Адам Багдановіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Адам Багдановіч
Adam Bagdanovich.jpg
Род дзейнасьці этнограф, фальклярыст, мэмуарыст
Дата нараджэньня 1 красавіка 1862
Месца нараджэньня мястэчка Халопенічы, Менская губэрня, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 16 красавіка 1940
Месца сьмерці Яраслаўль, Расейская СФСР, СССР
Месца пахаваньня
Грамадзянства Сьцяг Расеі Расейская імпэрыя
Сьцяг СССР СССР
Месца вучобы
  • Нясьвіская настаўніцкая сэмінарыя[d]
Занятак мэмуарыст, этноляг, фальклярыст, гісторык, мовазнаўца
Навуковая сфэра этнаграфія, фальклярыстыка і гісторыя
Бацька Юры Лук'янавіч Багдановіч
Маці Анэля Фаміна Асьмак[d]
Жонка Марыя Апанасаўна Мякота
Дзеці Максім Багдановіч

Ада́м Яго́равіч Багдано́віч (1 красавіка 1862, паводле іншых зьвестак 6 красавіка 1862, мястэчка Халопенічы, цяпер Крупскі раён, Менская вобласьць, Беларусь  — 1940, Яраслаўль, цяпер Расея) — беларускі этнограф, фальклярыст, мэмуарыст.

Бацька паэта Максіма Багдановіча.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вучыўся ў пачатковай школе ў Халопенічах і ў Менску. У 1882 скончыў Нясьвіскую настаўніцкую сэмінарыю. 3 1885 працаваў загаднікам менскай пачатковай вучэльні ў Менску, адзін з кіраўнікоў менскага гуртку «Народная воля». 3 1892 служыў у гарадзенскім аддзяленьні Сялянскага банку. Карэспандэнт-супрацоўнік вядомага фальклярыста Паўла Шэйна. У 1896 пераведзены па службе ў Ніжні Ноўгарад, а ў 1907 — У Яраслаўль, дзе кіраваў аддзяленьнем Сялянскага банку. 3 1886 выступаў у беларускім пэрыядычным друку з артыкуламі па гісторыі і этнаграфіі.

Адам і Марыя Багдановічы з сынамі

Найбольш вядомыя і каштоўныя яго этнаграфічныя працы: «Нарыс становішча жанчыны ў сялянскім асяродзьдзі беларускага краю» (1886), «Пра жанчыну», манаграфія «Перажыткі старажытнага сьветасузіраньня ў беларусаў» (1895). Шмат рокаў працаваў над двухтомнай манаграфіяй «Мова зямлі. Утварэньне водарачных імёнаў і што ад іх паходзяць». Падрыхтаваў працу «Этнічны склад беларускага народу» і іншыя.

Марыя Ягораўна Багдановіч зь пляменьнікамі: (зьлева направа) Вадзім, Леў, Максім Багдановічы

У 1920—1931 гадах загадвай навуковай бібліятэкай Яраслаўскага дзяржаўнага музэю. Адначасова выкладаў гісторыю культуры ў мастацкім, музычным і тэатральным тэхнікумах. У 1932-м арыштаваны Дзяржаўнай палітычнай управай на 3 тыдні. Быў вызвалены па хадайніцтве Кацярыны Пешкавай, бо быў сябрам яе мужа Максіма Горкага. Вёў перапіску зь дзеячамі беларускай і расейскай культуры. Папісаў успаміны пра Максім Горкага, яго сына Максіма і Фёдара Шаляпіна. 3 чэрвеня 1937 году Галоўная ўправа ў справах літаратуры і выдавецтваў Беларускай ССР (Галоўліт БССР) выдала Загад № 33 «Сьпіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі зь бібліятэк грамадзкага карыстаньня, навучальных установаў і кнігагандлю». Паводле Загаду, «усе кнігі» Адама Багдановіча прадугледжвалася «спальваць»[1].

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адам Багдановіч у Ніжнім Ноўгарадзе

Нарадзіўся ў Халопенічах у сям’і Юрыя (Ягора) Лук’янавіча Багдановіча і яго жонкі Анэлі, народжанай Асьмак. У маленстве насіў імя Адольф (Адоль, Адолік). Імя Адам атрымаў у 16 гадоў, пры аднаўленьні дакумэнтаў у праваслаўнай кансысторыі. У яго выхаваньні брала ўдзел бабка па кудзелі Рузаля Асьмак — варажбітка і казачніца, ад якой Багдановіч завучыў народныя казкі і на якую пазьней спасылаўся як на крыніцу сваіх ведаў аб народных павер’ях. У 1888 годзе ажаніўся з Марыяй Апанасаўнай Мякотай (1869—1896). Яны былі матэрыяльна забясьпечаныя. Адам зарабляў да 1500 рублёў у год пры гатовай кватэры з ацяпленьнем і асьвятленьнем, якая разьмяшчалася на Траецкай гары на Аляксандраўскай вуліцы ў доме Карказовіча, што ў двары, на 2-м паверсе. У той час у ім месьцілася 1-е прыходзкая вучэльня і настаўніцкія кватэры. Пазьней гэта быў дом 25 (цяпер тут частка вуліцы Багдановіча насупраць сквэру каля Тэатру опэры і балету. 6 (18) сакавіка 1890 у сям’і нарадзіўся першынец — Вадзім, а 27 лістапада (9 сьнежня) 1891 году — другі сын Максім Багдановіч. З 1892 году Адам Багдановіч служыў у Гарадзенскім аддзяленьні Сялянскага пазямельнага банка. Быў карэспандэнтам вядомага фальклярыста Паўла Шэйна. Некаторы час кіраваў публічнай бібліятэкай.

Партрэт Адама Багдановіча. Мастак Фёдар Панкоў. Яраслаўскі мастацкі музэй.

У Гродне сям’я жыла на ўскраіне гораду, на Садовай вуліцы. Тут 14 (26) лістапада 1894 году нарадзіўся трэці сын — Леў, а ў траўні 1896 году — дачка Ніна. Неўзабаве пасьля родаў дачкі хвароба Марыі Апанасаўны ўзмацнілася і хутка сухоты сталі прычынай яе сьмерці. Празь некалькі тыдняў пасьля сьмерці жонкі, у лістападзе 1896 году быў пераведзены па службе ў Ніжні Ноўгарад. Маці дзецям замяніла цётка па мячы Марыя Ягораўна Багдановіч, але самая малодшая дачка Ніна не дажыла і да году.

Адам Ягоравіч Багдановіч з Аляксандрай Паўлаўнай Волжынай

У Ніжнім Ноўгарадзе ў Адама Багдановіча завязаліся сяброўскія адносіны з Максімам Горкім, зь якім яны неўзабаве парадніліся, ажаніўшыся на сёстрах — Кацярыне (Горкі) і Аляксандры (Багдановіч) Волжыных. Адам Багдановіч узяў шлюб з Аляксандрай у пачатку 1899 году, у канцы таго ж году яна памёрла ад родаў, пакінуўшы яшчэ аднаго сірату — сына Аляксандра, які рос у сям’і Максіма Горкага і памёр у Крыме ад дызэнтырыі ў 4-гадовым узросьце.

Аляксандра Апанасаўна Мякота
Павал, Аляксей, Вячаслаў і Мікалай Багдановічы
Леонтьевское кладбище Богданович.jpg

У 1908 годзе сям’я пераязжае ў Яраслаўль. Сужыхаркай Адама Багдановіча стала сястра яго першай жонкі Аляксандра Апанасаўна Мякота. У іх нарадзілася яшчэ пяцёра сыноў — Павал, Аляксей, Вячаслаў, Мікалай і Раман. Памёр у Яраслаўлі ў 1940 годзе.

Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1998 годзе ў Халопенічах усталявалі помнік Адаму Багдановічу (скульптар Уладзімер Лятун, архітэктары С. Малюк, Юры Казакоў).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Алесь Лукашук. Мова гарыць (Загад № 33) // Спадчына : часопіс. — 1996. — № 3. — С. 76—91. — ISSN 0236-1019.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]