Віктар Шніп
Віктар Шніп | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Шніп Віктар Анатолевіч |
Нарадзіўся | 26 сакавіка 1960 (63 гады) |
Сужэнец | Людміла Рублеўская |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэзія |
Гады творчасьці | 1977 — наш час |
Жанр | верш, жарт |
Мова | беларуская мова[1] |
Дэбют | газэта «Чырвоная зьмена», 1977 |
Прэміі | Прэмія імя Ўладзімера Маякоўскага Савету Міністраў Грузіі (1987). Ляўрэат сьпецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне «Мастацкая літаратура» (2008) за кнігу «Страла каханьня, любові крыж». |
Узнагароды | |
Творы на сайце Knihi.com | |
Віктар Шніп (нарадзіўся 26 сакавіка 1960, в. Пугачы Валожынскага раёну) — беларускі паэт, празаік, перакладчык. Кроўны родзіч Адольфа Шніпа.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Менскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум (1978). 7 гадоў быў беспрацоўным, пэрыядычна падпрацоўваючы грузчыкам на лікёра-гарэлачным заводзе «Крышталь», літкансультантам у часопісах «Нёман» і ў газэце «Вячэрні Мінск», часам жыў на ганарары.
У 1987 годзе скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы Літаратурнага інстытуту імя М. Горкага ў Маскве. Працаваў старшым рэдактарам аддзела культуры ў часопісе «Беларусь» (1987—1991), у газэтах «Наша слова» (адказны сакратар, 1991—1995) і «Літаратура і Мастацтва» (намесьнік галоўнага рэдактара-адказны сакратар (1995—2000), першы намесьнік галоўнага рэдактара (2000—2002), галоўны рэдактар у 2002—2003). У 2004—2008 гадах намесьнік галоўнага рэдактара, з 2008 году — галоўны рэдактар у выдавецтве «Мастацкая літаратура».
Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэбютаваў вершамі 17 жніўня 1977 (газета «Чырвоная змена»).
Аўтар кніг паэзіі і прозы «Гронка святла» (1983),
«Пошук радасці» (1987),
«Шляхам ветру» (1990),
«Горад Утопія» (1990),
«На рэштках Храма» (1994),
«Выкраданне Еўропы» (1996),
«Чырвоны ліхтар» (2000),
«Воўчы вецер» (2001),
«Інквізіцыя» (2002),
«Выратаванне атрутай» (2003),
«Беларуская мора» (2004),
«Балада камянёў» (2006),
«Страла кахання, любові крыж» (2008),
«Проза і паэзія агню» (2010),
«Пугачоўскі цырульнік» (2013),
«Сабачыя гісторыі» (2013),
"Першы папяровы снег" (2014),
«Тутэйшая туга» (2014),
«Заўтра была адліга» (2015),
«Чырвоны ліхтар-2» (2016),
«Трава бясконцасці» (2018),
"Белае, чорнае і залатое" (2020),
а таксама кніг для дзяцей — «Сунічкі для Веранічкі» (1995) і «Наш Максім гаворыць: — Гу!» (1999).
Суаўтар зборніка казак «Нявеста для Базыля» (2017; казка «Пугач»).
У канцы 1980 — пачатку 1990-х гг. пісаў тэксты для рок-гуртоў, бардаў, эстрадных выканаўцаў.
- Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 1984).
- 1987 — лаўрэат прэміі імя Уладзіміра Маякоўскага Савета Міністраў Грузіі, за зборнік «Гронка святла».
- 2007-- лаўрэат літаратурнай прэміі “Залаты Купідон”, за кнігу "Балада камянёў".
- 2008 — лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне «Мастацкая літаратура», за кнігу «Страла кахання, любові крыж».
- 2019 — узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.
- 2021-- лаўрэат прэміі імя Васіля Віткі.
Зноскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Зноскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жонка — Людміла Рублеўская, пісьменьніца. Двое дзяцей.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Шніп Віктар // Беларускія пісьменьнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
- Шніп Віктар // Беларускія пісьменьнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995.
- Шніп В. Ёсць на Валожыншчыне вёска Пугачы // З росных сцяжын: аўтабіяграфіі пісьменьнікаў Беларусі. — Мн.: Літаратура і мастацтва, 2009. — С. 442—453.