Касьцёл і шпіталь сясьцёр міласэрнасьці (Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і шпіталь сясьцёр міласэрнасьці
Касьцёл і кляштар па рэканструкцыі пад сэмінарыю МП
Касьцёл і кляштар па рэканструкцыі пад сэмінарыю МП
Краіна Беларусь
Места Менск
Каардынаты 53°54′40″ пн. ш. 27°34′48″ у. д. / 53.91111° пн. ш. 27.58° у. д. / 53.91111; 27.58Каардынаты: 53°54′40″ пн. ш. 27°34′48″ у. д. / 53.91111° пн. ш. 27.58° у. д. / 53.91111; 27.58
Архітэктурны стыль клясыцыстычная архітэктура[d]
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і шпіталь сясьцёр міласэрнасьці на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і шпіталь сясьцёр міласэрнасьці
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і шпіталь сясьцёр міласэрнасьці
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і шпіталь сясьцёр міласэрнасьці

Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і шпіталь сясьцёр міласэрнасьці — помнік архітэктуры XIX ст. у Менску[a]. Знаходзіцца на Траецкай Гары[b]. У наш час у будынках комплексу разьмяшчаецца Менская сувораўская вайсковая вучэльня. Твор архітэктуры ампіру.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па пажары 14 жніўня 1809 году, у якім згарэў Фарны касьцёл, біскуп менскі Якуб Дадэрка зрабіў спробу заснаваць на Траецкай Гары новую сьвятыню. На заказ Менскага дабрачыннага таварыства архітэктар М. Чахоўскі распрацаваў праект пабудовы на рынкавым Траецкім пляцы комплексу касьцёла і шпіталя сясьцёр міласэрнасьці. 30 жніўня 1810 году Я. Дадэрка ўрачыста асьвяціў пачатак будаваньня і падмуркі новага касьцёла Найсьвяцейшай Панны Марыі[1]. Пры комплексе дзейнічаў шпіталь, у якім манашкі ордэна Сьвятога Вінцэнта даглядалі сіротаў, старых і жабракоў[2].

Але муры комплексу ўзьвялі толькі часткова. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня ў 1840-я ўлады Расейскай імпэрыі змусілі Менскае таварыства дабрачыннасьці прадаць касьцёл і шпіталь Маскоўскаму патрыярхату пад духоўную сэмінарыю[3], якая разьмясьцілася тамака ў 1854 годзе[2].

Колішнія касьцёл і шпіталь, перабудаваныя пад вайсковую вучэльню

За савецкім часам у будынках колішняй Духоўнай сэмінарыі працавалі Менскія пяхотныя курсы, якія ў 1924 трасфармаваліся ў Аб’яднаную беларускую школу — сярэднюю вайсковую навучальную ўстанову зь беларускай мовай навучаньня[4].

Па вайне ў колішнім сакральным комплексе разьмясьцілася Сувораўскай ваенная вучэльня. У 1953 годзе старыя будынкі істотна перабудавалі.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ад пачатку дамінантай комплексу быў вялікі мураваны касьцёл — помнік архітэктуры стылю ампір. Да яго з двух бакоў далучаліся кляштарныя карпусы[2].

Па перабудове ў 1953 годзе да касьцёла і будынкаў шпіталя дабудавалі два паверхі, у выніку чаго комплекс набыў рысы савецкага нэаклясыцызму.

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У некалькіх сучасных публікацыяў[5][6][2] сустракаецца памылковае атаясамленьне касьцёла і шпіталя сясьцёр міласэрнасьці (шарытак) з кляштарам марыявітак, які знаходзіўся на Францішканскай вуліцы

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ няскончаны, істотна перабудаваны ў 1953 годзе
  2. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Максіма Багдановіча, 29

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Chodźko I. Diecezja Mińska około 1830 roku. T. 1. — Lublin, 1998. S. 191—192.
  2. ^ а б в г Мінск. Стары і новы / У. Валажынскі. — Менск, 2007. С. 54.
  3. ^ Дзянісаў У. Касцёлы г. Мінска ў XVI — пачатку XX стст. (паводле дакументаў НГАБ). Нацыянальны гістарычны архіў БеларусіПраверана 4 ліпеня 2012 г.
  4. ^ Мінск. Стары і новы / У. Валажынскі. — Менск, 2007. С. 59.
  5. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 553.
  6. ^ Мінск. Стары і новы / У. Валажынскі. — Менск, 2007. С. 52.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Мінск. Стары і новы / аўт.-склад. У. Валажынскі; пад. рэд. З. ШыбекіМенск: Харвест, 2007. — 272 с.: іл. ISBN 978-985-16-0092-8.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.