Абмеркаваньне шаблёну:Пісьменьнікі і паэты Беларусі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Чаму абавязкова фарбаваць шаблён у выродлівы колер неразбаўленае вапны? --Jauhienij 21:38, 18 кастрычніка 2009 (UTC)

Я не настойваю, але было б лягічна для тэматычных беларускіх шаблёнаў абіраць адпаведнае каляровае афармленьне {{Колер|Беларусь}}. Наконт выбару колеру: была спроба правесьці галасаваньне, вырашылі пакуль спыніцца на цяперашнім. --Казімер Ляхновіч 21:44, 18 кастрычніка 2009 (UTC)

Якое дачыненьне маюць Францішак Скарына ды Андрэй Дынько да пісьменьнікаў ды паэтаў Беларусі? Скажыце, калі ласка! Калі ніхто не супаць, я іх адсюль выдалю. -- Jarash 12:38, 5 сьнежня 2009 (UTC)

Францішак Скарына ў аўтарытэтных крыніцах азначаецца як беларускі пісьменьнік (напрыклад, [1], [2]). Андрэй Дынько, здаецца, апроч публіцыстыкі да перакладаў, пісаў апавяданьні [3], але тут я ня надта ўпэўнены. --Казімер Ляхновіч 22:51, 5 сьнежня 2009 (UTC)

Напісаў пра Анатоля Бутэвіча, прашу дапісаць да шаблёну ў адпаведнае месца (на магу найсьці правілаў сарціроўкі - альфабэтная па імёнам?). Bocianski 22:57, 5 сьнежня 2009 (UTC)

Сарціроўкі няма. --Jauhienij 10:12, 7 сьнежня 2009 (UTC)

Сучасныя аўтары[рэдагаваць крыніцу]

Патрэбна пераглядзець разьдзел Сучасныя аўтары, бо, я мяркую, там шмат лішніх пэрсаналіяў. --Jauhienij 10:33, 30 студзеня 2010 (UTC)

Але тады будзе патрэбны аб'ектыўны крытэр (колькасьць кніг, тыражы, літаратурныя прэміі і г.д.) --EugeneZelenko 15:22, 30 студзеня 2010 (UTC)
Можа існуе падобная практыка ў іншых вікі? --Jauhienij 15:27, 30 студзеня 2010 (UTC)
Вось прыклады крытэраў значнасьці: en:Wikipedia:Notability_(people)#Creative professionals, ru:Википедия:Критерии значимости персоналий#Деятели искусства и культуры. Але ў беларускіх умовах, мяркую, іх можна крыху спрасьціць. —zedlik 04:17, 31 студзеня 2010 (UTC)

Выявы з правага боку[рэдагаваць крыніцу]

На вялікіх разрозьненьнях манітораў увесь тэкст зьмяшчаецца пасярэдзіне, і таму здымак Быкава вісіць насупраць пустой прасторы — [4]. Прапаную альбо прыбраць адну выяву, альбо зьменшыць памеры. Дасягнуць таго, каб выявамі быў запоўнены ўвесь слупок для ўсіх разрозьненьняў, пры гэтым не было пустога месца, на маю думку, немагчыма (у любым выпадку, я ня ведаю, як гэта зрабіць). —zedlik 04:14, 31 студзеня 2010 (UTC)

Навошта зноўку дадаваць здымкі ў правы бок? Ня бачна, што шаблён крыва выглядае? Ад тых здымкаў інфарматыўнасьці болей ня будзе. Wizardist г 19:25, 22 лютага 2010 (UTC)