Перайсьці да зьместу

Вайніслаў Савіч-Заблоцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вайніслаў Савіч-Заблоцкі
па-польску: Sawicz-Zabłocki, Wojnisław Kazimierz
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Грамадзянін зь Белай Русі, Paweł, Zawisza, Полоцкий Гаврило, Comte Soulima; крыптонім: W.K.S.S.Z.
Нарадзіўся 3 (15) сакавіка 1850
Памёр 1893[1]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік
Гады творчасьці 1868—1893
Жанр паэт, празаік, публіцыст
Мова беларуская мова і польская мова
Дэбют «Праўдападобная гісторыя» (пол.) (1871)
Значныя творы «Аповесць пра мае часы» (пол.) (1876),
Творы ў Вікікрыніцах
Творы на сайце Knihi.com

Вайніслаў Савіч-Заблоцкі (15 сакавіка [ст. ст. 3 сакавіка] 1850, маёнтак Панчаны, Дзісенскі павет, Віленская губэрня (цяпер — Мёрскі раён Віцебскай вобласьці) — пасьля 1893, ?) (па-польску: Sawicz-Zabłocki, Wojnisław Kazimierz) — публіцыст, удзельнік вызваленчага руху. Адзін з пачынальнікаў рэвалюцыйнага дэмакратызму на Беларусі.

Бацька, Канстанцін Станіслаў Вікенцьевіч. Маці, Станіслава Іванаўна з роду Сьвятаполк-Мірскіх (у архіўных дакумэнтах называецца Мірскай). Войслаў з маленства выхоўваўся ў дзеда Вікенція Заблоцкага ў маёнтку Мікалаева Гарадоцкага павету Віцебскай губэрні (цяпер Шумілінскі раён). Вучыўся ў Віленскай гімназіі й ва ўнівэрсытэтах Прагі, Ляйпцыгу, Страсбургу.

Далучыўся да руху нацыянальнага абуджэньня беларускага народа. Стваральнік і старшыня («галава») нацыянальна-асьветнага таварыства «Крывіцкі вязок» у Пецярбургу ў 1868 годзе. Суполку забаранілі, а Войслаў апынуўся пад наглядам паліцыі ў Варшаве. З 1875 за мяжою (Аўстра-Вугоршчына, Нямеччына, Эгіпет, Францыя, Бэльгія).

У 1887 вярнуўся на радзіму. Працаваў у рэдакцыі газэты «Виленский вестник» (1888-89). У 1889-91 жыў у маёнтку Губіна Лепельскага павету. З 1891 у Менску, пасьля ў Пецярбургу. Перапісваўся зь Янам Карловічам, Марыяй Канапніцкай, Аляксандрам Ельскім, Міхаілам Драгаманавым, Пятром Лаўровым і інш.

Аўтар сатырычнай паэмы «Праўдападобная гісторыя», аповесьці «Каракозаў», драмы «Капернік» і інш. (1870—1873). У 1873 прыслаў у часопіс «Вестник Европы» беларускія вершы — «З чужбіны», «У роднай зямлі» і «Да перапёлкі». У паэме пра Беларусь пярэдадня 1863 «Аповесьць пра мае часы» (1876), аповесьці «Полацкая шляхта» (1885) і нарысе «Шчаслівейшая Марыся» (1892) шмат беларускамоўных і этнаграфічна-фальклёрных матэрыялаў. Выдаваў газэты на польскай і францускай мовах. Супрацоўнічаў у многіх францускіх, нямецкіх і польскіх газэтах і часопісах.

Яго рукапісная спадчына знаходзіцца ў бібліятэцы Ягелонскага ўнівэрсытэту ў Кракаве[2], Нацыянальнай бібліятэцы Варшавы[3], Цэнтральнай Бібліятэкі Акадэміі Навук Літвы ў Вільні[4], Дзяржаўным гістарычным архіве Літвы [5], Інстытуце расейскай літаратуры (Пушкінскі дом) Расейскай акадэміі навук ў Санкт-Пецярбурзе[6].

  • Арлалёты і паканвойны, або Полацкая шляхта: (Жаніцьба Ягамосьці пана Шатана Старшага). Аповесьць.  (бел.) / уступны артыкул, пераклад з польскай і каментар Жанны Некрашэвіч-Кароткай // Полымя : літаратурна-мастацкі і грамадзка-палітычны часопіс. — Мінск: Выдавецкі дом «Звязда», 2004. — № 1(891). — С. 122—164. — ISSN 0130-8068.
  • Арлалёты і паканвойны, або Полацкая шляхта: (Жаніцьба Ягамосьці пана Шатана Старшага). Аповесьць.  (бел.) / уступны артыкул, пераклад з польскай і каментар Жанны Некрашэвіч-Кароткай // Полымя : літаратурна-мастацкі і грамадзка-палітычны часопіс. — Мінск: Выдавецкі дом «Звязда», 2004. — № 3(893). — С. 68—111. — ISSN 0130-8068.
  • Арлалёты і паканвойны, або Полацкая шляхта: (Жаніцьба Ягамосьці пана Шатана Старшага). Аповесьць.  (бел.) / уступны артыкул, пераклад з польскай і каментар Жанны Некрашэвіч-Кароткай // Полымя : літаратурна-мастацкі і грамадзка-палітычны часопіс. — Мінск: Выдавецкі дом «Звязда», 2004. — № 4(894). — С. 134—159. — ISSN 0130-8068.
  • Арлалёты і паканвойны, або Полацкая шляхта: (Жаніцьба Ягамосьці пана Шатана Старшага). Аповесьць.  (бел.) / уступны артыкул, пераклад з польскай і каментар Жанны Некрашэвіч-Кароткай // Полымя : літаратурна-мастацкі і грамадзка-палітычны часопіс. — Мінск: Выдавецкі дом «Звязда», 2004. — № 6(896). — С. 155—180. — ISSN 0130-8068.
  • З чужбіны. У роднай зямлі. (Вершы).  (бел.) // Складальнік Мікола Хаўстовіч Беларуская літаратура. Хрэстаматыя. Частка другая (другая палова ХІХ стагоддзя) : Дапаможнік для польскіх студэнтаў па спецыяльнасьці «беларуская філялёгія». — Мінск: Выдадзена коштам укладальніка, 2006. — С. 200.
  • Мартысюк В., Пацюпа Ю. Новыя творы графа Сулімы з Белай Русі: Сон гудара маладога, Лісты да Івана Франка №№ 1—2.  (бел.) // Полымя : літаратурна-мастацкі і грамадзка-палітычны часопіс. — Мінск: Выдавецкі дом «Звязда», 2015. — № 1(1021). — С. 180—188. — ISSN 0130-8068.
  • Літаратура другой паловы XIX стагоддзя / укладаньне Кісялёвай Л. Г., Сенкевіч Н. М.. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2013. — Т. 1. — 846 с. — (Залатая калекцыя беларускай літаратуры). — 1500 ас. — ISBN 978-985-02-1466-9
  • Полацкая шляхта : аповесьць / пераклад з польскай мовы, каментары, тлумачэньні Ж. Некрашэвіч-Кароткай, В. Макрак. — Мінск: Попурри, друк, 2016. — 317 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-15-2987-8
  1. ^ Wojnisław Kazimierz Sawicz-Zabłocki // MAK (пол.)
  2. ^ Inwentarz rękopisów Biblioteki Jagiellońskiej : nr 9001-10000. Cz. I, nr 9001-9500 / opracowała i przygotowała do druku Jadwiga Grzybowska. — Krakow: Państwowe wydawnictwo naukowe, 1977. — С. 128. — 326 с. — 1000 ас.
  3. ^ Нацыянальная бібліятэка ў Варшаве па-польску: Biblioteka Narodowa (Warszawa) , аддз. рукап., адз. зах. 7197, 7198;
  4. ^ ЦБ АН Літвы, аддз. рукап., ф. 9, адз. зах. 816; па-летувіску: Lietuvos mokslų akademijos Vrublevskių biblioteka
  5. ^ Дзяржаўны гістарычны архіў Літвы, ф. 378. Паліт. аддзю, 1887, спр. 93; ф. 1135; воп. 10, спр. 115, л. 137, 138, 153—156; па-летувіску: Lietuvos valstybės istorijos archyvas
  6. ^ ИРЛИ (Пушкинского Дома) РАН. ф. 273, воп. 1, спр. 521; ф. 274, воп. 1, спр. 399, л. 166; ф. 293, воп. 1, спр. 1396; ф. 572, воп. 1, спр. 213;

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]