Макар Краўцоў
Макар Краўцоў | |
Макар Мацьвеевіч Касьцевіч | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Макар Мацьвеевіч Касьцевіч |
Псэўданімы | Макар Краўцоў, Язэп Сьвятазар |
Нарадзіўся | 18 жніўня 1891 Баброўня, Гарадзенскі павет, Гарадзенская губэрня, Расейская імпэрыя |
Памёр | каля 1939 СССР |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | публіцыст, перакладнік, паэт і журналіст |
Мова | беларуская мова |
Значныя творы | «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Краўцоў.
Мака́р Краўцо́ў (сапр. Макар Мацьвеевіч Касьцевіч; 18 жніўня 1891 — пасьля 1939) — беларускі пісьменьнік, паэт, перакладчык, публіцыст, грамадзка-палітычны дзяяч.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзіўся ў вёсцы Баброўня Гарадзенскага павету ў заможнай сялянскай сям’і. Скончыў царкоўна-прыходзкую школу ў вёсцы Галавачы (Гарадзенскі павет), Сьвіслацкую настаўніцкую сэмінарыю (1910). Працаваў у школе.
З 1915 году — у войску, пасьля вайсковай вучэльні — на Паўночна-Заходнім фронце.
Беларуская Народная Рэспубліка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэлегат І Усебеларускага кангрэсу (сьнежань 1917 году). Настаўнічаў у Менску (1917—1918). Выкладаў на курсах беларусазнаўства пры Менскай гарадзкой думе (1918).
У 1918 годзе ўступіў у Беларускую партыю сацыялістаў-рэвалюцыянэраў. Удзельнічаў у працы Рады БНР у Менску і Горадні (1918—1919). Удзельнік Слуцкага паўстаньня, займаўся ў ходзе яго справамі друку, быў загадчыкам паўстанцкае друкарні ў Клецку.
У міжваеннай Польшчы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пазьней працаваў у Радашкавіцкай беларускай гімназіі (1922—1923).
Жыў у Вільні. Рэдагаваў часапіс «Саха» (1923).
З 1927 году актыўна ўдзельнічаў у працы Беларускага навуковага таварыства. Друкаваўся (з 1916 году) у пэрыёдыках «Гоман», «Звон», «Беларускае жыцьцё», «Беларускія ведамасьці», «Беларусь», «Наша думка», «Маланка», «Грамадзкі Голас», «Беларускае слова» «Сялянская ніва», «Беларуская культура», «Беларускі дзень». Карыстаўся таксама псэўданімам «Язэп Сьвятазар». Арганізоўваў у родных мясьцінах беларускія канцэрты, спэктаклі.
Арыштоўваўся ўладамі Польшчы за пракамуністычную агітацыю.
У 1930-х гадах адыйшоў ад літаратурнай творчасьці. Быў беспрацоўным.
Сябра Галоўнай управы Таварыства беларускай школы ў 1936—1937 гадах.
У Савецкай Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У кастрычніку 1939 году працаваў у рэдакцыі газэты «Віленская праўда». Неўзабаве арыштаваны бальшавікамі, загінуў у зьняволеньні.
Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Аўтар словаў гімну БНР «Мы выйдзем шчыльнымі радамі».
- М. К. Беларускі хор. / Францішак Аляхновіч // Беларускае жыцьцё : часопіс. — Менск: 9 лютага 1920. — № 3(25). — С. 4—5.
- Краўцоў Макар. Разгон (Успамін). / Францішак Аляхновіч // Беларускае жыцьцё : часопіс. — Менск: 11 сакавіка 1920. — № 7(29). — С. 6—7.
- Краўцоў — аўтар выданай у Вільні працы пра гісторыю БНР «Рада Беларускай Народнай Рэспублікі» (1921).
- Świetazar. «Maja Lira» K. Swajaka. / T. Wojciechowič // Biełaruskaja Krynica . Tydniowaja sialianskaja hazeta : газэта. — Wilno: «Pogon», 5 studnia 1926. — № 1. — С. 4, 5.
- Я. Сьветазар. Новы Багдановіч. (Літэратурны нарыс) / Ст. Вольскі // Сялянская ніва : газэта. — Вільня: Орган Беларускага Сялянскага Саюзу, 17 студзеня 1926. — № 2. — С. 2, 3.
- Сьветазар. Поэтыцкае творства Янкі Купалы. (Дзеля 20-х угодкаў ягонага літэратурнага творства). І «Жалейка». / Ст. Вольскі // Сялянская ніва : газэта. — Вільня: Орган Беларускага Сялянскага Саюзу, 28 лютага 1926. — № 8. — С. 2, 3, 4.
- Сьветазар. Поэтыцкае творства Янкі Купалы. (Дзеля 20-х угодкаў ягонага літэратурнага творства). ІІ «Гусьляр». / Ст. Вольскі // Сялянская ніва : газэта. — Вільня: Орган Беларускага Сялянскага Саюзу, 21 сакавіка 1926. — № 10. — С. 2.
- Сьветазар. Поэтыцкае творства Янкі Купалы. (Дзеля 20-х угодкаў ягонага літэратурнага творства). ІІІ «Шляхам жыцьця». / Ст. Вольскі // Сялянская ніва : газэта. — Вільня: Орган Беларускага Сялянскага Саюзу, 7 траўня 1926. — № 15. — С. 2, 3.
- Я. Сьветазар. Мімалётнае. / Ст. Вольскі // Сялянская ніва : газэта. — Вільня: Орган Беларускага Сялянскага Саюзу, 31 ліпеня 1926. — № 23. — С. 1.
- Я. Сьвятазар. Туга. / Ст. Вольскі // Сялянская ніва : газэта. — Вільня: Орган Беларускага Сялянскага Саюзу, 30 верасьня 1926. — № 31. — С. 1.
- Сьвятазар. Поэтыцкае творства Янкі Купалы. (Дзеля 20-х угодкаў ягонага літэратурнага творства). 1. Творства лірыка эпіцкае. IV «Спадчына». / Ст. Вольскі // Сялянская ніва : газэта. — Вільня: Орган Беларускага Сялянскага Саюзу, 7 кастрычніка 1926. — № 32. — С. 2, 3.
- Сьвятазар. Поэтыцкае творства Янкі Купалы. (Дзеля 20-х угодкаў ягонага літэратурнага творства). 1. Творства лірыка эпіцкае. IV «Спадчына». / Ст. Вольскі // Сялянская ніва : газэта. — Вільня: Орган Беларускага Сялянскага Саюзу, 14 кастрычніка 1926. — № 33. — С. 2, 3.
- Я. Сьвятазар. Поэтыцкае творства Янкі Купалы. (Дзеля 20-х угодкаў ягонага літэратурнага творства). 1. Творства лірыка эпіцкае. IV «Спадчына». / Ст. Вольскі // Сялянская ніва : газэта. — Вільня: Орган Беларускага Сялянскага Саюзу, 4 лістапада 1926. — № 36. — С. 2.
- Я. Сьвятазар. Поэтыцкае творства Янкі Купалы. (Дзеля 20-х угодкаў ягонага літэратурнага творства). 1. Творства лірыка эпіцкае. IV «Спадчына». / Ст. Вольскі // Сялянская ніва : газэта. — Вільня: Орган Беларускага Сялянскага Саюзу, 24 лістапада 1926. — № 39. — С. 2, 3.
- Я. Сьвятазар. Поэтыцкае творства Янкі Купалы. (Дзеля 20-х угодкаў ягонага літэратурнага творства). 1. Творства лірыка эпіцкае. IV «Спадчына». / Ст. Вольскі // Сялянская ніва : газэта. — Вільня: Орган Беларускага Сялянскага Саюзу, 27 лістапада 1926. — № 40. — С. 2.
- Я. Сьвятазар. Поэтыцкае творства Янкі Купалы. (Дзеля 20-х угодкаў ягонага літэратурнага творства 1905—1925). 1. Творства лірыка эпіцкае. IV «Спадчына». / Л. Міцька // Сялянская ніва : газэта. — Вільня: Орган Беларускага Сялянскага Саюзу, 15 сьнежня 1926. — № 45. — С. 2, 3.
- Язэп Сьветазар. Лермантаў па беларуску. (Крыху увагаўіаб першым беларускім перакладзе «Дэмона»). // Беларуская слова : газэта. — 1927. — № 34 (63). — С. 2. 3.
- Краўцоў Макар. Памяць аб праф. Карскім. (Да 5-тых угодкаў яго сьмерці). // Родны край : часопіс. — 1936, 22 красавіка. — № 5 (93). — С. 2, 3.
- Краўцоў Макар. Памяць аб праф. Карскім. (Да 5-тых угодкаў яго сьмерці). // Родны край : часопіс. — 1936, 8 чэрвеня. — № 6 (94). — С. 2, 3.
- Краўцоў Макар. Памяць аб праф. Карскім. (Да 5-тых угодкаў яго сьмерці). // Родны край : часопіс. — 1936, 19 чэрвеня. — № 7 (95). — С. 2, 3.
Пераклады на беларускую мову:
- «Алеся» Аляксандра Купрына
- «Мцыры» Міхаіла Лермантава (1924)[1]
- «Расказы аб вялікіх падзеях розных часоў і народаў» Мікалая Рубакіна (1924)
- «Дэман» Міхаіла Лермантава (1926)[2]
- «Бартэк-пераможнік» Генрыка Сянкевіча (1926)
- Максім Горкі. «Чалавек. » / Францішак Умястоўскі // Беларуская культура: месячная літэратурна-грамадзская часопісь : часопіс. — Вільня: 1927. — № 2—3. — С. 88—92.
- «Сьляпы музыка» Уладзімера Караленкі (1928)
- «Прынц і жабрак» Марка Твэна (1928)
- «Для дзяцей» Лява Талстога (1928)
- «Тарас Бульба» Мікалая Гогаля (1929)
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ ex. M. Lermontou. Mcyry. Z rasiejskaj mowy pieralażyu Kraucou Makar, Wilnia 1924. 41 str. // Przegląd Wileński : часопіс. — 27 wresnia 1925. — № 15. — С. 7.
- ^ ex. M. Lermontou. Demon. Z rasiejskaj mowy pieralażyu Kraucou Makar, Wilnia 1926. 44 str. // Przegląd Wileński : часопіс. — 27 czerwca 1926. — № 15. — С. 7, 8.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Аляксандар Гесь. «Краўцоў, Макар» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2. — С. 254.
- Аляксандар Гесь. «Краўцоў, Макар» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 1999. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0144-3 — С. 468.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Макар Краўцоў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- «Мцыры» і «Дэман» у перакладзе Макара Краўцова(недаступная спасылка)