Перайсьці да зьместу

Дарафей Бохан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Бохан (неадназначнасьць).

Дарафе́й Дарафе́евіч Бо́хан (4 лютага 1878, Менск — 1942, Тэгеран) — беларускі паэт, празаік, публіцыст.

Вучыўся ў Полацкім кадэцкім корпусе і Канстантынопальскай ваеннай вучэльні. Супрацоўнічаў у газэтах «Минский листок», «Северо-западный край», «Голос провинции», «Минские ведомости», «Северо-западная жизнь». Падтрымліваў менскіх забастоўшчыкаў. У часы рэвалюцыі 1905—1907 рокаў выступаў за культурнае самавызначэньне беларусаў. У часы рэакцыі адышоў ад дэмакратычнага руху. У 1919 працаваў у Наркамасьветы Беларусі, а ў 1920-я — віленскім друку.

У 1939 годзе ў выніку савецка-польскай вайны арыштаваны савецкімі ўладамі. У ссылцы ў Сыбіры ўступіў у польскую армію Андэрса. Памёр у Тэгеране, дзе знаходзіўся з войскам.

Аўтар кнігі «Менскія паданьні і легенды» (1901), гістарычных паэмаў, апавяданьняў, вершаў, фальклёрных запісаў. Захапляўся менскай даўніной. Пераклаў «Слова пра паход Ігараў».

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.