Сьвятлана Зелянкоўская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сьвятлана Зелянкоўская
Святлана Зелянкоўская.jpg
Род дзейнасьці акторка, артыстка
Дата нараджэньня 29 траўня 1977
Месца нараджэньня Сьцяг Беларускай ССР Менск, БССР
Грамадзянства Беларусь
Альма-матэр Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
Занятак акторка і кінаакторка

Сьвятлана Генадзеўна Зелянкоўская (нарадзілася 29 траўня 1977 году ў Менску) — беларуская акторка, артыстка тэатру і кіно.

Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў ў 1998 годзе па спэцыяльнасьці «Акторскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно», курс Валера Раеўскага[1]. З таго самага году працавала ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. У ліпені 2017 сышла з тэатру.[2]

Сябра грамадзкага аб’яднаньня «Беларуская гільдыя актораў кіно».

Замужам. Муж беларускі сьпявак Сяргей Міхалок. Двое дзяцей: Аксіньня (2000) і Макар (2013).

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Прыз «Лепшы дэбют на фэстывалі» VI Міжнароднага тэатральнага фэстывалю «Белая вежа» за ролю Барбары ў спэктаклю «Чорная панна Нясьвіжа», 2001
  • Прыз «За лепшую жаночую ролю» — фэстываль «Надзея» за ролю Барбары ў спэктаклі «Чорная панна Нясьвіжа», 2001, Горадня
  • Ляўрэатка «PRемія-2003» ў намінацыі «Лепшая PR-пэрсона» за стварэньне вобраза году (ролі ў кінафільмах «Легенда аб Анастасіі Слуцкай» і «Акупацыя»), 2003
  • Дыплём «За лепшы дэбют у кіно» МКФ «Залаты Віцязь» — фільм «Анастасія Слуцкая», 2003
  • Прыз за лепшы дэбют на VI МКФ «Брыгантына» — фільм «Анастасія Слуцкая», 2003
  • Адмысловы прыз X Менскага МКФ «Лістапад-2003» «За яскравы дэбют і патрыятызм» — фільм «Анастасія Слуцкая», 2003
  • Прыз IV Міжнароднага акторскага фэстывалю «Стожары» за лепшы дэбют — фільм «Анастасія Слуцкая», 2003, Кіеў
  • Прыз за лепшую жаночую ролю ў тэатральным конкурсе XIV Менскага МКФ «Лістапад-2007» за ролю Лэдзі Макбэт ў спэктаклі «Макбэт», 2007

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]