Віктар Марціновіч
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Марціновіч.
Віктар Марціновіч | |
В. Марціновіч падпісвае кнігу «Параноя», Literaturhaus Zürich, 8 красавіка 2015 г. | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 9 верасьня 1977 (47 гадоў) Ашмяны |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | публіцыст, мастацтвазанаўца, пісьменьнік |
Гады творчасьці | 2009 — цяпер |
Жанр | антыўтапічны раман[d] і сацыяльная фантастыка[d] |
Мова | расейская, беларуская |
Дэбют | «Параноя», 2009 |
Прэміі | «Дэбют» (2012) |
Узнагароды | |
http://martinovich.by |
Ві́ктар Марціно́віч (нар. 9 верасьня 1977 году, Ашмяны, Гарадзенская вобласьць, БССР, цяпер Беларусь) — беларускі публіцыст, мастацтвазанаўца, пісьменьнік.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Намесьнік рэдактара «БелГазеты». Выкладчык гісторыі мастацтва ў ЭГУ.
27 чэрвеня 2008 абараніў доктарскую дысэртацыю ў Віленскай акадэміі мастацтваў на тэму: «Віцебскі авангард (1918—1922): сацыякультурны кантэкст і мастацкая крытыка»[1].
Выдаў раман «Параноя» на расейскай мове ў 2009 годзе, які быў негалосна забаронены да продажу ў Менску[2] і ў некаторых інтэрнэт-крамах[3][4]. Раман пазьней быў перакладзены на ангельскую, фінскую, нямецкую мовы і выдадзены ў ЗША, Фінляндыі й Нямеччыне.
У чэрвені 2011 году пісьменьнік прэзэнтаваў свой першы беларускамоўны раман «Сьцюдзёны вырай». Паводле аўтара, гэты твор мусіў распаўсюджвацца выключна ў электронным выглядзе і не выходзіў ў друкаваным варыянце[5].
У канцы траўня 2013 пісьменьнік прэзэнтаваў «Сфагнум», які быў напісаны па-расейску, і быў выдадзены адначасова ў электронным выглядзе па-расейску, ды ў папяровым варыянце ў беларускім перакладзе.
10 верасьня 2014 году адбыўся рэліз другога беларускамоўнага раману «Мова». Арыгінальнае беларускамоўнае выданьне выйшла ў продаж у папяровым выглядзе, а расейскамоўны пераклад быў прэзэнтаваны на інтэрнэт-партале, пазьней павіннае выйсьці папяровае расейскамоўнае выданьне[6]. Раман быў перакладзены таксама на нямецкую мову[7].
Прэміі і узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Літаратурная прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ў галіне прозы[8] за раман «Сьцюдзёны вырай» (2012)
- (Encouragement Award) Эўрапейскага таварыства навуковай фантастыкі (European Science Fiction Society) (2014)[6]
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Параноя (2009)
- Сьцюдзёны вырай (2011)
- Сфагнум (2013)
- Мова (2014)
- Радзіма. Марк Шагал у Віцебску (2015)
- Возера радасьці (2016)
- Ноч (2018)
- Рэвалюцыя (2020)
Цытаты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мы ўсе — людзі без Радзімы. Бо Радзіма — гэта месца, дзе цябе ўсе, абсалютна ўсе, да апошняга сабакі, разумеюць.[9] | ||
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Пасьпяховая абарона доктарскай дысэртацыі выкладчыкам ЕГУ Віктарам Марціновічам(недаступная спасылка) Сайт ЭГУ
- ^ Раман Марціновіча забаранілі прадаваць на кірмашы Наша Ніва 1 сьнежня 2009
- ^ Кнігу Марціновіча «Параноя» ўжо забаранілі прадаваць і ў інтэрнэт-крамах(недаступная спасылка) Эўрапейскае радыё для Беларусі 13:45 03.12.2009
- ^ Кнігу «Параною» Марціновіча зьнялі з продажу на oz.by(недаступная спасылка) Наша Ніва 3 сьнежня 2009
- ^ Электронны «Сьцюдзёны вырай» ад Віктара Марціновіча. Радыё Свабода (16 чэрвеня 2011). Праверана 19 чэрвеня 2011 г.
- ^ а б Мова – беларуская, Мінск – кітайскі. Версія Віктара Марціновіча Праверана 13 верасьня 2014 г.
- ^ Mova. Dresden: Voland & Quist 2016
- ^ Найлепшай дэбютнай кнігай – 2011 стала.... Радыё Свабода (14 сакавіка 2012). Праверана 15 сакавіка 2012 г.
- ^ Віктар Марціновіч: Народ без Радзімы // Наша ніва
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Калёнка Віктара Марціновіча на budzma.by
- Сьцюдзёны вырай на сайце 34mag.net
- Сфагнум на сайце 34mag.net
- Мова (расейскі пераклад) на сайце 34mag.net