хаўтурах. У тыя школьныя часы ўбогая страха і народная песьня распалілі ў абодвух першы паэтычны агонь. Адам хутка ўзьнёсься да высокай сфэры сваіх цудоўных твораў. Ян жа да сьмерці застаўся верны роднай паэзіі…[14] | ||
Вінцэсь Каратынскі, азнаёміўшыся з школьнымі кнігамі, якія захоўваліся ў Наваградзкай гімназіі, пісаў:
Зь пераходам Міцкевіча ў чацьвертую клясу, пачалі падавацца рапарты аб выдатніках. З таго часу імя Адама побач з імем Яна Чачота заўсёды на тых ганаровых старонках фігуравала[15]. | ||
Віленскі ўнівэрсытэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Увосені 1815 году выехаў у Вільню, дзе ў 1816 годзе паступіў на факультэт маральных і палітычных навук Віленскага ўнівэрсытэту і празь фінансавыя цяжкасьці правучыўся толькі адзін год. Каб зарабіць на хлеб, спачатку меў невялікі заробак за паслугі віленскім адвакатам[13], а потым уладкаваўся пісарам у Радзівілаўскую пракураторыю, створаную на загад імпэратара Аляксандра I у лютым 1814 году для ўпарадкаваньня спадчыны апошняга прадстаўніка нясьвіскай галіны Радзівілаў Дамініка Радзівіла. У кола Чачотавых абавязкаў па службе ўваходзіла ўпарадкаваньне і капіяваньне спадчынных дакумэнтаў. У сувязі з гэтым даводзілася выяжджаць у Наваградак, Менск, Варшаву і іншыя гарады. Нягледзячы на вялікую занятасьць, працягваў наведваць вольным слухачом асобныя лекцыі Іяхіма Лялевеля і Ігната Даніловіча: вывучаў літаратуру, гісторыю, мовы і асабліва права, імкнучыся стаць адвакатам[16]. Праўнаму ўдасканаленьню садзейнічала вывучэньне Статута Вялікага Княства Літоўскага, які для паэта стаў «лёсу вытокам»[17]. У лісьце да Ануфрыя Петрашкевіча ён адзначаў:
Так я заглыблены ў Статут, што калі з Жэготам пачынаем сьпяваць, то ён з кнігі нямецкай, а я з «Статуту» што-небудзь сьпяваю[18]. | ||
16 красавіка 1818 году паводле выдатнай рэкамэндацыі Адама Міцкевіча залічаецца ў надоечы створанае Таварыства філяматаў[19], дзе прымае чынны ўдзел на філямацкіх паседжаньнях з сваімі творамі, з разглядам творчасьці сяброў, з навуковымі паведамленьнямі і аглядамі варшаўскага друку[18]. Карыстаўся вялікаю павагаю сяброў за вясёлыя песьні і вершы, якія ён пісаў «на народнай гаворцы» да ўсіх сходак і вечарынак Таварыства. Паводле «Польскага слоўніка біяграфічнага», спэцыяльнасьцю Яна Чачота былі «беларускія песьні, якія ён складаў на падзеі дня па ўзору народных песень»[20]. Рытуальнаю, напрыклад, стала песьня на беларускія словы Яна Чачота «Што мы вашэці скажам…», якую філяматы сьпявалі на кожнай урачыстасьці[19]. Як адзначае польскі літаратуразнаўца Станіслаў Сьвірка ў кнізе «З кола філямацкага перадрамантызму»:
Наймацней адбіваліся ў жыцьці філяматаў песенная творчасьць якраз Чачота. Не было імянінаў, маёўкі ці сяброўскага сходу, якога б Янак (альбо Ян з Мышы — як яго таксама звалі) не аздобіў сваімі сардэчнымі «песенькамі», як заўсёды, патрыятычнымі, народнымі па сваім духу, нярэдка напісанымі на матыў песьні беларускага люду…[21] | ||
На паэтычным турніры 21 сьнежня 1818 году Ян Чачот быў прызнаны трэцім паэтам пасьля Адама Міцкевіча і Тамаша Зана[22].
З утварэньнем Таварыства філярэтаў быў абраны кіраўніком найбольш важнага Блакітнага аддзелу (саюзу) — літаратурнага. Тут ён вельмі актыўна ўзяўся за выхаваньне літаратурнай моладзі, зь вялікай патрабавальнасьцю ставячыся да яе творчасьці, за што маладыя літаратары жартам празвалі яго «Мэнтарам». Узяў пад асабістую апеку Антонія Эдварда Адынца[23].
У 1819 годзе паводле хронікі Марціна Бельскага і Яна Длугаша напісаў лібрэта опэры «Малгажата з Зэмбаціна». У яго межах Ян Чачот распавёў эпізод вяртаньня з вайны рыцара Мікалая якраз у той момант, калі яго адданая жонка Малгажата можа стаць ахвяраю інтрыгаў спакусьніка Шчэпана і яе служанкі Эвы. Адам Міцкевіч лічыў гэтае лібрэта творчай удачай сябра, даваў высокую ацэнку музычнасьці верша ў пачатковых арыях[24].
У 1820 годзе распачаў актыўнае вывучэньне нямецкай мовы, што, аднак, не паўплывала на яго паэзію і скончылася перакладам некалькіх нямецкіх вершаў[17]. Выступаў у якасьці рэдактара і карэктара першага паэтычнага зборніка Адама Міцкевіча, калі той знаходзіўся ў Коўне. Клапаціўся аб яго выданьні ў Вільні[25].
У 1823 годзе арганізаваў паэтычны клюб «Касталія», куды ўваходзілі будучы зьбіральнік і перакладчык летувіскіх песень Эмэрык Станевіч, паэт і перакладчык Юльян Корсак і іншыя.
Арышт і высылка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па справе віленскіх згуртаваньняў моладзі арыштаваны 10 кастрычніка 1823 году і зьняволены ў колішнім касьцёле місіянэраў, дзе яго пратрымалі да 22 кастрычніка 1824 году. У часе арышту ўжо сабраў значную колькасьць народных песень, якія ўвайшлі ў яго рукапісны зборнік «Песенькі і іншыя творы», складзены ў турме паміж допытамі і перададзены на захаваньне безнайдзена каханай ім Зосі Малеўскай, сястры філямата Францішка Малеўскага[26]. У рукапісны зборнік акрамя песень уваходзілі таксама элегіі (г. зв. трэны).
У паказаньні ад 10 кастрычніка 1824 году Ян Чачот падаў наступныя біяграфічныя зьвесткі:
Завуць мяне Ян Чачот, узрост мой — 27-ы год. Паходжаньня шляхецкага, доказы на гэта ёсьць у фаміліі, ведаю, што ёсьць радавод, у якім я зьмешчаны. Родам з Гарадзенскай губэрні Наваградзкага павету. Маёнтку ня маю, служу ў Радзівілаўскай камісіі пры кантролі і з гэтай пасады ўтрымліваюся. Вучыўся ў школе айцоў дамініканаў у Наваградку. Пасьля прыбыцьця ў Вільню паведаў у 1816 г. унівэрсытэт, таксама і пазьней у 1817 г., наколькі мне дазваляла мая служба пры адвакаце Турскім; у 1818 г., паступіўшы ў камісію, спыніў свае навукі і ня маю ніводнай навуковай ступені і званьня[27]. | ||
Яна Чачота абвінавачвалі «в чтении на собраниях филаретов дерзких и ругательством против россиян наполненных стихов и в произнесении приветствий и речей, противных верности к Российскому Престолу»[28]. Каб адвесьці пагрозу ад арыштаваных таварышаў, браў на допытах віну на сябе, за што разам з Тамашам Занам і Адама Сузіным панёс самае суровае пакараньне — дзесяцігадовае выгнаньне ў глыбіні Расеі. Па абвяшчэньні выраку спачатку адбываў шасьцімесячнае пакараньне ў крэпасьці Кізіл, перакладаў Вашынгтона Ірвінга (пераклад выйшаў у Вільні, 1830). Адсюль яго ў траўні 1825 перавялі ва Ўфу. Уфімскі пэрыяд жыцьця Яна Чачота малавядомы, і асноўнаю крыніцаю зьяўляюцца матэрыялы паліцэйскага нагляду: даносы, даклады і інфармацыі[29].
У 1827 паступіў на дзяржаўную службу канцылярыстам у бюро мясцовага губэрнатара. Паэту таксама дазволілі жыць на кватэры ў заможніх гаспадароў і вучыць іх дзяцей. Атрымліваў на жыцьцё 50 капеек сутачных[29]. У вольны ад гувэрнэрскіх заняткаў час займаўся вывучэньнем замежных моваў. Беларускі гісторык Валянцін Грыцкевіч знайшоў у Цэнтральным дзяржаўным архіве Башкірыі, у фондзе Арэнбурскага грамадзянскага губэрнатара за 1824—1830 гады, наступны запіс:
Студэнт Іван Фадзееў сын Чачот — перайменаваны ў канцылярыста ў мінулым 1828 годзе ліпеня з 14 дня, знаходзіцца на кватэры і працягвае служэньне ў канцылярыі пана Арэнбурскага губэрнатара, займаецца пісьмаводзтвам і ад казны ўжо ніякага жалаваньня ня мае, а атрымлівае адпаведна працы грошы[30]. | ||
У 1830 годзе змог пераехаць у Маскву. З 1831 па 1833 працуе ў Цьвяры і Таржку. У Цьвяры захапіўся зьбіраньнем мясцовых этнаграфічных і фальклёрных матэрыялаў, якія пасылаў свайму сябру-філямату манголазнаўцу Юзэфу Кавалеўскаму ў Казань, куды той быў сасланы. Гэтыя матэрыялы загінулі ў часе паўстаньня 1863 году ў варшаўскай кватэры Кавалеўскага, які к гэтаму часу вярнуўся ў Польшчу. Пазьней Кавалеўскі пісаў навукоўцу-ўсходазнаўцу У. У. Грыгор’еву:
…І гэта стос пісьмаў (Чачота), каля 200 аркушаў, у часе разгрому маёй маёмасьці ў Варшаве зьнік бязь вестак. Цяжка, цяжка аб гэтым пісаць[30]. | ||
У 1833 яму дазволілі вярнуцца на Беларусь, у мястэчка Лепель, дзе ён уладкоўваецца канцылярыстам у дырэкцыі Бярэзінскага канала, якая месьцілася ў Лепельскім павеце. За добрую службу атрымлівае чын губэрнскага сакратара[31]. У Лепелі Ян Чачот заняўся зборам народных песень, якія потым увайшлі ў яго зборнікі.
Толькі ў 1839 годзе «государь император высочайше повелеть соизволил» адпусьціць Яна Чачота дамоў, на Наваградчыну, і зьняць зь яго паліцэйскі нагляд[18].
Па вяртаньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па вяртаньні пераяжджае ў Шчорсы, дзе ўладкоўваецца на пасаду бібліятэкара да апекуна філяматаў і філярэтаў графа Адама Храптовіча[18]. Тут ён беспасьпяхова спрабуе зацьвердзіць у дваранстве сваю галіну роду Чачотаў[31]. Таксама актыўна займаецца зьбіраньнем і публікацыяй беларускага фальклёру. Пасьля сьмерці гаспадара Шчорсаў (1844) разьлічваў на службу ў бібліятэцы ў Лагойску, але Канстантын Тышкевіч не адгукнуўся на яго прапанову[32]. Пазьней жыў у сваіх сяброў на Наваградчыне — спачатку ў Вяржбоўскіх у Далматаўшчыне (разам з Тамашам Занам[33]), потым у Рафала Сьлізеня ў Вольнай і Бартніках, займаўся выданьнем у Вільні сабраных ім твораў беларускага фальклёру.
У надзеі паправіць сваё надломленае здароўе ўвесну 1847 выехаў у Друскенікі «на воды», дзе ў жніўні зь ім здарыўся паралюш. Але лекаваньне не дало чаканага выніку, і 23 жніўня 1847 году Ян Чачот памёр у суседняй з Друскенікамі вёсцы Ротніца, дзе і быў пахаваны паблізу касьцёла. Празь дзесяць гадоў пасьля пахаваньня намаганьнямі гарадзенца Заторскага над магілай Чачота быў пастаўлены помнік, на якім адбілі эпітафію Антонія Эдварда Адынца.
Юзэф Ігнацы Крашэўскі, які быў пры хворым у апошнія хвіліны, пісаў:
Бедны, як Ж.-Ж. Русо, і горды, як ён, сваёй беднасьцю, Чачот скончыў свае дні ў маленькай хатцы, у нястачы, пра якую амаль не здагадваўся[32] | ||
Адам Міцкевіч, са спазьненьнем даведаўшыся пра сьмерць свайго сябра, пісаў 26 чэрвеня 1853 году Ігнату Дамейку з Парыжу ў Чылі:
Дарагі Ігнат, вось што-кольвек пра нашых былых сяброў і мінулыя часы. З двух канцоў зямлі, якія аддалілі нас адзін ад аднаго, мы бачым па-рознаму цяперашнія часы, у мінулым жа мы сустракаемся па-ранейшаму. Ня ведаю, ці вядома табе, што ад нас пайшоў твой ранейшы таварыш, а мой стары друг (зь першае клясы) Ян Чачот. Дзень яго сьмерці нам невядомы. Мы даведаліся толькі, што ён памёр. Прыблізна ў той час, калі ён памёр, мне ўсё сьнілася пра яго адно і тое ж: што ён прыехаў у Парыж, а я з-за нейкіх перашкод не магу зь ім пабачыцца. Гэта мучыла мяне ў сьне, і я прачынаўся сумны. Мне доўга не хацелася верыць весткам пра яго сьмерць, якія ў нас так цяжка праверыць. Цяпер я ведаю пэўна, што ён памёр. Доўгія гады і многія ўспаміны зьвязвалі мяне зь ім. Перад сьмерцю ён выдаў беларускія песьні, і яны там мелі вялікую прыхільнасьць…[25] | ||
Постаць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Блізкі сябра Яна Чачота Ігнат Дамейка наступным чынам апісваў зьнешнасьць свайго таварыша:
Зь дзяцінства Чачот быў паэтам, як Адам, і хоць яны былі нібы зьвязаныя адной душой, значна адрозьніваліся зьнешнасьцю, характарам, як гэта кажуць, тэмпэрамэнтам... Чачот адзіны, можа, каму дазволена было бурчаць на Адама, дакараць яго і рабіць яму заўвагі. Нават у зьнешнасьці яго заўважаўся дзіўна лагодны, рахманы характар. Нізкі, круглатвары, як паблажлівы да ўсіх, так патрабавальны да сябе і Адама, ён быў сапраўдным увасабленьнем чуласьці і любові да бліжняга…[34] Жывы, душэўны, вясёлы, таварыскі з усімі, просты і аднолькавы непасрэдна, нават бесцырымонны як да маладзейшых за сябе, так і да паважных вучоных людзей; любіў сьпяваць, чула адгукаўся на розныя падзеі, хутка мог успыхнуць ад гневу і гэтак жа хутка астыць, дараваць людзям за нейкую крыўду, асабліва паблажлівы быў да сьціплых і гаротных, меў напраўдзе сялянскую натуру, прытым слыў ён пабожным католікам. Заўсёды гатовы быў служыць нам, але часта і бурчаў, ня змоўчваў, калі бачыў у нас нешта кепскае, бо хацеў, каб яго сябры, і перш за ўсё Адам, былі бездакорныя ва ўсім[28]. | ||
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вершы і песьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя вядомыя літаратурныя творы Яна Чачота зьявіліся недзе каля 1818 году і, так ці інакш, былі зьвязаныя зь філямацкім жыцьцём. Песьні і вершы з нагоды студэнцкіх урачыстасьцяў пісаліся на гатовы матыў ужо вядомых яму беларускіх народных песень[35]. Такім чынам узьніклі вельмі папулярныя сярод філямацкага кола песенныя творы «Што старыя за вар’яты», «Прэч, прэч, сум, нудоты…», «Сем дзён малаціла, шастак зарабіла…», «Ой валы ж мае да палавыя», «Бяду сабе купіла да за свае грошы», «Як ня бачу Петруся, то я зь ветру валюся» і інш. У прыпісах да гэтых твораў Ян Чачот пазначаў зыходную назву народнае песьні альбо тлумачыў, што песьня напісаная на матыў «крывічанаў»[35]. Паводле Ірыны Бароўскай, Ян Чачот сфармуляваў асноўныя законы і прынцыпы, згодна зь якімі і павінна была зьявіцца і разьвівацца нацыянальная прафэсійная песьня[36].
Надзвычай высокай папулярнасьцю сярод філяматаў карысталіся тыя творы Яна Чачота, якія былі напісаныя па-беларуску[37]. Першыя зь беларускіх твораў паэта, якія дайшлі да нас, адносяцца да 1819 году. Гэта паэтычная сцэнка (паводле іншых зьвестак — драматычная паэма[25]), прымеркаваная да 7 сакавіка 1819 году — як своеасаблівае віншаваньне з імянінамі старшыні Таварыства філяматаў Юзэфа Яжоўскага, родам з Украіны. Умоўна гэты твор названы «Яжовыя». Папулярная сярод моладзі была таксама і песьня «Да пакіньце горла драць», напісаная да ўгодкаў філямата Дзянісія Хлявінскага[38]. Пра посьпех гэтае песьні Ян Чачот пазьней распавёў у лісьце да Адама Міцкевіча 16 лістапада 1819 году:
На імяніны Дзіянісія я напісаў некалькі мужыцкіх песень, сярод якіх апошняя «Да пакіньце горла драць» найбольш прыйшлася даспадобы Тамашу, ён прыдумаў да яе, як я ўжо казаў, матыў і лез зь ёй да ўсіх, як цыган на кірмашы. А раз спадабалася песьня, я мусіў напісаць вершы і для Яроша і той самы верш «Да пакіньце горла драць» перарабіць для яго. І ня толькі гэтыя, але і «Што ж мы вашэці скажам», разахвочаныя, сьпявалі. Словам, на імянінах і чыталі, і сьпявалі...[39] | ||
Ведаючы пра асаблівую цікавасьць Адама Міцкевіча да твораў на беларускай мове[40], Ян Чачот у гонар аднаго з прыездаў апошняга з Коўна напісаў верш «Едзеш, міленькі Адам», які быў прачытаны на імяніннай урачыстасьці Міцкевіча і Зана 24 сьнежня 1819 году[41].
Некаторыя беларускія творы Яна Чачота не дайшлі да сёньняшняга дня. Так, напрыклад, Адам Мальдзіс у кнізе «Падарожжа ў XIX стагоддзе» (1969) адзначае, што ў Яна Чачота была п’еса, прысьвечаная Адаму Міцкевічу, напісаная для тэатру[40]. З «Матэрыялаў да гісторыі таварыства філяматаў» вядома, што на навуковым паседжаньні 12 сьнежня 1818 году паэт чытаў верш «Купало», які аднагалосны ўхвалілі, а на паседжаньні 23 сьнежня таго самага году Адам Міцкевіч чытаў «Крытыку „Купалы“ Чачота»[42].
У часе зьняволеньня па справе віленскіх згуртаваньняў моладзі Ян Чачот напісаў шмат песень сваёй каханай Зосі Малеўскай, якая пазьней выконвала іх пад фартэпіяна[25].
У 1845 годзе ў альманаху «Рубон» разьмясьцілі паэтычны цыкль Яна Чачота пад назваю «Песенькі», складзены з адзінаццаці вершаваных твораў. Вершы «Яна далёка», «Раскоша», «Малацьбіты», «Адмаўленьне», «Клетка» і «Прасьнічка» выяўляюць яскравыя лірычныя тэмы, якія, на думку Ўладзімера Мархеля, натхняліся безнадзейным каханьнем паэта да Зосі Малеўскай[43].
Таксама захаваўся верш Яна Чачота на францускай мове «La retour à la chapell» («Вяртаньне да капліцы») — успамін аб гадох дзяцінства і юнацтва, аб страчаных сябрах і маладых марах[44]. У 1846 годзе выдаў зборнік песень асьветніцка-павучальнага характару на польскай мове «Песьні дзедзіча» (польск. Pieśni ziemianina).
Варта адзначыць, што ня ўсе польскамоўныя вершы Яна Чачота зьяўляюцца на цяперашні момант перакладзенымі. У вершы «Na śmierć szpaka» Ян Чачот называе свой край «Белай Русьсю»: «Sława nauk po Białej tak błaka sie Rusi» (радок 77). У вершы «Duma nad mogiłami Francuzow» паэт апісвае вайскоўцаў з арміі Напалеона, як абаронцаў вольнасьці беларускага краю[45]. У вершы «Тыртэй» аўтар услаўляе спартанцаў, як барацьбітоў за нацыянальную свабоду. У сцэнічным творы Я. Чачота «Апалён на калядаваньні» яскрава выяўляецца матыў антыклерыкалізму, уласьцівы і іншым філяматам. У даным творы вуснамі музы Каліёпы аўтар гаворыць наступнае: «Я ўжо абміну крыжовыя паходы, да якіх намаўлялі манахі, наварачваньне бяздольных інкаў цаною праліцьця крыві… Цэлы сьвет, як студэнт пад паказкаю Ляёлі, стагнаў, бядак… шмат вякоў пражыў сьвет, пакуль даведаўся аб мэце рэлігіі» (радкі 111—116)[46]. Моцным антыклерыкальным патасам прасякнуты і верш-пахвала ксяндзу Дзянісу Хлявінскаму «Powieść o miodzie w bodze welebnego księdza Dyonizego»:
Шкада, што ты зусім ня дбаеш, не зварачваеш увагі на злы прыклад, які падаеш… Калі тваім брухам расьпёртая карэта бяскарна ламае брук, выбіваючы іскры, ты лётаеш увесь чырвоны, як быццам тая камэта, а адзаду, як хвост, цягнуцца за табою гайдукі. Ты блісьнеш сярод дому, дзе юрлівая дэвотка сьпяшаецца атрымаць пацалункі, якія толькі што набылі сьвятасьць, і зь ветлівым прысяданьнем сустракае цябе на месцы свайго мужа, бо ты ня грэбуеш гэткімі падламі | ||
Цьвяткоў, Л. Таварыства філёматаў (Некаторыя цікавыя рысы аб’яднаньня маладых пісьменьнікаў у Вільні, больш чымся за сталецьце перад нашаю эпохаю) // Маладняк. — 1927. — № 1. — С. 65. |
Леў Цьвяткоў, аналізуючы вершы Я. Чачота пад агульнаю назваю «Jaroszowe», сьцьвярджае, што тут мы знаходзім спрэчку паміж сьвятымі Францішкам і Геранімам з узаемнымі абвінавачваньнямі такога гатунку, што «я не адважваюся ўмясьціць гэтыя прыклады ў мой артыкул»[47].
Супрацоўніцтва з Станіславам Манюшкам
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Верш «Прасьнічка» з «рубонаўскага» цыклю асабліва ўпадабаў Станіслаў Манюшка і неўзабаве паклаў яго на музыку, зьмясьціўшы ў трэцім «Хатнім сьпеўніку» (1851). У тым жа «Сьпеўніку» была зьмешчаная песьня «Салоўка», напісаная на Чачотаў пераклад зь беларускай народнай песьні. У другі «Хатні сьпеўнік» (1845) Манюшка ўключыў адну песьню на словы Чачота — «Кум і кума», у чацьвёрты (1855) — першы варыянт «Вандроўнай пташкі». Другая музычная вэрсія на гэты тэкст трапіла ў пяты «Хатні сьпеўнік» (1858), у які ўвайшлі яшчэ 12 песьняў, напісаных на Чачотавы насьледаваньні і пераклады беларускага мэлясу[11].
Усяго на арыгінальныя тэксты і пераклады вусна-паэтычных твораў Я. Чачота Станіслаў Манюшка напісаў 22 песьні, болей, чым на словы кожнага іншага аўтара, напрыклад Адама Міцкевіча ці Ўладзіслава Сыракомлі[11].
Баляды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зь літаратурнай спадчыны Яна Чачота вялікую цікавасьць маюць баляды, напісаныя ім у 1818—1819 гадох. Да нас дайшлі восем паэтавых балядаў («Бекеш», «Наваградзкі замак», «Калдычэўскі шчупак», «Падземны звон на горцы ў Пазяневічах», «Радзівіл, або заснаваньне Вільні», «Узногі», «Мышанка», «Сьвіцязь») і ўсе яны напісаныя паводле беларускіх народных паданьняў[48].
Як адзначае польскі дасьледнік літаратуры Станіслаў Сьвірка, Янам Чачотам было адлюстравана дванаццаць паданьняў і народных казак, а таксама дзесяць матываў з народных вераваньняў і звычаяў. Паводле яго словаў, як народныя паданьні, так і матывы пададзены аўтарам зь вялікаю дакладнасьцю[5]. На думку Ўладзімера Мархеля, агульная асаблівасьць балядаў паэта заключалася ў тым, што ў іх спалучаліся два пачаткі — асьветніцка-рацыяналістычны і рамантычны[49]. Тым ня менш, дасьледнік польскай літаратуры Станіслаў Станкевіч адзначае, што:
Баляды — самыя слабыя творы Чачота. Грашаць яны як недасканалаю кампазыцыяй, так і хібамі тэхнікі стылю — цяжкага і нязграбнага. Бракуе ім выразнасьці ды кампактнасьці, яны залішне доўгія, «Сьвіцязь», напрыклад, мае 560 радкоў. Чачоту… на ніве баляды бракавала эпічнага чуцьця, і ён ня мог зраўняцца зь лепшымі балядамі Зана. Аднак, нягледзячы на значныя мастацкія хібы, Чачотавыя баляды вельмі цікавыя, бо ў іх выяўляюцца на поўную моц шчырыя і непасрэдныя адносіны паэта да фальклёру[50]. | ||
Будучы паводле зьместу творамі баляднага жанру, яны цярпелі жанравыя страты праз павучальныя ўпляценьні ў вершаваны аповед, гэтаксама як і ад таго, што народныя паданьні ўзнаўляліся ў іх максымальна дакладна праз спрошчана-гутарковы стыль і перанасычэньне падзеяў побытавымі рэаліямі[32]. Як адзначае Ўладзімер Мархель, баляды Яна Чачота несьлі ў сабе відавочныя рысы гавэнды — жанру, які пашырыўся ў польскай літаратуры як адменьнік вершаванага аповеду і знайшоў разьвіцьцё ў форме «народнай гутаркі» ў творчасьці Ўладзіслава Сыракомлі і быліцы — у Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча.
Зрэшты, польскія дасьледнікі, як адзначае перакладчык паэзіі філяматаў Кастусь Цьвірка, да галоўных недахопаў балядаў Я. Чачота прылічаюць рыхласьць кампазыцыі, зацягнутасьць, а таксама сьляпое прытрымліваньне фальклёрнае асновы і карыстаньне гутарковаю моваю, «засьмечанаю» шматлікімі «правінцыялізмамі» і «дыялектызмамі»[48].
Упершыню баляды Яна Чачота былі апублікаваныя ў 1886—1889 гадох Янам Рыхтэрам пад тытулам «Ян Чачот і ягоныя нязнаныя вершаваныя творы». Ян Рыхтэр натрапіў у паперах аднаго зь сяброў паэта — гаспадара маёнтка Цешаўля Наваградзкага павету Адольфа Кабылінскага — на рукапісны сшытак з Чачотавымі балядамі. Пазьней сшытак выпаў з-пад увагі дасьледнікаў і лічыўся страчаным. Другі раз яго знайшоў у 1953 годзе Чэслаў Згажэльскі. Як выявілася, перададзены ў бібліятэку Асалінскіх у Львове, сшытак быў няправільна зарэгістраваны і згубіўся ў папяровых сэкцыях. Толькі ў 1972 годзе ўсе восем вышэйзгаданых балядаў былі апублікаваныя Станіславам Сьвіркам у кнізе «З кола філямацкага перадрамантызму»[48].
Чачотавым балядам належыць вельмі сьціплае месца ў разьвіцьці гэтага літаратурнага жанру ў Польшчы з прычыны іхняга нізкага мастацкага ўзроўню, аднак, як адзначае Станіслаў Сьвірка, яны, у шэрагу з паэтавымі песьнямі, «былі галоўным імпульсам, які падштурхнуў Міцкевіча ў кірунку народнасьці…»[51]
Фальклёр
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ян Чачот сабраў каля тысячы аўтэнтычных народных песень і выдаў іх у шасьці зборніках[52]. Па вяртаньні з высылкі, наладзіўшы кантакты з памочніцамі-карэспандэнткамі і ў выніку назапасіўшы багаты фальклёрны матэрыял, Ян Чачот падрыхтаваў іх да друку пад агульнаю назваю «Сялянскія песьні…». У сваіх выданьнях паэт вызначаў канкрэтную асьветніцкую задачу: выклікаць у пануючых клясаў і адукаванай публікі роднага краю цікавасьць да духоўнага жыцьця сялянства, зьвярнуць увагу на маральна-этычную зьмястоўнасьць і эстэтычную каштоўнасьць сялянскай песьнятворчасьці, прывіць ім павагу да здабыткаў народнае культуры[53]. У прадмове да свайго зборніка ён заклікаў недакладна пачаць зьбіраньне беларускага фальклёру:
…будуць некалі, праз колькі вякоў пасьля нас, шкадаваць і заслужана папракаць сёньняшнія часы, калі мы не зьбярэм рупліва гэтых помнікаў і не перададзім нашчадкам[52]. | ||
У першых зборніках Ян Чачот публікаваў «крывіцкія» песьні ў перакладах на польскую мову, аднак у выданьні «Сялянскія песьні з-над Нёмана і Дзьвіны» 1844 году ён апублікаваў дзевятнаццаць арыгінальных беларускіх песень «з тэкстам арыгіналу». Працягам працэсу збліжэньня Яна Чачота зь беларускім словам стаў апошні зборнік «Сялянскіх песень…», выдадзены ў 1846 годзе. У яго ўвайшлі арыгінальныя валачобныя, вясеньнія, купальскія, калядныя, дажынкавыя ці летнія, вясельныя, хрэсьбінныя і іншыя беларускія народныя песьні. Да таго ж тут быў зьмешчаны верш «Да мілых мужычкоў», напісаныя Чачотам па-беларуску[53].
Паводле А. А. Крывіцкага, запісы песень у апошніх двух зборніках маюць важнае дыялекталягічнае значэньне таму, што яны адлюстроўваюць два тыпы беларускіх гаворак: гаворкі паўночнае часткі Беларусі, пераважна навакольля Лепеля («з-над Дзьвіны», частка паўночна-ўсходняга дыялекту беларускай мовы), і гаворкі ваколіцаў Наваградка, Ліды і інш. («з-над Нёмна», частка паўднёва-заходняга дыялекту). У іх досыць шырока і ў асноўным дакладна ракрываюцца асаблівасьці гаворак абодвух тыпаў, а таксама і іх адрозьненьні[54]. Варта адзначыць, што для перадачы гука [ў] у запісах Я. Чачота ўжываецца асобная літара — «ú»[54].
Фальклярыстычна-вэрсыфікацыйная праца Яна Чачота мела даволі шырокі рэзананс сярод перадавой грамадзкасьці. Зборнікі «Сялянскіх песень…», якія выдаваліся ім на працягу дзевяці гадоў (1837—1846), выклікалі зацікаўленыя водгукі ў пэрыядычным друку. Сучасьнікі паэта прыхільна ставіліся да яго дзейнасьці, аднак вынікі яе ўспрымалі і ацэньвалі па-рознаму[3].
Вядомы крытык, ідэоляг «Tygodnika Petersburskiego» М. Грабоўскі каштоўнасьць «Сялянскіх песень…» бачыў у тым, што паэзія адной з «правінцыйных гаворак» зьведзеная ў іх «да нацыянальнай мовы». Паэт-фальклярыст Ігнат Храпавіцкі расцэньваў фальклярыстычна-вэрсыфікацыйную працу Чачота як зьяву, скіраваную на ўнутракраёвыя культурныя патрэбы, а не як правінцыйны элемэнт асваеньня беларускана фальклёру польскай літаратурай. І. Храпавіцкі, у прыватнасьці, падкрэсьліваў:
Шаноўны перакладнік выдадзеных колькі гадоў таму ў Завадзкіх «Песенек люду з-над Дзьвіны» паказаў прыклад, які павінен быў бы знайсьці пасьлядоўнікаў. Яго малы томік робіць самае прыемнае ўражаньне на тых, каму не чужая гэтая зямля, так добра ў ім адлюстраваная, што ніводная гучная апісальная паэмы ня можа зраўняцца з гэтым сьціплым зборнікам песень…[3] | ||
Творчасьць Яна Чачота на ніве беларуска-польскага фальклёрна-літаратурнага сумежжа ўспрымалася сучасьнікамі пераважна як таленавітае перайманьне, насьледваньне і майстэрскі, дакладны пераклад беларускіх народных песень, прытым з разуменьнем і прыманьнем іхнае рэгіянальнае асаблівасьці, але галоўным чынам у кантэксьце польскай літаратуры[3]. Зьмясьціўшы арыгінальныя тэксты беларускіх вусна-паэтычных твораў у трэцім і пятым зборніках, паэт-фальклярыст выдаў па-беларуску ўсяго восьмую частку ад тысячы сабраных і перакладзеных ім на польскую мову песень[3].
Беларускі паэт Максім Багдановіч у сваім артыкуле «Белорусское возрождение» прылічыў Яна Чачота да пачынальнікаў новай беларускай літаратуры:
Более ценен вклад в белорусскую литературу, сделанный Яном Чечотом… Искренний демократ, горячо любивший белорусский народ, он собирал и издавал произведения народного творчества, писал по-белорусски морализующего характера брошюрки (они, однако, не были напечатаны), а в сборнике «Piosńki wieśniacze» 1844 г. поместил десятка три своих белорусских стихотворений. Стиль был выдержан Чечотом столь удачно, что эти пьески неоднократно перепечатывались разными этнографами в качестве чисто народных[55]. | ||
Мовазнаўчая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ян Чачот меў магчымасьць грунтоўна азнаёміцца з двума асноўнымі масівамі беларускіх гаворак: паўночна-ўсходнім дыялектам альбо надзьдзьвінскай гаворкай (праца на Лепельшчыне) і паўднёва-заходнім альбо наднёманскай гаворкай (дзяцінства на Наваградчыне). У сваёй лексыкаграфічнай працы «Некаторыя крывіцкія ідыёмы (уласнаназвы) з Наваградзкага павета» і ў прадмовах да «Сялянскіх песень з-над Нёмана і Дзьвіны» беларускую мову, у пераважнай бальшыні выпадкаў, паэт называе «крывіцкім дыялектам»[9] альбо «славянакрывіцкай мовай»[56]. Такім чынам, Я. Чачот працягвае традыцыю ўжываньня тэрміна «крывіцкі» ў дачыненьні да насельніцтва Беларусі. Разумеючы ўсю сукупнасьць беларускіх гаворак як адно цэлае, часам раўназначна ўжывае тэрмін «язык» і «мова»[9] і ставіць «крывіцкі дыялект» нароўні з польскім, рускім і ўкраінскім:
Дыялект крывіцкі зьяўляецца сярэднім паміж польскім, рускім і ўкраінскім. Украінскі, або палянскі, па сваёй будове і мэлядычнасьці больш падобны да польскага, а крывіцкі да рускага[9]. | ||
Да агульнабеларускіх фанэтычных рысаў ён адносіць аканьне (агонь, акном), дзеканьне і цеканьне (дзень, ціхі), пераход «л» і «в» у «ў» (даў, у сяле), наяўнасьць прыстаўных зычных (восень, вуліца), нехарактэрнасьць жывым беларускім гаворкам гука ф (ахвіцэр, хваліварок) і ґ выбухнога (гарбуз), асыміляцыйнае азванчэньне і аглушэньне (зьбіты, с табою), падваеньне зычных (вецьце, каменьне) і некаторыя інш[4].
З марфалягічных рысаў адзначыў варыянтнасьць канчаткаў творнага склону (маткаю, -ай), роднага склону займеньнікаў і прыметнікаў (мае -ей, міленькае -ай), адсутнасьць часьціцы «сь», прыслоўі на -учы(ючы). Адзначыў дыялектнае разьмежаваньне канчаткаў дзеясловаў першай асобы множнага ліку (робім — робімо), дысыміляцыйны характар аканьня і яканьня ў надзьдзьвінскім дыялекце (вісна, паночык) і закрытасьць націскных галосных у наднёманскім дыялекце (дзяўке, панэ), ужываньне парнага ліку і даўномінулага часу ў наднёманскім — дзьве назе, быў зрабіў і інш[4].
Ян Чачот упершыню паставіў пытаньне аб прынцыпах будучага «крывіцкага» правапісу. Ён зазначае, што цяжкасьць заключаецца ў немагчымасьці прымірыць вымаўленьне і этымалёгію:
І хоць той правапіс самы дасканалы, у якім як вымаўляюць, так і пішуць, аднак паколькі немагчыма, каб які-небудзь з правапісаў прыйшоў да гэтай дасканаласьці, то чым болей будучы граматыст ашчаджаць вымаўленьне на пісьме і бліжэй да яго стасавацца, тым большая будзе як яго праца, так і заслуга[57] | ||
Тым ня менш, у сваіх беларускіх творах паэт карыстаўся адмысловым правілам: галосныя — адпаведна вымаўленьню, зычныя — згодна з этымалёгіяй. Гэты прынцып выкарысталі пазьнейшыя нармалізатары беларускай мовы, у прыватнасьці, Браніслаў Тарашкевіч у сваёй «Беларускай граматыцы для школ»[58].
Сваёй дзейнасьцю Ян Чачот заклаў падмурак практычнай лексыкаграфіі беларускай мовы. У зборніку «Сялянскіх песень з-над Нёмана і Дзьвіны» 1846 году ён зьмяшчае адразу тры тыпы слоўнікаў: першы — невялікі (на 200 рэестравых словаў) «Слоўнік крывіцкіх словаў» (па-польску: Słownik wyrazów krewickich, mniej zrozumiałych, w tych się piosnkach znajdujących z tłumaczeniem), дзе беларускія словы перакладаюцца на польскія; другі — тлумачальны «Некаторыя крывіцкія ідыёмы…» (па-польску: Niektóre idiotyzmy (własnonazwy) krewickie…), дзе падаецца разгорнутае апісаньне больш за 200 адметных беларускіх словаў, часам з параўнаньнямі зь іншымі мовамі; трэці слоўнік — фразэалягічны «Крывіцкія прыказкі і прымаўкі» (па-польску: Przysłowa Krewickie), у якім прыводзіцца 130 беларускіх пагаворак у перакладзе на польскую мову або з тлумачэньнем; асобна даюцца «Прыказкі і прымаўкі, прыстасаваныя да сьвят» (15 адзінак) і «Адметныя выразы і параўнанні, якія можна аднесьці і да прымавак» (40 адзінак)[58].
Мовазнаўчая дзейнасьць Яна Чачота не засталася незаўважанаю для пазьнейшых рупліўцаў беларускае мовы. Так, у 1855 годзе паэт і драматург Уладзіслаў Сыракомля ў артыкуле «Працы Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча» зазначыў:
Няшмат можна налічыць гэтых працаўнікоў добрай і разумнай волі. Р. Зянькевіч сабраў і перанёс на паперу песенькі пінскага люду, высакароднай памяці Ян Чачот, робячы тое ж самае для люду з-над Нёмана і Дзьвіны, у сваёй прадмове накідаў навуковы фундамэнт граматыкі крывіцкага дыялекту[59]. | ||
Заснавальнік беларускага навуковага мовазнаўства Яўхім Карскі высока ацэньваў мовазнаўчы матэрыял Яна Чачота:
Характеристика белорусского наречия сделана значительно обстоятельнее, нежели у Шафарика… Вообще в этом томике очень много ценных сведений, не утративших своего значения до сих пор[9]. | ||
Публіцыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ян Чачот таксама выявіў сябе ў якасьці публіцыста і глыбокага мысьляра. У архіве філяматаў захаваўся тэкст ягонае прамовы на паседжаньні таварыства 7 траўня 1821 году «Пра будучае прызначэньне Таварыства філяматаў, пра варыянты яго сёньняшняй будовы, пра тое, наколькі адпавядаюць яны нашым мэтам», а таксама артыкулы «Думкі для ніжэйшай клясы» і «Думкі, якія павінна пашыраць вышэйшая кляса». У гэтых працах аўтар разважаў над тым, як пашырыць гуманістычныя ідэі філяматаў у асяродзьдзі суайчыньнікаў, а таксама ў ідэалістычна-рамантычным духу фармуляваў стрыжнёвыя паняцьці філямацкага гуманізму: што такое шчасьце, хто такі сапраўдны грамадзянін, дзеля чаго мусіць існаваць рэлігія, якую шкоду грамадзтву нясуць маральная распушчанасьць, празьмернасьць і раскоша, якую карысьць даюць ашчаднасьць, працавітасьць, якім чынам можна пашырыць асьвету ў родным краі, якія навукі найбольш патрэбныя гэтаму краю і якія існуюць шляхі паляпшэньня хатняга выхаваньня[60].
Моўныя адметы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Польская мова Яна Чачота ў паэтычных творах і карэспандэнцыі паэта зазнала моцны ўплыў народнае гаворкі Наваградчыны, тым самым набыўшы яскравы рэгіянальны лексычны закрас, што выявілася ў вялікай колькасьці правінцыяналізмаў і зваротаў[61]. Як адзначае Станіслаў Станкевіч, паэт сьвядома не пазьбягаў уплыву на сваю творчасьць мясцовага фальклёру[62].
Выданьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пры жыцьці Яна Чачота зьявіліся наступныя яго кнігі (усе друкаваліся ў Вільні):
- «Сялянскія песенькі з-над Нёмана» (1837);
- «Сялянскія песенькі з-над Нёмана і Дзьвіны» (1839);
- «Сялянскія песенькі з-над Дзьвіны» (1840);
- «Сялянскія песенькі з-над Нёмана і Дзьвіны, з дадаткам арыгінальных на славяна-крывіцкай мове» (1844);
- «Сялянскія песенькі з-над Нёмана, Дняпра і Днястра» (1845);
- «Сялянскія песенькі з-над Нёмана і Дзьвіны, некаторы прыказкі на славяна-крывіцкай мове і яе самабытныя словы, з назіраньнямі над гэтай мовай» (1846);
- «Маральныя аповесьці для дзяўчат, з францускай мовы і ўласныя» (1845);
- «Песьні дзедзіча» (1846); — вершы асьветніцка-павучальнага характару на польскай мове, зьвернутыя да шляхты
- «Дасьледваньне аб паэме Ю. Крашэўскага „Баі Вітаўта“ (1846; папярэдне друкавалася ў часопісе Tygodnik Petersburski»)
Ушанаваньне памяці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1897 годзе Францішак Багушэвіч напісаў па-польску верш «Прэч бутэлькі, люлькі, карты!...», дзе зазначыў:[2]
Знаць Чачота ўсе павінны, І пра Зана дабрачыннасць, Пра Касцюшку і Манюшку І пра песняроў… |
||
Напрыканцы 1956 году славіст Леў Мірачыцкі, будучы родам з Наваградчыны, напісаў артыкул «Ён любіў і цаніў творчасць свайго народа», у якім зьвярнуўся да жыхароў сваёй малой радзімы, каб яны адзначалі ў 1957 годзе 110-ыя ўгодкі са сьмерці Яна Чачота[2].
У гонар Яна Чачота ў менскім раёне Брылевічы названая вуліца[63][64]. Імя паэта носіць таксама адна з вуліцаў Варшавы[65]. У 1996 годзе ў Новай Мышы з ініцыятывы краязнаўца Міхася Берната быў усталяваны бюст паэта[66][67]. Таксама ў гонар паэта ўсталяваны помнік у Карэлічах[68] і памятная шыльда ва ўрочышчы Рэпіхава[69].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Чачот Ян Антоні // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- ^ а б в г Юркевіч, Зьм. Таямніцы Яна Чачота (бел.) // Культура. — 26.06.2021 - 03.07.2021. — № 26 (1517).
- ^ а б в г д Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — Мінск: «Беларуская навука», 2007. С. 192
- ^ а б в Іван Крамко. Спадчына Яна Чачота як выток беларускага мовазнаўства // Беларусіка-Albaruthenica; Кніга 10. — Мн.: Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны, 1998. С. 55
- ^ а б Stanislaw Swirko. Z kregu filomackiego preromantyzmy. — S. 53
- ^ Карскі, Я. Стары беларускі пісьменьнік і этнограф Ян Чачот // Беларусь. — 1919. — № 18 ліст.. — С. 2—3.
- ^ Z Mickiewiczem pod rękę czyli Życie i twórczość Jana Czeczota / Stanisław Świrko. Warszawa : 1989
- ^ Чачот Я. Наваградскі замак: Творы / Уклад., пер. польскамоўн. твораў, прадм. і камент. К. Цвіркі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1989. — С. 5. — 327 с. — ISBN 5-340-00171-7
- ^ а б в г д Іван Крамко. Спадчына Яна Чачота як выток беларускага мовазнаўства // Беларусіка-Albaruthenica; Кніга 10. — Мн.: Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны, 1998. С. 54
- ^ Цьвяткоў, Л. Таварыства філёматаў (Некаторыя цікавыя рысы аб’яднання маладых пісьменнікаў у Вільні, больш чымся за сталецце перад нашаю эпохаю) // Маладняк. — 1927. — № 1—2. — С. 60–70; 76–88.
- ^ а б в Мархель, Ул., Скорабагатаў, В. З «Хатняга спеўніка». Станіслаў Манюшка і Ян Чачот // Роднае слова. — Мн.: 1996. — № 12. — С. 141.
- ^ а б в г д е Юркевіч, Зьм. Таямніцы Яна Чачота (бел.) // Культура. — 09.07.2021 - 17.07.2021. — № 28 (1519).
- ^ а б Цвірка, К. След на цаліку. Творчы шлях Яна Чачота // Роднае слова. — Мінск: 1995. — № 3. — С. 16.
- ^ Чачот Я. Наваградскі замак: Творы / Уклад., пер. польскамоўн. твораў, прадм. і камент. К. Цвіркі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1989. — С. 8. — 327 с. — ISBN 5-340-00171-7
- ^ Каратынскі, В. Творы. — 2-е выд., дап.. — Мн.: 1994. — С. 223.
- ^ Чачот Я. Наваградскі замак: Творы / Уклад., пер. польскамоўн. твораў, прадм. і камент. К. Цвіркі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1989. — С. 9. — 327 с. — ISBN 5-340-00171-7
- ^ а б Станкевіч, С. Ян Чачот // Беларускія элементы ў польскай рамантычнай паэзіі = Pierwiastki białoruskie w polskiej poezji romantycznej / Валер Булгакаў. — 1-е выд.. — Вільня: Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства: 2010. — С. 35. — 211 с. — ISBN 83-60456-21-6
- ^ а б в г Цвірка, К. След на цаліку. Творчы шлях Яна Чачота // Роднае слова. — Мінск: 1995. — № 3. — С. 17.
- ^ а б Цьвірка К. Паданне пра філаматаў, або Доля аднаго пакалення // Філаматы і філарэты / Укладанне, пераклад польскамоўных твораў, прадмова, біяграфічныя даведкі пра аўтараў і каментарыі К. Цьвіркі,. — Мн.: 1998. — С. 8—13. — 400 с. — (Беларускі кнігазбор).
- ^ Polski Słownik Biograficzny. — W-wa, 1938, t. 4 — S. 316—317
- ^ Świrko S. Z kręgu filomackiego preromantyzmu. — Warszawa: 1972. — С. 222.
- ^ Зміцер Яцкевіч. Радавод Яна Чачота // Беларусіка-Albaruthenica; Кніга 10. — Мн.: Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны, 1998. С. 10
- ^ Цьвірка, К. Тэлемак з-пад Ашмянаў. Жыццё і творчасць Антонія Эдварда Адынца // Роднае слова. — 1994. — № 3. — С. 7.
- ^ Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — Мінск: «Беларуская навука», 2007. С. 187
- ^ а б в г Цьвірка, К. Яркая зорка беларускага адраджэння // Чачот Ян. Выбраныя творы. — Мінск: 1996. — (Беларускі кнігазбор).
- ^ Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — Мінск: «Беларуская навука», 2007. С. 185
- ^ Кісялёў, Г. В. Ад Чачота да Багушэвіча. Праблемы крыніцазнаўства і атрыбуцыі беларускай літаратуры XIX ст.. — 2-е выданне. — Мінск: Беларуская навука, 2003. — С. 226. — ISBN 985-08-0544-7
- ^ а б Чаропка, В. Адданы народнай паэзіі // Лёсы ў гісторыі. — Мн.: Беларусь, 2005. — С. 419. — 559 с. — ISBN 985-01-0601-8
- ^ а б Каханоўскі, Г. Уральская ссылка Яна Чачота // Адчыніся, таямніца часу: Гіст.-літ. нарысы. — Мн.: Маст. літ., 1984. — С. 56—58. — 199 с.
- ^ а б Цьвірка, К. Абарваная песьня Яна з Мышы: Шляхі паэтаў XIX ст. // Камяні тых сядзібаў. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2004. — С. 79. — 300 с. — ISBN 985-02-0709-4
- ^ а б Зміцер Яцкевіч. Радавод Яна Чачота // Беларусіка-Albaruthenica; Кніга 10. — Мн.: Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны, 1998. С. 11
- ^ а б в Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — Мінск: «Беларуская навука», 2007. С. 180
- ^ Мароз У. Філамат Тамаш Зан // За брамай забытых мелодый: эсэ, вершы, мініяцюры / Уладзімір Мароз; маст. А. А. глекаў, У. В. Мароз. — Мн.: Маст. літ., 2004. — С. 97. — 254 с.
- ^ Domejko J. List do Br. Zaleskiego // Pzegląd Lwowski. — 1872. — С. 37—38.
- ^ а б Цвірка, К. След на цаліку. Творчы шлях Яна Чачота // Роднае слова. — Мінск: 1995. — № 3. — С. 18.
- ^ Бароўская, І. «Плакала бярозка ды гаварыла…» Песенная лірыка Яна Чачота // Роднае слова. — Мн.: 2004. — № 10. — С. 25—27.
- ^ Чачот Я. Наваградскі замак: Творы / Уклад., пер. польскамоўн. твораў, прадм. і камент. К. Цвіркі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1989. — С. 13. — 327 с. — ISBN 5-340-00171-7
- ^ Цвірка, К. След на цаліку. Творчы шлях Яна Чачота // Роднае слова. — Мінск: 1995. — № 3. — С. 19.
- ^ Чачот Я. Наваградскі замак: Творы / Уклад., пер. польскамоўн. твораў, прадм. і камент. К. Цвіркі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1989. — С. 242. — 327 с. — ISBN 5-340-00171-7
- ^ а б Цвірка, К. След на цаліку. Творчы шлях Яна Чачота // Роднае слова. — Мінск: 1995. — № 3. — С. 20.
- ^ Станкевіч, С. Ян Чачот // Беларускія элементы ў польскай рамантычнай паэзіі = Pierwiastki białoruskie w polskiej poezji romantycznej / Валер Булгакаў. — 1-е выд.. — Вільня: Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства: 2010. — С. 40. — 211 с. — ISBN 83-60456-21-6
- ^ Szpotański S., Pietraszkiewiczówna S. Materjały do historji Towarzystwa Filomatów. — Kraków: 1920 Т. 1. — С. 232.
- ^ Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — Мінск: «Беларуская навука», 2007. С. 193
- ^ Кісялёў, Г. В. Ад Чачота да Багушэвіча. Праблемы крыніцазнаўства і атрыбуцыі беларускай літаратуры XIX ст.. — 2-е выданне. — Мінск: Беларуская навука, 2003. — С. 50. — ISBN 985-08-0544-7
- ^ Цьвяткоў, Л. Таварыства філёматаў (Некаторыя цікавыя рысы аб’яднаньня маладых пісьменьнікаў у Вільні, больш чымся за сталецьце перад нашаю эпохаю) // Маладняк. — 1927. — № 1. — С. 63
- ^ Цьвяткоў, Л. Таварыства філёматаў (Некаторыя цікавыя рысы аб’яднаньня маладых пісьменьнікаў у Вільні, больш чымся за сталецьце перад нашаю эпохаю) // Маладняк. — 1927. — № 1. — С. 64
- ^ Цьвяткоў, Л. Таварыства філёматаў (Некаторыя цікавыя рысы аб’яднаньня маладых пісьменьнікаў у Вільні, больш чымся за сталецьце перад нашаю эпохаю) // Маладняк. — 1927. — № 1. — С. 66
- ^ а б в Цвірка, К. След на цаліку. Творчы шлях Яна Чачота // Роднае слова. — Мінск: 1995. — № 3. — С. 21.
- ^ Уладзімер Мархель. Станаўленне Яна Чачота як паэта і фалькларыста // Беларусіка-Albaruthenica; Кніга 10. — Мн.: Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны, 1998. С. 34
- ^ Станкевіч, С. Ян Чачот // Беларускія элементы ў польскай рамантычнай паэзіі = Pierwiastki białoruskie w polskiej poezji romantycznej / Валер Булгакаў. — 1-е выд.. — Вільня: Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства: 2010. — С. 51. — 211 с. — ISBN 83-60456-21-6
- ^ Ludowość u Mickiewicza. — W-wa, 1958.— S. 115
- ^ а б Русаковіч, Н. Адраджэнцы, збіральнікі народнай песні Ян Чачот і Аляксандр Пушкін // Роднае слова. — Мн.: 2008. — № 9. — С. 11—12.
- ^ а б Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 2. Новая літаратура : другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — Мінск: «Беларуская навука», 2007. С. 188—189
- ^ а б Крывіцкі А. А. Ян Чачот, першыя нататкі пра беларускія гаворкі // Дыялекталогія беларускай мовы / А. А. Крывіцкі. — Мн.: Выш. шк., 2003. — С. 50—52. — 294 с. — ISBN 985-06-0825-0
- ^ Багдановіч М. Поўны збор твораў. У 3 т. Т. 2. Маст. проза, пераклады, літаратурныя артыкулы, рэцэнзіі і нататкі, чарнавыя накіды. — Мн:. Навука і тэхніка, 1993.— С. 266—267
- ^ Чачот Я. Прадмова да «Сялянскіх песень з-над Нёмана і Дзьвіны» // Наваградскі замак: Творы / Уклад., пер. польскамоўн. твораў, прадм. і камент. К. Цвіркі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1989. — С. 178. — 327 с. — ISBN 5-340-00171-7
- ^ Чачот Я. Прадмова да «Сялянскіх песень з-над Нёмана і Дзьвіны» // Наваградскі замак: Творы / Уклад., пер. польскамоўн. твораў, прадм. і камент. К. Цвіркі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1989. — С. 187. — 327 с. — ISBN 5-340-00171-7
- ^ а б Іван Крамко. Спадчына Яна Чачота як выток беларускага мовазнаўства // Беларусіка-Albaruthenica; Кніга 10. — Мн.: Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны, 1998. С. 56
- ^ Сыракомля, У. Выбраныя творы / Уладзіслаў Сыракомля / уклад., прадм., камент. К. Цвіркі. — Мінск: Беларуская навука, 2011. — С. 557. — 584 с. — («Беларускі кнігазбор»: Серыя I. Мастацкая літаратура). — ISBN 978-985-08-1260-5
- ^ Баршчэўскі, Л., Васючэнка, П., Тычына, М. Рамантызм у літаратуры // Роднае слова. — Мн.: 2004. — № 10. — С. 39—41.
- ^ Станкевіч, С. Ян Чачот // Беларускія элементы ў польскай рамантычнай паэзіі = Pierwiastki białoruskie w polskiej poezji romantycznej / Валер Булгакаў. — 1-е выд.. — Вільня: Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства: 2010. — С. 58. — 211 с. — ISBN 83-60456-21-6
- ^ Станкевіч, С. Ян Чачот // Беларускія элементы ў польскай рамантычнай паэзіі = Pierwiastki białoruskie w polskiej poezji romantycznej / Валер Булгакаў. — 1-е выд.. — Вільня: Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства: 2010. — С. 63. — 211 с. — ISBN 83-60456-21-6
- ^ У Менску зьявіліся мікрараён Брылевічы і вуліца Ігнатоўскага // Наша Ніва, 2 ліпеня 2007 г.
- ^ Решение 4-й сессии Минского городского Совета депутатов 25-го созыва №58 от 29.06.2007 «Аб прысваенні назваў новым вуліцам г. Мінска і перайменаванні вуліцы Свабоды»(недаступная спасылка)
- ^ Мікола Хаўстовіч Варшава беларуская // ARCHE Пачатак. — 2010. — № 4.
- ^ Ляшук В. Я., Снітко Г. М. Літаратурная Берасцейшчына: краязнаўчыя нарысы, партрэты, артыкулы / В. Я. Ляшук, Г. М. Снітко. — Мінск: Литература и Искусство, 2008. — С. 111. — 320 с. — ISBN 978-985-6720-29-4
- ^ Баранавічы адзначылі 190-я ўгодкі таварыства філаматаў. Рух за свабоду (16 ліпеня 2010). Праверана 6 сьнежня 2011 г.
- ^ Алесь Гізун (24 лютага 2010) Неўміручыя Карэлічы. Intex-press. Праверана 6 сьнежня 2011 г.
- ^ Прысядзібны парк пры былой сядзібе Патоцкіх. Урочышча Рэпіхава. Табліца Яну Чачоту Радзіма майго духу Праверана 6 сьнежня 2011 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вікікрыніцы зьмяшчаюць арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы артыкула: |
- Цьвірка К. Яркая зорка беларускага адраджэньня // Ян Чачот. Выбраныя творы. — Менск: МФ «Беларускі кнігазбор», 1996. ISBN 985-6318-06-8.
- Філаматы і філарэты / укладаньне, пераклад польскамоўных твораў, прадмова, біяграфічныя даведкі й камэнты Кастуся Цьвіркі. — Менск: Беларускі кнігазбор, 1998. — С. 135—196. — 400 с. — (Серыя І. Мастацкая Літаратура). — 10 100 ас. — ISBN 985-6318-21-1
- Чачот Ян Антоні // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- Шумская І. Ян Чачот. Руплівы філамат. — Менск: «Харвест», 2013. ISBN 978-985-20-0223-3.
- Ян Чачот, Ігнат Дамейка, сябры і паплечнікі Адама Міцкевіча // Беларусіка-Albaruthenica; Кніга 10. — Менск: Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны, 1998. ISBN 985-6419-11-5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: |
- Беларускі Кнігазбор — Ян Чачот. Выбраныя творы
- Чачот, Ян. Наваградскі замак. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1989. — 327 с.
- Айчына, навука, цнота... Песні філаматаў і філарэтаў у перакладзе Ганны Янкуты
|
- Памерлі 23 жніўня
- Памерлі ў 1847 годзе
- Пахаваныя ў Летуве
- Філяматы
- Нарадзіліся ў Наваградзкім павеце Расейскай імпэрыі
- Ян Чачот
- Асобы Віленскага ўнівэрсытэту
- Рэпрэсаваныя ў Расейскай імпэрыі
- Беларускія паэты і паэткі
- Беларускія фальклярысты
- Беларускія этнографы
- Беларускія мовазнаўцы
- Польскія паэты
- Польскія драматургі
- Польскія мэмуарысты
- Польскія літаратары
- Мэмуарысты
- Філярэты
- Літаратары рамантызму
- Чачоты
- Асобы на марках
- Людзі, у гонар якіх названыя вуліцы
- Памерлі ў Друскеніках