Перайсьці да зьместу

Арнольд Макмілін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арнольд Макмілін
анг. Arnold Barratt McMillin
Дата нараджэньня 21 чэрвеня 1941 (83 гады)
Месца нараджэньня Ньюкасл-эпон-Тайн, Вялікабрытанія
Месца вучобы Лёнданскі ўнівэрсытэт
Занятак літаратуразнаўца, філёляг, славіст
Навуковая сфэра гісторыя, беларуская літаратура
Месца працы Лёнданскі ўнівэрсытэт
Вядомы як літаратуразнаўца, філёляґ, славяназнаўца
Сябра ў Міжнародная асацыяцыя беларусістаў і Ангельска-беларускае таварыства
Узнагароды
Мэдаль да стагодзьдзя БНР
Мэдаль да стагодзьдзя БНР
Сайт iris.ucl.ac.uk/iris/brow…

Арно́льд Макмі́лін (па-ангельску: Arnold Barratt McMillin; нар. 21 чэрвеня 1941; Ньюкасл, Вялікабрытанія) — брытанскі філёляг-славяназнаўца, прафэсар, папулярызатар беларускае літаратуры.

Вучыўся ў Лёнданскім ўнівэрсытэце, дзе ў 1971 годзе абараніў дысэртацыю (доктар славянскае філялёґіі). Выкладаў расейскую мову й літаратуру ва ўнівэрсытэтах Лёндану (1965—76) і Лівэрпулу (1976—87). З 1987 року — прафэсар расейскае літаратуры Лёнданскага ўнівэрсытэту. У 1984—86 роках быў прэзыдэнтам Брытанскае ўнівэрсытэцкае асацыяцыі славяназнаўцаў, у 1978—88 — брытанскім прадстаўніком у Міжнародным камітэце славяназнаўцаў, пазьней стаў сябрам Міжнароднае асацыяцыі беларусістаў[1].

Сябра Анґельска-беларускага таварыства, удзельнік выданьня (у 1965—71 рэдактар) «The Journal of Byelorussian Studies».

У 1991—1992 роках пачаў чытаць курс лекцыяў «Уводзіны ў беларускую культуру: мова, літаратура, гісторыя»[2].

Навукова-дасьледчая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар шэрагу публікацыяў прысьвечаных беларускай літаратуры, у т.л. кніг:

  • The Vocabulary of the Byelorussian Language in the 19th Century (London, 1971);
  • A History of Byelorussian Literature from its Origins to the Present Day (Giessen, 1977);
  • Belarusian Literature in the 1950s and 1960s. Release and Renewal. (Koln —Weimar —Wien, 1999);
  • Belarusian Literature of the Diaspora. (Birminham, 2002).

Напісаў прадмовы да зборніка беларускае паэзіі «Снуецца зданяў рой» (Лёндан, 1982) і зборніка вершаў Ларысы Геніюш. Пераклаў на анґельскую мову (зь Вераю Рыч) паэму «Тарас на Парнасе» (1977).

Дасьледаваў навуковую дзейнасьць Яўхіма Карскага, Яна Чачота, творчасьць Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Зьмітра Бядулі, Васіля Быкава і інш.

У 2010 годзе ў Лёндане выйшла ягоная новая кніга «Напісанае ў халодным клімаце: беларуская літаратура з 1970-х рокаў да нашых дзён» (па-ангельску: Writing In A Cold Climate: Belarusian Literature From The 1970s To The Present Day)[3].

У 2016 годзе прадставіў сваю новую кнігу «Рунь», у якой аналізуе творчасьць 40 маладых беларускіх паэтаў на падставе іх дэбютных зборнікаў, выдадзеных на пачатку ХХІ стагодзьдзя[4].

У 2018 годзе выйшаў беларускі пераклад ягонай кнігі «Адмова ад традыцыі» (Кароткая беларуская проза на пачатку 21 стагоддзя). Раней кніга выходзіла па-ангельску: Breaking with Tradition Belarusian Short Prose in the Early Twenty-First Century.

У 2021 годзе ў Ольштыне выйшла ягоная кніга «Poetry and parody in Belarus and Britain: two cultural traditions», Centrum Badań Europy Wschodniej[5].

Узнагароджаны мэдалём да стагодзьдзя БНР Рады Беларускае Народнае Рэспублікі[6].

  1. ^ Старонка прафэсара А. Макміліна, Prof Arnold Mcmillin, University College London, https://iris.ucl.ac.uk/iris/browse/profile?upi=ABMCM49
  2. ^ Старонка прафэсара А. Макміліна, Prof Arnold Mcmillin, University College London, https://iris.ucl.ac.uk/iris/browse/profile?upi=ABMCM49
  3. ^ Gapova, Elena (2009). "Review of Writing in a Cold Climate. Belarusian Literature from the 1970s to the Present Day". New Zealand Slavonic Journal. 43: 153–155.
  4. ^ nn.by
  5. ^ McMillin, Arnold (2021). Poetry and parody in Belarus and Britain : two cultural traditions. Centrum Badań Europy Wschodniej. Olsztyn: Centrum Badań Europy Wschodniej Uniwersytetu Warmińsko-Mazurskiego w Olsztynie. pp. Back cover. ISBN 978-83-61605-51-5. OCLC 1244614493, https://www.worldcat.org/fr/title/1244614493
  6. ^ Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 560 с.: іл.
  • Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / Наталля Гардзіенка; пад рэд. А. Гардзіенкі. — Мн., 2010.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]