Ніжні Ноўгарад
| Ніжні Ноўгарад лац. Nižni Noŭharad рас. Нижний Новгород | |||||
| Населены пункт | |||||
Крэмль, сабор Аляксандра Неўскага, помнік Мініну і Пажарскаму, Горкаўскі аўтамабільны завод, кірмаш, Чкалаўская лесвіца | |||||
| |||||
| |||||
| Дэвіз | Купно за едино, All together for one, Todos juntos para uno, Tutti insieme per uno і Tous ensemble pour un | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Краіна | Расея | ||||
| Суб’ект фэдэрацыі | Ніжагародзкая вобласьць | ||||
| Гарадзкая акруга | Ніжні Ноўгарад | ||||
| Унутраны падзел | 8 раёнаў | ||||
| Першыя згадкі | 1221 | ||||
| Дата заснаваньня | 1221 | ||||
| Горад з | 1221 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Мэр | Юры Шалабаеў[d][1] | ||||
| Выканаўчая ўлада | Municipal government of Nizhny Novgorod[d] | ||||
| Заканадаўчы орган | Nizhny Novgorod City Duma[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 514,56 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 200 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 56°20′37″ пн. ш. 44°00′27″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 1 267 760 чал. (2015) | ||||
| Афіцыйная мова | расейская мова | ||||
| Этнахаронімы | Nizhegorodian, нижегородцы, нижегородец і нижегородка | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +7 831 | ||||
| Паштовы індэкс | 603*** | ||||
| Нумарны знак | 52, 152 | ||||
| Узнагароды | |||||
| Сайт | admgor.nnov.ru (рас.) (фр.) (ням.) (гішп.) (анг.) | ||||
| Ніжні Ноўгарад на мапе Расеі Ніжні Ноўгарад | |||||
Ні́жні Но́ўгарад (па-расейску: Нижний Новгород) — чацьверты па колькасьці насельніцтва (1 334 249 чалавек) горад у Расеі пасьля Масквы, Санкт-Пецярбургу й Новасібірску. Эканамічны і культурны цэнтар Волга-Вяцкага рэгіёну, адміністрацыйны цэнтар Ніжагародзкай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сядзіба князёў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Горад быў заснаваны вялікім князям Юрыем Усеваладавічам у 1221 годзе на зьліцьці дзьвюх буйных рэкаў — Волгі і Акі. Назва гораду літаральна азначае «Ніжэйшы Ноўгарад», каб адрозьніваць яго ад старога Вялікага Ноўгараду.
У 1350 годзе ў Ніжні Ноўгарад была перанесеная сталіца Ўладзімера-Суздальскага княства. Вялікі князь Дзьмітры Канстанцінавіч (1323—1383) намагаўся зрабіць сваю сталіцу канкурэнтам Маскве і пабудаваў каменную фартэцыю і некалькі цэркваў.
Наймацнейшая фартэцыя Масковіі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пасьля таго, як горад быў далучаны да Маскоўскага княства ў 1392 годзе, мясцовыя князі ўзялі прозьвішча Шуйскія і перасяліліся ў Маскву, дзе занялі важныя пасады і нават на некаторы час апынуліся на чале расейскай дзяржавы (Васіль IV). Ніжні Ноўгарад выкарыстоўваўся Расеяй як моцны апорны пункт у вайне з Казанскім ханствам. Моцны Крэмль з чырвонай цэглы, адна з найстарэйшых фартэцыяў у Расеі, быў пабудаваны ў 1508—1511 гадах пад кіраўніцтвам італьянскага архітэктара. Фартэцыя здолела адолець татарскія аблогі ў 1520 і 1536 гадах.
У 1612 годзе гэтак званае «народнае апаўчэньне» пад кіраўніцтвам мясцовага купца Кузьмы Мініна і князя Дзьмітрыя Пажарскія разьбіла і выгнала з Масквы польска-беларускія войскі, кладучы канец «Смуце» ў Расеі, пасьля чаго на чале дзяржавы сталася дынастыя Раманавых. Галоўная плошча гораду перад крамлём названая ў гонар Мініна, сам ён пахаваны на тэрыторыі фартэцыі.
Цягам наступнага стагодзьдзя, горад стаўся важным гандлёвым цэнтрам, і быў абраны сям’ёю Строганавых (найбагацейшай купецкай фаміліяй Расеі) як база для іхных апэрацыяў. У 17 і 18 стагодзьдзях атрымаў разьвіцьцё адмысловы стыль у іконапісу і архітэктуры, вядомы як Строганаўскі стыль.
Гандлёвы цэнтар
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1817 годзе ў Ніжні Ноўгарад быў перанесены сусьветна вядомы Макар’еўскі кірмаш, які стаў прыцягаць мільёны наведнікаў штогод. У сярэдзіне 19 стагодзьдзя Ніжні Ноўгарад лічыўся гандлёвай сталіцай Расейскай імпэрыі. Разьвіваліся і іншыя галіны эканомікі, і напачатку 20 стагодзьдзя горад быў адным з эканамічных цэнтраў краіны ўвогуле.
Пісьменьнік Максім Горкі нарадзіўся ў Ніжнім Ноўгарадзе ў 1868 годзе. Яшчэ за ягоным жыцьцём камуністычныя ўлады перайменавалі горад у Горкі (рас. Горький), пасьля вяртаньня пісьменьніка ў СССР у 1932 годзе. Гістарычная назва была вернутая толькі ў 1991 годзе.
У часы існаваньня СССР горад быў закрыты для наведваньня асобамі, не пражываючымі ў ім, дзеля забесьпячэньня сакрэтных ваенных распрацовак, якія вяліся на ніжагародзкіх прадпрыемствах. Фізык і ляўрэат Нобэлеўскай прэміі Андрэй Сахараў быў сасланы ў Горкі да 1986 году, каб абмежаваць ягоныя кантакты з замежнікамі.
Эканоміка і інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Прамысловасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ніжні Ноўгарад — буйны цэнтар аўтамабіле- і машынабудаўніцтва. Таксама прадстаўленая мэталюргія, лёгкая, паліграфічная прамысловасьць.
У горадзе зьмяшчаецца аўтамабільны завод ГАЗ.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Горад мае сыстэму мэтрапалітэну, трамвайных і аўтобусных лініяў, міжнародны аэрапорт.
Па рэках горад спалучаецца з Касьпійскім, Балтыйскім, Белым, Чорным і Азоўскім марамі. Ніжні Ноўгарад ляжыць на Транссыбірскай чыгуначнай магістралі, якая тут перасякае Волгу.
Адукацыя і культура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ніжні Ноўгарад мае два акадэмічныя тэатры (Опэры і балету імя Пушкіна і Тэатар лялек), тэатры камэдыі, драмы і іншыя, шэраг музэяў, некалькі дзясяткаў вышэйшых навучальных установаў.
- Ніжагародзкі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя М. І. Лабачэўскага[2]
Места ўнесенае ЮНЭСКО ў сьпіс 100 гарадоў сьвету, якія ўяўляюць усясьветную гістарычную і культурную каштоўнасьць.
Гарады-пабрацімы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Адміністрацыя Ніжняга Ноўгараду (рас.)
- Віды гораду (рас.)
- Архітэктура Ніжняга Ноўгараду (рас.)