Юры Гумянюк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Юры Гумянюк у Варшаве

Юры Гумянюк (24 верасьня 1969, Горадня — 19 студзеня 2013, Горадня) — беларускі паэт, празаік, паляніст.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт, аддзяленьне паляністыкі. Сябра Таварыства вольных літаратараў, Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру. Аўтар кніг паэзіі: «Водар цела» (Полацак, 1992), «Твар Тутанхамона» (Полацак, 1994), «Рытуал» (Полацак, 1999), «Вуліца тыгровых архідэяў. Вершы 1987—2003» (Беласток, 2003) і раману «Апосталы нірваны» («Калосьсе», № 2—3, 1995). Працаваў загадчыкам літаратурнай часткі Гарадзенскага тэатру лялек, карэспандэнтам газэты «Пагоня», сталы аўтар беластоцкага штомесячніка «Czasopis». Працаваў для Беларускай службы Польскага Радыё для Замежжа і для польскага беларускамоўнага Радыё Рацыя.

Жыў у Горадні. Выпаў зь дзявятага паверху інтэрнату па вул. Сухамбаева, што знаходзіцца побач зь ягоным домам.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар кніг паэзіі: «Водар цела» (Полацак, 1992), «Твар Тутанхамона» (Полацак, 1994), «Рытуал» (Полацак, 1999), «Вуліца тыгровых архідэй. Вершы 1987—2003» (Беласток, 2003), «Назаві мяне геніем» (Гародня, 2013) і кнігі эсэістыкі і нарысаў «Краіна нязьдзейсьненых мараў» (Менск, 2014).

Аўтар няскончанага раману «Апосталы нірваны» (кніга першая, 1995; надрукавана ў «Калосьсе», № 2—3, 1995); п’есаў для дзяцей «Баль у барона Мюнгаўзэна» (1993), «Таямніца залатога пярсьцёнку» (1998), «Каляднае падарожжа» (1999), пастаўленых у Гарадзенскім тэатры лялек; дакумэнтальнай сагі «Прывід даўніх Крэсаў» (2004—2005); шэрагу крытычных артыкулаў пра літаратуру, выяўленчае мастацтва і тэатар. Сурэдактар літаратурна-мастацкага альманаху «Калосьсе».

Беларускія рок-гурты «Грунвальд», «Айша» (Jungle X-mas), а таксама асобныя выканаўцы стварылі на тэксты Юрыя Гуменюка каля дзьвюх дзясяткаў песень.

У творчасьці Гумянюка можна знайсьці вершы гомаэратычнага характару, між іншым Ружавокі дракон апублікаваны ў зборніку Кола, выдадзеным у Гародні ў 1993 гадзе[1].

Прызнаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыватнае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хутка пасьля сьмерці Гумянюка адбылася абмеркаваньне яго сэксуальнай арыентацыі[1]. Паводле сьведчаньня мастака Алеся Сурава, ён быў гомасэксуалам[2]. Пра гэта таксама сьведчаць прысутныя ў творчасьці Гумянюка гомаэратычныя матывы[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Квір-гісторыя Беларусі другой паловы ХХ стагоддзя: спроба набліжэння. — С. 63.
  2. ^ Алесь Сураў пра Гуменюка: Гэта быў суіцыд — svaboda.org, 10 сьнежня 2014, 19:48

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]