Высокі Рынак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Высокі Рынак. Б. Лявэрнь, 1840

Высокі Рынак, Высокае Места[1] (Верхні Горад) — гістарычная мясцовасьць у цэнтры Менску, разьмешчаная на ўзгорку. Архітэктурнымі дамінантамі мясцовасьці былі езуіцкі калегіюм з касьцёлам Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі, меская ратуша, гасьціны двор, манастыр базылянаў з царквой Сьвятога Духа, кляштары бэрнардынак з касьцёлам Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі, бэрнардынаў з касьцёлам Сьвятога Язэпа, дамініканаў з касьцёлам Сьвятога Тамаша Аквінскага, францішканаў з касьцёлам Сьвятога Антонія і бэнэдыктынак з касьцёлам Сьвятога Войцеха, палацы Празьдзецкіх, Сапегаў і Радзівілаў.

Плян усходняй часткі Высокага Рынку, 1857—1866

На поўнач ад Высокага Рынку пачынаюцца Нізкі Рынак і Цёмныя Крамы, на ўсход — Валокі Полацкія, на поўдзень — Новае Места, на захад — Земляны Вал.

Малюнак XVIII ст.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл і калегіюм езуітаў

Узгорак побач зь Нізкім Рынкам пачаў забудоўвацца ў канцы XVI ст. як новы цэнтар Менску. Перанос цэнтру места абумовіла наданьне ў 1499 року Магдэбурскага права. У XV ст. на Высокім Рынку збудавалі ратушу. У 1564 року ў Менску ўзьнікла кальвінісцкая супольнасьць, а ў апошняй чвэрці XVI ст. кальвіністы пры агульнай падтрымцы князя Мікалая Радзівіла «Чорнага» і фундацыяў заможных пратэстантаў збудавалі на Высокім Рынку малельны дом (збор) і заснавалі вуліцу Зборавую. Аднак у XV—XVІ стагодзьдзях мясцовасьць мела пэрыфэрыйнае значэньне.

Інтэнсіўнае мураванае будаваньне на Высокім Рынку пачалося толькі ў пачатку XVII ст. Існуе меркаваньне, што ўзьвядзеньне будынкаў стрымлівалася праз адсутнасьць ўмацаваньняў. Апроч таго, радыяльнае пашырэньне Менску вакол Замчышча да пачатку XVII ст. ужо вычарпала свае тапаграфічныя і сацыяльныя пэрспэктывы. Суседняя Траецкая гара ў якасьці новага цэнтру места не асвойвалася, бо яе разьмяшчэньне было нязручным для абароны. Менск у такім выпадку быў бы падзеленым на дзьве часткі Сьвіслаччу, што, нягледзячы на сыстэму грэбляў і мастоў, вельмі ўскладніла б камунікацыю і абарону ў часе ваенных дзеяньняў.

Да пачатку XVIII ст. забудова Высокага Рынку завяршылася, у выніку чаго склаўся галоўны архітэктурны ансамбль Менску, сфармавалася індывідуальнае аблічча места.

У пачатку ХХ ст. Высокі Рынак ўваходзіў у першую і другую паліцэйскія часткі.

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
Герцэна вуліца Малая Бэрнардынская вуліца Маламанастырская вуліца (1866—1922)
Зыбіцкая вуліца Зыбіцкая вуліца Гандлёвая вуліца (1866—2010)
Інтэрнацыянальная вуліца Валоцкая вуліца (частка)
Зборавая вуліца (частка)
Хрышчэнская вуліца (частка, 1866—1919)
Турэмная вуліца (частка, 1866—1882)
Праабражэнская вуліца (частка, 1883—1926)
Камсамольская вуліца Фэліцыянаўская вуліца Багадзельная вуліца (1866—1922)
Кірыла і Мятода вуліца Вялікая Бэрнардынская вуліца Манастырская вуліца (1866—1922)
Бакуніна вуліца (1922—1990)
Леніна вуліца Францішканская вуліца Губэрнатарская вуліца (1866—1922)
Ленінская вуліца (1922—1945)
Музычны завулак (з 1882) Музыканцкі завулак
Петрапаўлаўскі завулак
Рэвалюцыйная вуліца Койданаўская вуліца
Свабоды плошча Высокі Рынак пляц Саборная плошча (1866—1917)
Волі пляц (1917—1933)
Энгельса вуліца Дамініканская вуліца Петрапаўлаўская вуліца (1866—1922)
не існуе (раён Палаца Рэспублікі) Юраўская вуліца Тадэвуша Рэйтана вуліца (1919—1920)[2]

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычная графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя панарамы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Баравы Р. Менск у ХVI стагоддзі: першы „генеральны“ план горада і яго магчымы аўтар // «Беларускі гістарычны агляд». Т. 11, Сш. 1—2. 2004.
  2. ^ Сацукевіч І. Гісторыя і сучаснасць урбананімікі Гродна і Мінска (параўнаўчы аналіз) // Гарады Беларусі ў кантэксце палітыкі, эканомікі, культуры: зборнік навук. артыкулаў / Гродз.дзярж. ун-т; рэдкалегія: І. Крэнь, І. Соркіна (адк. рэдактары) [і інш.]. — Гродна: ГрДУ, 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  711Е000001

Commons-logo.svg  Высокі Рынаксховішча мультымэдыйных матэрыялаў