Вінцэсь Мудроў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вінцэсь Мудроў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 11 верасьня 1953(1953-09-11) (70 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік і журналіст
Гады творчасьці з 1992 году
Жанр проза, эсэ, апавяданьне, аповесьць
Мова беларуская мова[1]
Дэбют «Жанчыны ля басэйна» (1992)
Значныя творы «Гісторыя аднаго злачынства» (1993)
Узнагароды
Творы на сайце Knihi.com

Вінцэ́сь Леані́давіч Мудро́ў (нар. 11 верасьня 1953 году) — беларускі празаік і журналіст.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Полацку ў сям’і вайскоўца. Скончыў Наваполацкі політэхнічны інстытут (цяпер Полацкі дзяржаўны ўнівэрсытэт). Працаваў інжынэрам у Беларусі і ў Сыбіры, карэспандэнтам радыё «Свабода». Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру, Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Таварыства вольных літаратараў. Аўтар кніг прозы: «Жанчыны ля басейна» (1992), «Гісторыя аднаго злачынства» (1993), «Зімовыя сны» (1999), «Ператвораныя ў попел» (2005), «Альбом сямейны» (2007), «Багун» (2013). У 1971—1974 гадах выдаваў у Наваполацку падпольны рукапісны літаратурны альманах «Блакітны ліхтар». У 1990-х рэдагаваў літаратурны альманах «Ксэракс Беларускі». Жыве ў Наваполацку.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]