Сьвятлана Алексіевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Алексіевіч.
Сьвятлана Алексіевіч
Нямеччына, 2013 г.
Нямеччына, 2013 г.
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 31 траўня 1948(1948-05-31)[1][2][3][…] (75 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці журналістка
Гады творчасьці 1975 — наш час
Кірунак рэалізм
Жанр аповесьць
Мова расейская мова[4][5] і беларуская мова
Узнагароды
ордэн «Знак Пашаны» мэдаль 100 гадоў БНР афіцэр ордэна Мастацтваў і літаратуры Камандорскі крыж ордэну «За заслугі перад Фэдэратыўнай Рэспублікай Нямеччына»
прэмія Ленінскага камсамолу прэмія Гердэра[d] (1999) прэмія міру нямецкіх кнігагандляроў[d] (2013) прэмія „Ангелус“[d] (3 сьнежня 2011) Літаратурная ўзнагарода Саюзу пісьменьнікаў СССР імя Мікалая Астроўскага[d] (1984) Літаратурная ўзнагарода Саюзу пісьменьнікаў СССР імя Канстанціна Федзіна[d] (1985) прэмія Тухольскага[d] (1996) прэмія Андрэя Сіняўскага „За шляхетнасьць у літаратуры“[d] Трыюмф[d] Ляйпцыская кніжная прэмія за эўрапейскае паразуменьне[d] (1998) Палітычная кніга[d] прэмія Oxfam Novib/ПЭН[d] (2007) прэмія Рышарда Капусьцінскага за літаратурны рэпартаж[d] (13 траўня 2011, 14 траўня 2015) Нобэлеўская прэмія ў галіне літаратуры прэмія Мэдычы за найлепшае эсэ[d] (2013) ганаровы доктар Брусэльскага вольнага ўнівэрсытэту[d] (3 траўня 2021) прэмія імя Ганны Паліткоўскай[d] (2018) ганаровы доктар Жэнэўскага ўнівэрсытэту[d] (2017) ганаровы доктар Мадрыдзкага ўнівэрсытэту Камплютэнсэ[d] (2022)
Подпіс Выява аўтографу
Творы на сайце Knihi.com
alexievich.info

Сьвятла́на Алякса́ндраўна Алексіе́віч (нар. 31 траўня 1948 году; цяпер Івана-Франкоўск, Украіна) — расейскамоўная пісьменьніца Беларусі. У 2015 годзе стала першай ляўрэаткай ад Беларусі Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры[6] «за яе поліфанічную творчасьць — помнік пакутам і мужнасьці ў наш час»[7].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзілася 31 траўня 1948 году ў Станіслававе (УССР, цяпер Украіна). Бацька — беларус, вайсковец-лётчык, маці — украінка[8]. У 1961 годзе сям’я пераехала ў Петрыкаўскі раён (Гомельская вобласьць, Беларуская ССР; цяпер Беларусь). Бацька стаў дырэктарам Капаткевіцкай сярэдняй школы і настаўнікам гісторыі, маці працавала настаўніцай нямецкай мовы[9]. У 1965 годзе скончыла Капаткевіцкую сярэднюю школу Петрыкаўскага раёну, працавала выхавальніцай Асавецкай школы-інтэрнату, затым настаўніцай гісторыі й нямецкай мовы Белажэвіцкай сямігадовай школы Мазырскага раёну. У 1966 годзе працавала ў раённай газэце «Прыпяцкая праўда» (Нароўля). У 1967 годзе паступіла на аддзяленьне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, якое скончыла ў 1972 годзе. Пазьней накіраваная ў раённую газэту «Маяк камунізму» (Бяроза). У 1973—1976 гадах працавала ў рэспубліканскай «Сельской газете», у 1976—1984 — загадчык аддзелу нарысу й публіцыстыкі часопісу «Нёман». Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру (з 1989). Сябра СП СССР (з 1983). З пачатку 2000-х гадоў у эміграцыі, жыла ў Італіі, затым у Францыі й Нямеччыне. З 2013 году жыве ў Менску[10].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютавала ў 1975 годзе. У пэрыядычным друку выступае з нарысамі. Аўтар дакумэнтальных кніг «У вайны не жаночае аблічча» («У войны — не женское лицо», 1985), «Апошнія сьведкі» («Последние свидетели», 1985), «Цынкавыя хлопчыкі» («Цинковые мальчики», часопіс «Дружба народов», 1990). Паводле кнігі «У войны — не женское лицо» напісала п’есу (пастаўленая ў многіх тэатрах Беларусі й за мяжой) і сцэнары аднайменнага цыклу дакумэнтальных фільмаў (1983, адзначаны Дзяржаўнай прэміяй СССР у 1985 г. і «Срэбным голубам» на міжнародным кінафэстывалі ў Ляйпцыгу), дакумэнтальных стужак «Бацькоўскі дом», «Партрэт зь вяргіняй», «Гэтыя незразумелыя старыя людзі» і іншых. Аўтар п’есы «Марутка» (пастаўленая ў 1988).

У 1993 годзе выйшла кніга «Зачараваныя сьмерцю» — аповед пра самазабойцаў, тых, хто скончыў з сабой ці спрабаваў скончыць з сабой, ня вытрымаўшы зьнікненьня сацыялістычных ідэяў, сацыялістычнага мацерыка. У 1997 годзе С. Алексіевіч апублікавала дакумэнтальную аповесьць «Чарнобыльская малітва» пра сьвет пасьля Чарнобыльскай катастрофы.

У 2013 годзе выдадзеная кніга «Час second-hand (Канец чырвонага чалавека)». Кніга закранае значныя гістарычныя тэмы: Вялікую Айчынную вайну, Аўганскую вайну Чарнобыльскую катастрофу, час «перабудовы» і развал СССР. У кнізе дасьледуюцца фэномэн мысьленьня савецкага чалавека, фэномэн сацыялізму, і выкладаецца аўтарская канцэпцыя найноўшага часу, які пісьменьніца называе «часам сэканд-гэнд»[11].

Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

26 красавіка 2016 году ў нямецкай «Штодзённай газэце»(de) (Бэрлін) выйшла інтэрвію з Алексіевіч, у якім тая зрабіла беларусафобнае выказваньне: «Беларусы маюць рабскі мэнталітэт»[12].

Кнігі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Беларускія пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Апошнія сведкі / Святлана Алексіевіч: кніга недзіцячых расказаў. — Мінск: Юнацтва, 1985. — 188, [1] с.
  • У вайны не жаночае аблічча: дак. аповесць / Святлана Алексіевіч. — Мн.: Маст. літ., 1991. — 272 с.
  • Зачараваныя смерцю: Пер. з рус. М. С. Гіля / Святлана Алексіевіч. — Мн.: Беларусь, 1993. — 128 с.
  • Чарнобыльская малітва: Хроніка прышласці: Дак. аповесць / Святлана Алексіевіч. — Мн.: Рэсп. грамад. аб’яднанне «Літ.-маст. фонд „Гронка“», 1999. — 222, [1] с.
  • Час сэканд-хэнд (Канец чырвонага чалавека) / Святлана Алексіевіч. Перакл. з руск. Ц. Чарнякевіч, В. Стралко. — Мн.: Логвінаў, 2014. — 384 с — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; выпуск 46). — ISBN 978-985-562-096-0.
  • Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы ўтопіі» ў 5-ці кн. Пераклалі з руск. мовы Валянцін Акудовіч, Уладзімер Арлоў, Сяргей Дубавец, Барыс Пятровіч, Андрэй Хадановіч. Вільня: Логвінаў, 2018.
  • У вайны не жаночы твар: пер. з рускай В. Акудовіча / Святлана Алексіевіч. — Мн.: Маст. літ., 2019.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Алексіевіч Святлана // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.
  • Алексіевіч Святлана // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Кто есть кто в Республике Беларусь (пол.) / пер. B. SiegieńBiałystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 14. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
  2. ^ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын (белар.)Мінск: 1996. — Т. 1. — С. 243. — 552 с. — ISBN 978-985-11-0036-7
  3. ^ а б Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Том 1 (белар.)Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1993. — С. 100. — ISBN 978-5-85700-074-8
  4. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  5. ^ CONOR.SI
  6. ^ The Nobel Prize in Literature 2015. Svetlana Alexievich (анг.)
  7. ^ Colin Dwyer Belarusian Journalist Svetlana Alexievich Wins Literature Nobel : The Two-Way. NPR. Праверана 8 кастрычніка 2015 г.
  8. ^ Зьміцер Панкавец Першы раз у гісторыі беларуска атрымала Нобелеўскую прэмію. Сем фактаў пра Святлану Алексіевіч. Наша НіваПраверана 8 кастрычніка 2015 г. Архіўная копія ад 8 кастрычніка 2015 г.
  9. ^ Л. С. Савік. Алексіевіч Святлана // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995. Том 1. Абуховіч — Ватацы. С. 70
  10. ^ «Ты рядом с котлеткой по значимости и не мечтай встать»: Интервью писательницы Светланы Алексиевич (рас.). MeduzaПраверана 8 кастрычніка 2015 г.
  11. ^ "Час second-hand" Святланы Алексіевіч пераклалі на беларускую мову. TUT.BY (8 студзеня 2014). Праверана 8 кастрычніка 2015 г.
  12. ^ Зянон Пазьняк. Гарбатага магіла ня выправіць // Народная перамога, 4 траўня 2016 г. Архіўная копія ад 3 траўня 2016 г. Праверана 12 траўня 2016 г.
  13. ^ Выданьні // Сьвятлана Алексіевіч, 2015 г. Праверана 24 сьнежня 2015 г.
  14. ^ Святлана Алексеевіч стала лаўрэатам Узнагароды імя Капусціньскага — Euroradio

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]