Данута Бічэль
| Данута Бічэль | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзілася | 3 сьнежня 1937[1] (88 гадоў)
|
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | паэтка, пісьменьніца |
| Гады творчасьці | 1960 — цяпер |
| Мова | беларуская мова |
| Узнагароды | |
Дану́та Я́наўна Бічэ́ль (нар. 1 студзеня 1938 году, в. Біскупцы Лідзкага раёну Гарадзенскай вобласьці) — беларуская паэтка. Ляўрэатка Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы (1984) за зборнік вершаў «Дзе ходзяць басанож». Узнагароджана мэдалём. Займаецца грамадзкай, літаратурнай, асьветніцкай дзейнасьцю.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзілася ў сялянскай сям’і. Скончыла Наваградзкую пэдагагічную вучэльню (1957), аддзяленьне беларускай мовы, літаратуры і гісторыі Гарадзенскага пэдагагічнага інстытуту імя Я. Купалы (1962). З 1962 выкладала беларускую мову і літаратуру ў школах Горадні. Сябра СП СССР (1964). З 1982 загадчыца Дома-музэю Максіма Багдановіча ў Горадні.
Вядомая грамадзкая дзяячка, адна з арганізатарак і актыўных удзельніц суполкі Максіма Багдановіча.
У 1988 годзе выступіла ў Гарадзенскім унівэрсытэце на круглым па пытаньнях карыстаньня беларускае мовы ў БССР. Яна выказвалася за пераход усіх ВНУ БССР на беларускую мову[2]. Данута Бічэль-Загнетава расказала пра сваю дзейнасьць па пашырэньні сеткі беларускіх клясаў у сярэдніх школах Горадні, Ліды. Яна разам з сябрамі «Паходні» гаварыла з бацькамі СШ № 25 (Горадня), а з бацькамі СШ № 15 (Горадня) не змагла, бо забараніў сустрэчу дырэктар школы. У Лідзе сябры «Руні» гаварылі з бацькамі СШ № 6 (Ліда), і 17 асоб напісалі заяву на вучобу сваіх дзяцей па-беларуску.
Зь верасьня 1988 — сяброўка БНФ. Сяброўка Беларускага ПЭН-цэнтру (1989). Брала ўдзел у мітынгах, якія праходзілі ў Горадні. Каардынавала дзейнасьць рэгіянальных суполак БНФ у Гарадзенскай вобласьці. Была адной з ініцыятарак выпуску самвыдавецкай газэты «Рэанімова». Уваходзіла ў групу падтрымкі кандыдата ў дэпутаты ВС БССР Міхася Ткачова (1990).
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У друку выступае з 1958 году (газэта «Літаратура і мастацтва»). У вершах, арганічна зьвязаных з народна-паэтычнай традыцыяй, апявае Радзіму, жыцьцё працаўнікоў вёскі, прыгажосьць роднай зямлі.
Данута Бічэль вучыцца на першым курсе Гарадзенскага пэдагагічнага інстытуту. Месяц назад яна прыслала ў рэдакцыю нашай газэты свой першы верш «Роднае слова». Рэдакцыя зьвярнула ўвагу на гэты верш, поўны шчырага пачуцьця, роздуму, любві да роднага краю, да свайго народа. Да таго ж і напісаны ён зь веданьнем паэтычнай справы.Роднае слова
|
||||
—Данута Бічэль, Ад шчырага сэрца. «Роднае слова». // Літаратура і мастацтва : газэта. — 12 лютага 1958. — № 13 (1235). — С. 4. | ||||
Аўтар зборнікаў паэзіі «Дзявочае сэрца» (1961), «Нёман ідзе» (1964), «Запалянкі» (1967), «Доля» (1972), «Ты — гэта ты» (1976), «Браткі» (1979), «Дзе ходзяць басанож» (1983), «Загасьцінец» (1985), «Даўняе сонца» (1987), «А на Палесьсі» (1990), «Божа, мой Божа» (1992), «Снапок» (1999), «На белых аблоках сноў» (2002), «Стакроткі ў вяночак Божай Маці» (2004), «Ойча наш…» (2008). Напісала паэмы і кнігі вершаў для дзяцей «Перапёлка» (1968), «Грыб-парасон» (1969), «Дзічка» (1971), «Рыжая палянка» (1971), «Дагані на кані» (1973), «Лузанцы» (1982), «Габрынька і Габрусь» (1985). Аўтар кнігі нарысаў, мэмуараў і эсэ «Хадзі на мой голас» (Вроцлаў, 2008), выдала кнігу прозы «Мост сьвятога Францішка» (2010).
Кнігапіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Вершы[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Зборнікі паэзіі[рэдагаваць | рэдагаваць код]
|
Драматургія[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Выбраныя творы[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Проза[рэдагаваць | рэдагаваць код]
на нямецкай мове[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Пераклады з польскай мовы[рэдагаваць | рэдагаваць код]
|
Відэа
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
|
|
Аўдыё
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
|
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Visuotinė lietuvių enciklopedija Online (лет.)
- ↑ К родному слову — с уважением. // Гродненская правда. 29 ліпеня 1988 . № 146 (11635).
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Энцыкляпэдыі, даведнікі[рэдагаваць | рэдагаваць код]
|
|
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
|