Мікола Шабовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікола Шабовіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 4 студзеня 1959(1959-01-04)
Памёр 16 лістапада 2021(2021-11-16) (62 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладнік, паэт, філёляг, пэдагог
Мова беларуская мова
Узнагароды

Міко́ла Шабо́віч (нар. 4 студзеня 1959, в. Бадзені, Мядзельскі раён, Менская вобласьць - 16 лістапада 2021) — беларускі паэт, кандыдат філялягічных навук (2004), дацэнт (2008). Сябра Саюзу пісьменьнікаў Беларусі (1998).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 4 студзеня 1959 году ў вёсцы Бадзені Мядзельскага раёну Менскай вобласьці.

У 1981 годзе скончыў філялягічны факультэт (беларускае аддзяленне) Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту па спецыяльнасьці «Беларуская мова і літаратура». У 1981—1986 гадох працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Шыпкоўскай васьмігадовай школе Вялейскага раёну.

Цяпер працуе выкладчыкам Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Максіма Танка.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар паэтычных зборнікаў:

  • «Дом» (1996),
  • «Яшчэ пакуль не лістапад» (1996),
  • «Падары мне сваю адзіноту» (2002),
  • «Мая надзея» (2006),
  • «Хор болей не сьпявае: пародыі, эпіграмы, прысвячэньні» (2008),
  • «Прыколы ад Міколы» (2015),
  • «Маладыя мроі маладога лета» (2017).

Паэзія Міколы Шабовіча — лірычна-філязофская. Яна акумулюе як трагедычнасьць нашага часу, так і імгненьні шчасьця, радасьць жыць і тварыць на роднай зямлі. Галоўная тэма яго творчасьці — каханьне, сьветлае пачуцьцё да жанчыны.

На вершы Міколы Шабовіча напісана больш як 180 песень, якія выконвалі Ірына Дарафеева, Алеся Гайдук, Алег Цівуноў, Дзьмітры Мінько і іншыя[1]. Шэраг песень на вершы Міколы Шабовіча напісаў кампазытар Мікалай Яцкоў.

Перакладае на беларускую мову творы расейскіх (Аляксандра Блока, Сяргея Ясеніна) і беларускіх (Анатоль Аўруцін, Юры Фатнеў, Т. Лейка) паэтаў.

Навуковыя публікацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кнігі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Шабовіч, М. В. Патрыятычнае выхаванне сродкамі сучаснай беларускай паэзіі / М. В. Шабовіч. — Дапаможнік. — Менск : БДПУ, 2007. — 54 с.
  • Шабовіч, М. В. Беларуская мова і культура маўлення: зборнік тыпавых вучэбных праграм па беларускай мове. — Менск : Права і эканоміка, 2011. — 46 с. (у сааўтарстве).
  • Шабовіч, М. В. Сучасная беларуская мова: зборнік тыпавых вучэбных праграм па беларускай мове. — Менск : Права і эканоміка, 2011. — 47 с. (у сааўтарстве).
  • Шабовіч, М. В. Аказіянальныя словы ў беларускіх мастацкіх тэкстах 20-х гадоў ХХ стагоддзя: манаграфія / М. В. Шабовіч; навук.рэд. П. А. Міхайлаў. — Менск : Логвінаў, 2013. — 198 с.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Шабовіч, М. Мая надзея: вершы / Мікола Шабовіч. — Менск: Мастацкая літаратура, 2006. — 174 с.
  • Жукоўскі, А. Дзіўнаспевы пачуццяў у новай кнізе Міколы Шабовіча // Літаратура і мастацтва. — 2018. — № 7. — С.6.
  • Сенатарава, Н. Так хочацца быць патрэбным // Нёман. — 2018. — № 2. — С.178-181.