Перайсьці да зьместу

Таварыства беларускай культуры ў Летуве

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Таварыства беларускай культуры ў Летуве (коратка ТБК) — беларуская арганізацыя, створаная ў Летувіскай Рэспубліцы ў 1989 годзе. 4 лютага 1989 году адбыўся ўстаноўчы зьезд таварыства[1] Зь верасьня 2014 г. абавязкі старшыні ТБК выконвае Васіль Акуневіч[2].

Управа таварыствам Рада, якая складаецца з 9 свабодна выбраных радзьнікаў, якія абіраюцца на 2 гады[3]. Старшынёй зьяўляецца Аляксандар Адамковіч.

4 лютага 1989 г. адбыўся арганізацыйны Зьезд Таварыства беларускай культуры (ТБК), які выбраў управу і склаў праграму дзейнасьці. З пачатку і галоўная мэта ТБК — адраджэньне, захаваньне і разьвіцьцё беларускае культуры ў Літве. Прыярытэтам дзейнасьці ТБК таксама зьяўляецца змаганьне за свабоду і незалежнасьць Беларусі, за дэмакратычныя каштоўнасьці, праўдзівую беларускую гісторыю і культуру[3].

Дзякуючы працы ў першую чаргу Лявона Луцкевіча, Леваніда Караля, Міколы Рулінскага, Кастуся Шышэі і інш. Таварыства беларускай культуры пачало адраджаць беларускую культурную спадчыну ў Літве[3].

ТБК ладзіць сталыя мерапрыемствы і сустрэчы, запрашаючы літаратараў, навукоўцаў ды іншых грамадзкіх дзеячаў зь Беларусі і замежжа. Кожныя 4 гады Таварыства беларускай культуры арганізуе канфэрэнцыю беларусаў Балтыйскага рэгіёна і Беларусі. На сёньняшні дзень ТБК мае сваю сядзібу з бібліятэкай, а таксама ўчастак у Вільні пад пабудову культурнага цэнтра імя Якуба Коласа[3].

17 студзеня 2014 году Рада таварыства выказала недавер старшыні Хв. Нюньцы (5 з 8 раднікаў былі за адстаўку Хведара Нюнькі) і яго адправіла ў адстаўку. Выконваць абавязкі старшыні пачаў Васіль Акуневіч. Пастанову Рады не прызнаў Хведар Нюнька. Ён запатрабаваў аддаць яму памякшаньне, дзе была ўправа таварыства. Яе перадаў Хведар Нюнька, а раней яно было яго ўласнасьцю. Летува пачала карную справу. Адзін з раднікаў адмовіўся ад свайго рашэньня і пастанова Рады таварыства аб адстаўцы Хведара Нюнькі перастала дзейнічаць. 29 верасьня 2014 году Рада паўторна адправіла ў адстаўку з пасады старшвні таварыства, а часова абавязкі старшыні перадалі Васілю Акуневічу[4]. 17 студзеня 2015 году быў вальны сход таварышаў. На сходзе пастанавілі адабраць членства ў людзей, якія адсутнічалі на вальным сходзе. Гэта былі Хведар Нюнька, Крыстына Балаховіч, Валеры Радзюкевіч і Алесь Трусаў. Была выбраная новая Рада таварыства[4]:

  • Васіль Акуневіч (часова выконваючы абавязкі старшыні)
  • Мікіта Забуга
  • Яўген Красоцкі
  • Вацлаў Гульбі6овіч
  • Ігар Сухарукаў
  • Мікалай Анцукевіч
  • Зьміцер Карачун
  • Даніла Сваяк
  • Алесь Адамковіч.

Для прыйма лістоў ад Хведара Нюнькі стварылі камісыю: Вадзім Вілейта, Галіна Бука і Яўген Андрушкевіч.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]