Перайсьці да зьместу

Язэп Фарботка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Язэп Фарботка
лац. Jazep Farbotka
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Юзюк Фарботка
Нарадзіўся 5 верасьня 1893
м. Налібакі, Менскі павет, Расейская імпэрыя
Памёр 8 чэрвеня 1956 (62 гады)
Лодзь, Польская Народная Рэспубліка
Пахаваны
Сужэнец Уладзіслава Паўловіч[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці літаратуразнаўца, перакладнік, паэт
Кірунак паэзія
Мова беларуская
[[::be:s:Язэп Фарботка|Творы]] ў Вікікрыніцах

Язэ́п Аўгусьці́навіч Фарбо́тка (5 верасьня 1893, м. Налібакі, Менскі павет, Расейская імпэрыя — 8 чэрвеня 1956, Лодзь) — беларускі нацыянальны дзеяч, паэт, літаратуразнавец, перакладчык, фатограф, навуковец.

Першыя вершы надрукаваў у «Нашай Ніве» ў 1912 годзе — «Зацьменьне» і «Зруйнаваў». Пераклаў ўрывак «Пана Тадэвуша» на беларускую мову.

У 1914 годзе скончыў клясычную гімназію ў Менску, навучаўся на фізыка-матэматычным факультэце ў Кіеўскім унівэрсытэце да 1918. У 1916 удзельнічаў у працы клюбу «Беларуская хатка». Далучыўся да беларускага палітычнага і культурнага руху ва Ўкраіне і ў Менску ў пэрыяд 1918—1920. У 1919 працаваў акторам у «Беларускім савецкім тэатры». Супрацоўнік літаратурна-асьветніцкага аддзелу Наркампроса Літоўска-Беларускай ССР. У 1920 — адміністратар Беларускага тэатру ў Менску[1].

З 1920 па 1924 студыяваў у Віленскім унівэрсытэце, пасьля працаваў там выкладчыкам заалёгіі. У 1932 абараніў кандыдацкую дысэртацыю.

У 1922 пра Фарботку згадвае Карскі ў трэцім томе «Беларусаў».

Займаўся мастацкай фатаграфіяй, быў чальцом «Віленскага фотаклюбу» Яна Булгака. Працаваў таксама ў Ваяводзкай управе ў Вільні ў сельскагаспадарчым аддзяленьні. Пасьля вайны арыштаваны і сасланы ў Данбас. У канцы 1945 пасяліўся ў Лодзі.

Быў жанаты на Ўладзі (Уладзіславе) — дачцэ Альбэрта Паўловіча.

  1. ^ N. Беларускі тэатр. // Беларускае жыцьцё : ілюстраваная часопісь. — 1920, 19 студня. — № 1 (23). — С. 5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]