Генадзь Кляўко

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Генадзь Кляўко
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 28 лістапада 1931
в. Варонічы Пухавіцкага раёна Менскай вобласьці
Памёр 21 жніўня 1979 (47 гадоў)
Мінск, Беларусь
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, перакладчык
Гады творчасьці 1950-1979
Мова беларуская мова

Гена́дзь Я́каўлевіч Кляўко́ (28 лістапада 1931 (афіц. 1 траўня 1932) — 21 жніўня 1979) — беларускі паэт, перакладчык.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў вёсцы Варонічы Пухавіцкага раёна Менскай вобласьці ў сям’і Марыі Іванаўны (Доўгай) і Якава Сафронавіча Кляўко. Вучыўся ў Рудзенскай сярэдняй школе (скончыў у 1950 годзе), потым на філялягічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (скончыў у 1955 годзе). З 1954 да 1963 гг. працаваў літаратурным рэдактарам у газэце «Калгасная праўда», з 1961—1973 гг. — літсупрацоўнікам, адказным сакратаром часопіса «Вожык», з 1973 да 1979 — намесьнікам галоўнага рэдактара літаратурнага часопіса «Полымя»[1].

Сябра Саюза пісьменьнікаў БССР (з 1964).

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У рэспубліканскім друку зь вершамі выступіў у 1950 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Абветраныя далягляды» (1962), «Сто крокаў» (1967), зборнікаў вершаў і паэм «Прыстань» (1974), «Плуг» (1978), «Падкова над парогам» (выбранае, 1979), «Вязьмо» (1984), зборнікаў гумарыстычных вершаў і мініятур «Лайдак і кнопкі» (1964), «Каб ня сурочыць» (1971), «Што праўда, то ня грэх...» (1971). Для дзяцей выдаў кніжку вершаў «Першы салют» (1964).

Перакладаў на беларускую мову творы пісьменьнікаў народаў СССР. У 1975 годзе ў ягоным перакладзе выйшаў зборнік паўднёва-асэтынскай паэзіі «Трубіць алень», у 1986 годзе выдадзены зборнік перакладу вершаў Косты Хетагурава «Асэтынская ліра».

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Першы салют: Вершы: для сярэд.узросту / Генадзь Кляўко. Мал. М. Бельскага, — Мн.: Беларусь, 1964.
  • Лайдак і кнопкі: Гумарыст. вершы / Генадзь Кляўко. — Мн.: Звязда, 1964.
  • Сто крокаў: Вершы / Генадзь Кляўко. — Мн.: Беларусь, 1967.
  • Каб не сурочыць: Гумарыст. вершы, фельетоны, мініяцюры / Генадзь Кляўко. — Мн.: Беларусь, 1971.
  • Прыстань: Вершы і паэма / Генадзь Кляўко. — Мінск : Маст.літ., 1974.
  • Плуг: Вершы і паэмы / Генадзь Кляўко. — Мн.: Маст.літ., 1978.
  • Падкова над парогам: Выбраная паэзія / Генадзь Кляўко. — Мн.: Маст.літ., 1979.
  • Вязьмо: Вершы, паэмы / Генадзь Кляўко. — Мн.: Маст.літ., 1984.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кляўко Генадзь // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав.рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларуская Савецкая Энцыкляпэдыя;
  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав.рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994.;

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]