Сяргей Ракіта
Сяргей Ракіта | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Сяргей Васільевіч Законьнікаў |
Псэўданімы | Сяргей Ракіта |
Нарадзіўся | 15 кастрычніка 1909 вёска Ліцьвінава, Холбнянская воласьць, Горацкі павет, Магілёўская губэрня |
Памёр | 23 сакавіка 1942 станцыя Сухабязводнае(ru), Сямёнаўскі раён(ru), Горкаўская вобласьць, Расейская СФСР, СССР |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | Журналіст |
Гады творчасьці | 1928—1934 |
Жанр | Паэзія |
Мова | Беларуская |
Дэбют | 1928 г. (часопіс «Аршанскі маладняк») |
Сяргей Ракіта (сапр. Сяргей Законьнікаў; 1909, вёска Ліцьвінава, цяпер Зарубскі сельсавет, Дубровенскі раён, Віцебская вобласьць, Беларусь — 1942, ст. Сухабязводнае, цяпер Ніжагародзкая вобласьць, Расея) — беларускі паэт. Іншыя псэўданімы і крыптанімы: Р. С., С. Асот.
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзіўся 15 кастрычніка 1909 году ў вёсцы Ліцьвінава Холбнянскай воласьці, Горацкага павету, Магілёўскай губэрні ў сялянскай сям’і. Скончыў пачатковую школу ў Ліцьвінаве й Новатухінскую школу другой ступені ў 1925 годзе. Быў сакратаром мясцовай камсамольскай ячэйкі, у 1927 выбраны чальцом аршанскага акруговага камітэту ЛКСМБ. Будучы вучнем, пісаў даклады ў Аршанскую акруговую газэту «Камуністычны шлях», часопіс «Малады араты»[1] . У 1929 годзе накіраваны на работу ў рэдакцыю Гомельскай абласной газэты «Палеская праўда». З 1930 году зьяўляўся кіраўніком Гомельскай філіі БелАПП. Служыў у Чырвонай Арміі з 1932году па 1933 год. Працаваў у Менску ў рэдакцыях газэт, на Беларускім радыё, у Дзяржаўным выдавецтве Беларусі, адначасова вучыўся ў Камуністычным інстытуце журналістыкі імя С. М. Кірава.
20 кастрычніка 1936 году арыштаваны ў Менску па адрасе: вул. Гарбарная, д. 33, кв. 8. 3 чэрвеня 1937 году Галоўная ўправа ў справах літаратуры і выдавецтваў Беларускай ССР (Галоўліт БССР) выдала Загад № 33 «Сьпіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі зь бібліятэк грамадзкага карыстаньня, навучальных установаў і кнігагандлю». Паводле Загаду, «усе кнігі» Сяргея Ракіты прадугледжвалася «спальваць»[2]. 5 кастрычніка 1937 году асуджаны пазасудовым органам НКУС як «член контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» і за «антысавецкую дзейнасьць» да 10 гадоў зьняволеньня. Працаваў на лесапавале ў Горкаўскай вобласьці. Загінуў 23 сакавіка 1942 году. Рэабілітаваны пасьмяротна прэзыдыюмам Вярхоўнага суда БССР 29.12.1954. Асабовая справа Р. № 9935-с з фатаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі[3][4].
Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сяргей Ракіта дэбютаваў у часопісе «Аршанскі маладняк» пад уласным прозьвішчам вершам, які стаў праграмным на некалькі наступных гадоў жыцьця. Паэт шчыра, натхнёна, усім сваім, талентам служыў ідэі стварэньня новага мастацтва ў барацьбе за перамогу над старым сьветам, ствараючы пры гэтым узоры «пралетарскай паэзіі». Яго жыцьцё й творчасьць непадзельныя ад свайго часу. Гэтым тлумачыцца агітацыйны й дэкляратыўны характар многіх яго вершаў, матывы супрацьпастаўленьня «ганебнага ўчора» «шчасьліваму сёньня». Паэт ня ведаў тады, што гэта быў палон ілюзіяў і мрояў.
![]() |
…Шматчаканы новы
Прамяністы дзень. Дзень ня той, што ўчора Плакаў недародам І ў парванай сьвітцы На марозе стыў— Новы дзень электрыкі, Фабрык і заводаў, Дзень шумліва сьпелых Ураджайных ніў… |
![]() |
—«Аршанскі маладняк», 1928 год, № 7, с. 63 |
Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1928
- С. Законьнікаў. «Песні пахавальныя…»: Верш.] / Рэдакцыйная калегія // Аршанскі маладняк: орган Аршанскае філіі Усебеларускага аб'яднанння паэтаў і пісьменнікаў «Маладняк» : часопіс. — Горкі: 1928. — № 7. — С. 63.
- Пад псэўданімам С. Асот. Рапарт абіральнікам: (Запіскі падарожніка) / Ігнат Шыпіла // Савецкая Беларусь: выданне рэўкому Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі : газэта. — Менск: Друкарня Інвалідаў, 21 лістапада 1928.
- 1929
- Сяргей Ракіта. Шэфы: Апавяданьне. / Марыя Муратава // Беларуская работніца і сялянка : часопіс. — Менск: Аддзел па працы сярод жанчын ЦК КП(б)Б, 1929. — № 8.
- Сяргей Ракіта. Дарагое: Верш. // Чырвоная зьмена : газэта. — Менск: 8 верасьня 1929.
- 1930
- Сяргей Ракіта. Вячаслаў Палескі, Рыгор Казак. Разгон: кніжка вершаў. — Гомель: Гомельская філія БЕЛАПП, 1930. — 80,3л.партрэты с. — 1000 ас.
- Шынклер Х. Бібліяграфія: Рэцэнзія. // Вясна: штомесячны літаратурны дадатак да газеты Камуніст : Часопіс. — Бабруйск: Друкарня Камунтрэста, 1930. — № 8.
- Бур Л. «Разгон»: Рэцэнзія. // Палеская праўда : газэта. — Гомель: 5 лістапада 1930.
- Сяргей Ракіта. Кадры: Верш. // Вясна: штомесячны літаратурны дадатак да газеты Камуніст : Часопіс. — Бабруйск: Друкарня Камунтрэста, 1930. — № 8.
- Ш. Літаратурная канферэцыя нацменшасьцей. // Палеская праўда : газэта. — Гомель: 20 чэрвеня 1930.
- Розенблюм Л. Класавая барацьба і літаратура. // Палеская праўда : газэта. — Гомель: 21 сьнежня 1930.
- Сяргей Ракіта. «Ніколі не згубім надзеі…»: Верш. // Палеская праўда : газэта. — Гомель: 5 студзеня 1930.
- Сяргей Ракіта. Дарогу творчаму літаратурнаму маладняку. // Палеская праўда : газэта. — Гомель: 6 красавіка 1930.
- Сяргей Ракіта. Паэма аб першай баразне. // Палеская праўда : газэта. — Гомель: 9 красавіка 1930.
- Сяргей Ракіта. Заленінскую нацыянальную палітыку. // Палеская праўда : газэта. — Гомель: 9 траўня 1930.
- Сяргей Ракіта. Ты заклікаеш: Верш. // Палеская праўда : газэта. — Гомель: 11 траўня 1930.
- Сяргей Ракіта. Гудкамі абуджан спакой: Верш. // Палеская праўда : газэта. — Гомель: 25 траўня 1930.
- Сяргей Ракіта. Патрэбны ўпартыя сілы і розум у рубільнік будоўлі ўключыць: Вершы. // Палеская праўда : газэта. — Гомель: 20 чэрвеня 1930.
- Сяргей Ракіта. Кадры: 3 цыкла вершаў. // Палеская праўда : газэта. — Гомель: 26 жніўня 1930.
- Сяргей Ракіта. Гомельскай канферэнцыі ўдарнікаў: Ліст-заява. // Палеская праўда : газэта. — Гомель: 17 верасьня 1930.
- Сяргей Ракіта. Другу-ударніку: Верш. / Арон Мітлін // Звязда : газэта. — Менск: 30 верасьня 1930.
- Сяргей Ракіта. Другу-ударніку: Верш. // Палеская праўда : газэта. — Гомель: 1 кастрычніка 1930.
- Сяргей Ракіта. Ліст да настаўніцы: Верш. // Палеская праўда : газэта. — Гомель: 15 кастрычніка 1930.
- Сяргей Ракіта. Вясна пяцігодкі: Верш. // Палеская праўда : газэта. — Гомель: 6—7 лістапада 1930.
- Сяргей Ракіта. Візіт чытача да паэта: Раздзел з паэмы. // Палеская праўда : газэта. — Гомель: 15 лістапада 1930.
- Сяргей Ракіта. Нашы граніцы — граніты: Верш. // Палеская праўда : газэта. — Гомель: 21 лістапада 1930.
- Сяргей Ракіта. Песня Асавіяхімаўца: Верш. // Палеская праўда : газэта. — Гомель: 23 лістапада 1930.
- Сяргей Ракіта. 3 кнігі «Горад на балоце»: Верш. // Палеская праўда : газэта. — Гомель: 2 снежня 1930.
- Сяргей Ракіта. Марш маладосьці: Верш. // Палеская праўда : газэта. — Гомель: 21 снежня 1930.
- 1931
- Сяргей Ракіта. Я агітую за пяцігодку: Вершы.. — Гомель: Палеская праўда, 1931. — 64 с. — 2000 ас.
- Сяргей Ракіта. Расьцем і дужэем. / Туранкоў, А. Я. // Песьні будаўніцтва (Ноты): 6 масавых песень з нотамі на 2 голасы без суправаджэньня. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1931. — С. 3, 4.
- Сяргей Ракіта. Наперад імчыцца цягнік пяцігодкі: Верш. // Чырвоная зьмена : газэта. — Менск: 1 студзеня 1931.
- Сяргей Ракіта. «Настаўніцы». Верш. (в. Ліцьвінава) / М. Чарот // Маладняк : часопіс. — Менск: 1931. — № 5. — С. 57.
- Сяргей Ракіта. Кавалак геалогіі: Верш. Асінбуд — Арэхі. / Платон Галавач // Полымя : часопіс. — Менск: 1931. — № 5. — С. 145, 146.
- Сяргей Ракіта. Мюдаўскі марш: Верш / Міхась Чарот // Чырвоная Беларусь : грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс. — Менск: 1931. — № 15. — С. 7.
- Сяргей Ракіта. Марш маладосьці: Верш. // Палеская праўда : газэта. — Гомель: 2 лютага 1931.
- Р. С. Супраць кантрэвалюцыйных паклёпаў на Савецкую Беларусь. // Палеская праўда : газэта. — Гомель: 24 лютага 1931.
- Сяргей Ракіта. Песня энергетыкі: Верш. // Палеская праўда : газэта. — Гомель: 7 жніўня 1931.
- С. Ракіта. Трактары выручылі. / Міхась Чарот // Чырвоная Беларусь : грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс. — Менск: «Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі», 1931. — № 17—18. — С. 6, 7.
- Сяргей Ракіта. Мы ў ша-рэнгах першых…» (Прызыўнікам майго 1909 году): Верш. // Чырвоная зьмена : газэта. — Менск: 13 кастрычніка 1931.
- Сяргей Ракіта. Завадскому таварышу: Верш. // Чырвонаармейская праўда : газэта. — Менск: 17 снежня 1931.
- 1932
- Р. С. Літкансультацыя // Палеская праўда : газэта. — Гомель: 23 красавіка 1932.
- 1933
- С. Ракіта. Героі камсамольскага стрэлу. (Нарыс) / Мікола Хведаровіч // Чырвоная Беларусь : грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс. — Менск: «Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі», 1933. — № 1. — С. 15, 16.
- Сяргей Ракіта. Брыгадзір Сякерыч: Верш. / Рыгор Брагінск // Звязда : газэта. — Менск: 25 траўня 1933.
- Сяргей Ракіта. Адужалі: Фельетон. // Чырвоная змена : газэта. — Менск: 29 траўня 1933.
- 1934
- Сяргей Ракіта. Зьмястоўнае жыцьцё: Нарыс.] / Навум Ленцнэр // Звязда : газэта. — Менск: 24 лістапала 1934.
- Сяргей Ракіта. Водгук на радыёп’есу «Радня» В. Палескага / Хацкель Дунец // ЛіМ : газэта. — Менск: 18 красавіка 1934.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Паштовая скрынка. С. Законьнікаву. // Малады араты : двухтыднёвы часопіс сялянскай моладзі. — 1926. — № 10. — С. 16.
- ^ Алесь Лукашук. Мова гарыць (Загад № 33) // Спадчына : часопіс. — 1996. — № 3. — С. 76—91. — ISSN 0236-1019.
- ^ Пруднікаў, П. Паэт трагічнага лёсу. / Сяргей Законьнікаў // Полымя : часопіс. — Менск: 1993. — № 2. — С. 213—217.
- ^ Леанід Маракоў. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794-1991 : энцыкл. давед.: у 3 т.. — Менск: 2005 Т. 3 Кніга 2 (Лабадаеў—Яцына). — С. 631, 632. — 744 с. — ISBN 985-6374-07-3
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Шушкевіч, С.. Паэт-агітатар першых пяцігодак. / Леанід Прокша // Літаратура і мастацтва : газэта. — Менск: 7 кастрычника 1969. — № 1. — С. 3.
- Шушкевіч, С.. Паэт-агітатар першых пяцігодак. // Шушкевіч С. Выбр. тв.: У 2 т.. — Менск: 1978. — Т. 2.
- Паўлюкоўскі І. Вітаў пяцігодак будні. / Алесь Асіпенка // ЛіМ : газэта. — Менск: 26 кастрычніка 1979. — Т. 5.
- М. М. Казлоўская . Ліцвінава. Радзіма Ракіты. / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі : энцыкляпэдыя. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1985. — Т. Віцебская вобласьць. — С. 266 (№ 1385).
- Ракіта Сяргей Васільевіч. // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. / Рэд. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Менск: БелСЭ, 1986. — Т. 4: Накцюрн — Скальскі. — 742 с. — 9500 ас. С. № 482.
- Паэт Сяргей Ракіта. // Дняпроўская праўда : газэта. — Дуброўна: 3 траўня 1988. — С. 3.
- Пруднікаў, П. Паэт трагічнага лёсу. / Сяргей Законьнікаў // Полымя : часопіс. — Менск: 1993. — № 2. — С. 213—217.
- Стукалава, В. Сяргей Ракіта. // Дняпроўская праўда : газэта. — Дуброўна: 17 снежня 1994. — С. 2.
- Марціновіч, А. А.. Сувязь: літаратурна-крытычныя артыкулы.. — Менск: Мастацкая літаратура. — 253 с. — ISBN 5-340-01389-8
- Сяргей Ракіта / Аляксей Гардзіцкі // Беларускія пісьменнікі: 1917-1990. : Даведнік. — Менск: Мастацкая літаратура, 1994. — ISBN ISBN 5-340-00709-X.
- І. Э. Багдановіч, В. М. Грышкевіч. Ракіта Сяргей. / пад рэд. А. В. Мальдзіса ; рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. ; гал. рэд. Б. І. Сачанка // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. : энцыкляпэдыя. — Менск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995. — Т. 5: Пестрак — Сяўрук. — С. 134—135. — ISBN 5-85700-168-4.
- Ракіта Сяргей Васільевіч. // Памяць: Гіст.-дак. хроніка Дубровенскага р-на. Кніга 1. — Менск: Паліграфафармленне, 1997. — 598 с.: іл. ISBN 985-6351-02-02 С. 515.
- Асіпенка, В. Паэт трагічнага лёсу // Дняпроўская праўда : газэта. — Дуброўна: 16 кастрычніка 1999. — С. 2.
- Ракіта Сяргей. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — 576 с. — ISBN 985-11-0216-4 — С. 284.
- Панкрат, А. Нельга забываць! Гадзіна памяці Сяргея Ракіты. // Бібліятэка прапануе : вытворча-практычны часопіс. — Менск: Красіка-Прынт, 2009. — № 5. — С. 13—15.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Беларускія пісьменьнікі (1917—1990). Даведнік
- Мартыралёг Беларусі(недаступная спасылка)
- Імёны свабоды
![]() |
Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |