Генадзь Бураўкін
Генадзь Бураўкін лац. Hienadź Buraŭkin | |
па-беларуску: Генадзь Мікалаевіч Бураўкін | |
Генадзь Бураўкін на творчай сустрэчы ў Віцебску, 2013 | |
Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў | |
---|---|
1991 — 1994 | |
Прэм’ер-міністар: | Вячаслаў Кебіч |
Наступнік: | Аляксандар Сычоў |
Дэпутат Вярхоўнага Савету БССР X і XI скліканьняў | |
1980 — 1990 | |
Прэм’ер-міністар: | Аляксандар Аксёнаў (да 8 ліпеня 1983), Уладзімер Бровікаў (да 10 студзеня 1986), Міхаіл Кавалёў |
Старшыня Дзяржтэлерадыё БССР | |
1978 — 1990 | |
Галоўны рэдактар часопісу «Маладосць» | |
1972 — 1978 | |
Прэм’ер-міністар: | Ціхан Кісялёў |
Папярэднік: | Алесь Асіпенка |
Наступнік: | Васіль Зуёнак |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
28 жніўня 1936 |
Памёр: |
30 траўня 2014 (77 гадоў) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Юлія (з 1959 г.) |
Дзеці: | Сын Аляксей, дачка Сьвятлана |
Бацька: | Мікола Бураўкін |
Адукацыя: | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1959) |
Узнагароды: | |
Гена́дзь Бура́ўкін (28 жніўня 1936, вёска Шуляціна Расонскага раёну Віцебскай вобласьці — 30 траўня 2014, Менск, Беларусь[1]) — беларускі паэт, журналіст і дыплямат. Ляўрэат дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы (1980).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў вёсцы Шуляціна (цяпер Тродавічы[2]) Расонскага раёну Віцебскай вобласьці ў сям’і служачага. У вайну вёска Шуляціна згарэла, а тыя, хто здолеў уцалець, перасяліліся ў вёску Тродавічы[3]. У 1959 годзе Генадзь Бураўкін скончыў аддзяленьне журналістыкі філялягічнага факультэту БДУ.
Працаваў у часопісе «Камуніст Беларусі», у газэце «Літаратура і Мастацтва», быў карэспандэнтам «Правды» па Беларусі, галоўным рэдактарам часопіса «Маладосьць», дзе друкаваў творы Васіля Быкава і Ўладзімера Караткевіча, а таксама кнігу Алеся Адамовіча, Янкі Брыля і Ўладзімера Калесьніка «Я з вогненнай вёскі»[2].
Зьяўляўся старшынём Дзяржтэлерадыё БССР (1978—1990). Заняў пасаду на прапанову 1-га сакратара КПБ Пятра Машэрава (1965—1980), які яму сказаў: «Я не магу падтрымаць цябе ў справе беларушчыны афіцыйна з трыбуны, бо мяне тут жа здымуць. Але ты рабі справу. Чыноўнікі ведаюць, што ў цябе за сьпінай стаю я, і яны не насьмеляцца табе замінаць». У 1980 г. дамогся атрыманьня тэлеканалам «Беларускае тэлебачаньне» самастойнай праграмы на частасьцях 2-й Маскоўскай праграмы Цэнтральнага тэлебачаньня СССР(ru), якая дагэтуль пакрывала 70% земляў Беларускай ССР. Звыш 60% вяшчаньня самастойнай праграмы «БТ» склалі перадачы на беларускай мове[4]. У 1990 г. вызвалены ад пасады і накіраваны на дыпляматычную працу за падтрымку дэмакратычных сілаў і прадстаўленьне этэру лідэрам Беларускага народнага фронту.
Зьяўляўся пастаянным прадстаўніком Беларусі ў ААН (1990—1994). З 18 сакавіка 1994 году быў намесьнікам міністра культуры і друку Рэспублікі Беларусь [5]. На гэтай пасадзе паспрыяў выхаду ў 1995 г. на кінастудыі «Беларусьфільм» фільма Валерыя Панамарова «На чорных лядах» пра Слуцкі збройны чын 1920 году[4].
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар. Дэпутат Вярхоўнага Савету БССР X і XI скліканьняў (1980—1990), быў адным зь ініцыятараў прыняцьця Закону аб мовах. Быў старшынём ТБМ імя Ф. Скарыны.
У 1995—2001 працаваў у часопісе «Вожык».
Чалец Беларускага ПЭН-Цэнтру, сустаршыня ўсебеларускага зьезду за Незалежнасьць (2000), Чалец Рады беларускай інтэлігенцыі.
З 2008 году зьяўляўся кіраўніком назіральнага савету спадарожнікавага тэлеканалу Белсат.
Сябраваў з шэрагам вядомых беларускіх мастакоў свайго пакаленьня. Часта прамовай Генадзя Бураўкіна адкрываліся іхнія мастацкія выстаўкі.
Памёр 30 траўня 2014 году ў Менску ад анкалягічнага захворваньня[1]. Пахаваны ў Менску на Ўсходніх могілках.
-
Адкрыцьцё выстаўкі Аляксея Марачкіна ў Арт-галерэі «Мастацтва». Менск, 22 лістапада 2013 г.
-
Адкрыцьцё юбілейнай выстаўкі Гаўрылы Вашчанкі ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі 12 сьнежня 2013 г.
-
Зь беларускімі мастакамі Гаўрылам Вашчанкам і Васілём Шаранговічам ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі 12 сьнежня 2013 г.
-
12 сьнежня 2013 году сярод беларускай творчай суполкі ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя свае вершы ён надрукаваў у полацкай абласной газэце ў 1952 годзе[2]. Пазьней выйшлі ягоныя кнігі «Майская просінь» (1960), «Зь любоўю і нянавісьцю зямною» (1963), «Дыханьне» (1966), «Жніво» (1971), «Выток» (1974), «Варта вернасьці» (1978), «Гняздо для птушкі радасьці» (1986). Аўтар зборнікаў паэзіі «Узмах крыла» (1995), «Паміж зоркай і сьвечкай» (2000, вершы 1995—1997 гг.), кніга «Выбранае» (1998).
Вершы канца 20 стагодзьдзя склалі зборнік паэта «Жураўліная пара» (2004). Надзвычай багатая і разнастайная інтымная лірыка паэта, яна ўключалася ва ўсе яго зборнікі, але асобна сабраная ў кнігах «Пяшчота» (1985) і «Чытаю тайнапіс вачэй» (2001). На вершы Г. Бураўкіна напісана шмат папулярных песень («Белы сьнег», «Зачараваная», «Матылі», «Малітва» і інш.). У паэта ёсьць зборнік песенных тэкстаў «Табе, Беларусь» (1984). Напісаў «Калыханку» для аднайменнай праграмы на беларускім тэлебачаньні. Аўтар дзьвюх кнігаў паэзіі для дзяцей «Тры казкі пра Зая» (1974) і «Сінія арэлі» (1987), дакумэнтальных аповесьцяў «Тры старонкі з легенды» (1971), выступае ў друку з нарысамі, публіцыстычнымі і крытычнымі артыкуламі. Аўтар сцэнарыяў некалькіх дакумэнтальных фільмаў, двухсэрыйнага мастацкага фільму «Полымя» (1974, сумесна з Уладзімерам Халіпам і Фёдарам Коневым)[2].
Перакладаў на беларускую мову вершы расейскіх, украінскіх, малдаўскіх, баўгарскіх паэтаў[2].
Укладальнік кнігі «Наш Быкаў» — першай кнігі ўспамінаў пра Васіля Быкава.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Тры старонкі з легенды. Штрыхі аднаго лёсу / Г. Бураўкін — Мн.: Белдзяржвыдавецтва, 1971.
- Кровное: стихи: перевод с белорусского / Геннадий Буравкин. — М.: Советский писатель, 1980. — 127 с.
- Верю полдню: стихотворения и поэмы: избранное: перевод с белорусского / Геннадий Буравкин; автор предисловия П. Е. Панченко. — М.: Молодая гвардия, 1981. — 192 с.
- Три страницы из легенды / Г. Буравкин; сокращенный перевод с белорус. Э. Корпачева. — М.: Молодая гвардия, 1983. — 64 с.
- Варта вірності: вірші та поемі; упорядкування та вступна стаття Бориса Олійника — К., Молодь, 1984. — 126 с.
- Пяшчота : вершы пра каханне / Генадзь Бураўкін. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1985. — 95 с.: іл.
- Гняздо для птушкі радасці: вершы / Генадзь Бураўкін. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1986. — 78 с.
- Выбраныя творы (1956—1985 гг.): у 2 т. / Генадзь Бураўкін; прадмова Рыгора Барадуліна. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1986.
- Бураўкін Г. Сінія арэлі: вершы: (для ст. школьнага ўзросту). — Мн.: Юнацтва, 1987. — 126 с. — 8000 ас.
- Синие качели: стихотворения, поэмы, 1956—1985: перевод с белорусского / Геннадий Буравкин; предисл. И. Шкляревского. — М.: Художественная литература, 1987. — 382 с.
- Узмах крыла: новыя вершы / Генадзь Бураўкін. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1995. — 111 с.
- Конь незацугляны : вершы, жарты, песні / Генадзь Бураўкін. — Мн.: 1996. — 31 с.
- Выбранае, 1955—1995: вершы. Паэмы («Чужая споведзь», «Хатынскі снег», «Паэма растання»). Казкі. Песні / Генадзь Бураўкін. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1998. — 382 с.
- Т. 1: Вершы. Паэмы («Хатынскі снег», «Чужая споведзь»). — 319 с.
- Т. 2: Паэма («Ленін думае пра Беларусь»). Вершы. Казкі. Песні. Пераклады. — 287 с.
- Бураўкін Г. Паміж зоркай і свечкай: (вершы). — Мн.: Бацькаўшчына, 2000. — 159 с. — 3000 ас.
- Бураўкін Г. Чытаю тайнапіс вачэй: Вершы пра каханне. — Мн.: Юнацтва, 2001. — 158 с. — ISBN 985-05-0301-7
- Жураўліная пара: вершы канца стагоддзя / Генадзь Бураўкін. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. — 155 с.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ляўрэат прэміі Ленінскага камсамолу Беларусі (1972), Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы за кнігу «Варта вернасьці» (1980)[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Памёр Генадзь Бураўкін // Радыё «Свабода», 30 траўня 2014 г. Праверана 30 траўня 2014 г.
- ^ а б в г д е Буравкин Геннадий Николаевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 91.
- ^ Генадзь Бураўкін Выбраныя творы. — Мн.: «Кнігазбор», 2009. — С. 11. — ("Беларускі кнігазбор"). — ISBN 978-985-6930-47-1
- ^ а б Глеб Лабадзенка. «Канешне, гэта не тое, што я мог бы зрабіць, але» // Народная воля : газэта. — 19 чэрвеня 2013. — № 47 (3788). — С. 1, 6. — ISSN 2071-9647.
- ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 18 марта 1994 г. №166 «О назначении Г. Н. Буравкина заместителем Министра культуры и печати Республики Беларусь» (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Бураўкін Генадзь // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X. Мінск, 1992. Т. 1. С. 395—405.
- Буравкин Геннадий // Кто есть кто в Беларуси. — М.: Книжный дом «Университет», 1999. — ISBN 5-8013-0068-6
- Бураўкін Генадзь Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — ISBN 985-11-0068-4. С. 345.
- Бураўкін Генадзь Мікалаевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0 С. 132.
- Бураўкін Генадзь Мікалаевіч // Беларусь : энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1995. С. 136.
- Бураўкін Генадзь Мікалаевіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. / Рэд. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1: А капэле — Габелен. — 727 с. — 9500 ас.. С. 517.
- Быкаў В. Сціплае слова вітання / Васіль Быкаў. Паміж зоркай і свечкай / Рыгор Барадулін // Маладосць. 1996. № 8. С. 213—221.
- Гніламёдаў У. В. Споведзь пакалення: (Генадзь Бураўкін) / Уладзімір Гніламёдаў // Ля аднаго вогнішча: літаратурна-крытычныя артыкулы / Уладзімір Гніламёдаў. Мінск, 1984. С. 104—125.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Генадзь Бураўкін — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Біяграфія на belsoch.exe.by
- Форум з Генадзем Бураўкіным // Радыё «Свабода», 30 жніўня 2004
- Творы на «Беларускай палічцы»
|
- Нарадзіліся 28 жніўня
- Нарадзіліся ў 1936 годзе
- Нарадзіліся ў Расонскім раёне
- Памерлі 30 траўня
- Памерлі ў 2014 годзе
- Памерлі ў Менску
- Сябры КПСС
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу
- Кавалеры ордэна «Дружбы Народаў»
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Беларускія паэты і паэткі
- Беларускія журналісты
- Дэпутаты Вярхоўнага Савету БССР
- Дыпляматы БССР
- Пастаянныя прадстаўнікі Беларусі ў ААН
- Намесьнікі міністраў Рэспублікі Беларусь
- Пахаваныя на Ўсходніх могілках Менску
- Сябры Таварыства беларускай мовы