Сяргей Грахоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сяргей Грахоўскі
Мэмарыяльная дошка на доме, дзе жыў пісьменьнік, Менск, пр. Незалежнасьці, 47
Мэмарыяльная дошка на доме, дзе жыў пісьменьнік, Менск, пр. Незалежнасьці, 47
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Сяргей Іванавіч Грахоўскі
Псэўданімы М. Асіповіч, Сяргей Івановіч, С. Каршун, Парамон Паромскі
Нарадзіўся 12 (25) верасьня 1913
мястэчка Нобель, Пінскі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр 11 сьнежня 2002 (89 гадоў)
Менск, Беларусь
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, празаік, публіцыст, крытык, перакладчык
Жанр верш, дакумэнтальная проза
Дэбют першы верш апублікаваны ў 1926 годзе
Прэміі
Мэдаль Францішка Скарыны
Узнагароды
http://www.grahouski.org

Сярге́й Іва́навіч Грахо́ўскі (12 (25) верасьня 1913, мяст. Нобель — 11 сьнежня 2002, Менск) — беларускі паэт, празаік, перакладчык, публіцыст, крытык.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютаваў вершам у 1926 годзе.

Двойчы беспадстаўна арыштаваны органамі НКУС, першы раз у 1936 годзе і сасланы на 10 гадоў, потым яшчэ раз у 1949 годзе. У 1955 годзе быў рэабілітаваны. Асноўны пэрыяд творчасьці прыпаў на гады жыцьця ўжо пасьля абедзьвюх ссылак. Дакумэнтальныя аповесьці «Зона маўчаньня», «З воўчым білетам», «Такія сінія сьнягі» зьяўляюцца беларускімі аналягамі «Архіпэляг ГУЛАГ» А. Салжаніцына.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вершы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1958 «Дзень нараджэння» (зборнік вершаў)
  • 1959 «Ад вясны да вясны» (зборнік для дзяцей)
  • 1960 «Чаканне» (зборнік вершаў)
  • 1961 «Сёння і заўтра» (зборнік для дзяцей)
  • 1963 «Табе зайздросціць сонца» (зборнік вершаў)
  • 1965 «Памяць» (зборнік вершаў)
  • 1966 «Гарыць касцёр» (зборнік для дзяцей)
  • 1967 «Тры вымярэнні» (зборнік вершаў)
  • 1968 «Вершы» (зборнік вершаў)
  • 1970 «Паэма дарог» (зборнік вершаў)
  • 1972 «Агеньчык у акне» (збор апавяданьняў)
  • 1976 «Зазімак» (зборнік вершаў)
  • 1978 «Лірыка» (зборнік вершаў)
  • 1978 «3ачараванасць» (зборнік вершаў)
  • 1980 «Сонечная сцежка» (зборнік для дзяцей)
  • 1982 «Асеннія гнёзды» (зборнік вершаў)
  • 1985 «Кругі надзеі» (зборнік вершаў)
  • 1985 «Знаходка» (зборнік для дзяцей)
  • 1987 «Верую» (зборнік вершаў)
  • 1988 «І радасць і боль» (зборнік вершаў)

Пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1937 Жуль Вэрн «80 000 кіламетраў пад вадой» (1937, з Ю. Лявонным)
  • 1936 Аркадзь Гайдар «Ваенная тайна»
  • 1958 Р. Тагор «Крушэнне»
  • 1980 А. Блок «Выбраныя вершы і паэмы»
  • 1984 М. Дудзіна «Пасьля спатканьня» кніга лірыкі
  • асобныя творы А. Пушкіна, Т. Шаўчэнкі, У. Маякоўскага, Я. Райніса, С. Ясеніна, Лесі Украінкі, П. Варанько, М. Забалоцкага, А. Твардоўскага, М. Ціханава, М. Ісакоўскага, Р. Гамзатава, А. Венцловы, Т. Масэнкі, М. Нагнібеды, У. Сасюры, Я. Судрабкална і іншых паэтаў.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Мэдаль Францішка Скарыны (1994)
  • Заслужаны работнік культуры БССР (1983)
  • Ляўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя А. Куляшова (1983, за зборнік «Асеньнія гнёзды»)
  • Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа (1992, за зборнік «Споведзь»)

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сяргей Грахоўскі зьяўляецца аўтарам вершу «Ветразь», дзе наўмысна ня ўжытае ніводнае слова, якое было б сугучнае з словам у расейскай мове[1].

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Тэкст вершу: [1]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сяргей Грахоўскі. Выбраныя творы. Мінск, «Кнігазбор», 2007. ISBN 985-6824-59-1. Сэрыя «Беларускі кнігазбор»

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]