Пятрусь Броўка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пятрусь Броўка
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Пётар Усьцінавіч Броўка
Псэўданімы Аўлас (зь Янам Скрыганам); Бандылевіч; Лукаш Вандылевіч (зь Пятром Глебкам); Баравы; Юр. Баравы; Юрка Баравы; П. Далецкий; Дзед Аўлас (зь Янам Скрыганам); Дзед Тарас; Дзядок Аўлас; Пятрусь Звычайны; Андрэй Прыгода; Сымон Ракіта; Стары дзядок Аўлас
Нарадзіўся 12 (25) чэрвеня 1905
Памёр 24 сакавіка 1980(1980-03-24)[1] (74 гады)
Пахаваны
Дзеці Юры Броўка[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, пісьменьнік, перакладнік
Жанр лірыка і раман
Мова беларуская
Прэміі Народны паэт БССР Сталінская прэмія Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
Герой Сацыялістычнай Працы
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Сяброўства народаў
Ордэн «Знак Пашаны»
Ордэн «Знак Пашаны»
Творы на сайце Knihi.com
brouka.ru

Пятру́сь (Пё́тар Усьці́навіч) Бро́ўка (25 чэрвеня 1905, вёска Пуцілкавічы Ўшацкага раёну Віцебскай вобласьці — 24 сакавіка 1980, Менск) — беларускі грамадзкі дзяяч, пісьменьнік, паэт і перакладчык. Народны паэт Беларусі.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў беднай сялянскай сям’і (9 дзяцей і 2,5 дзесяціны зямлі). Бацька, Усьцін Адамавіч, рабіў куфры, шафы і толькі гэтым прырабляў на пражытак сям’і. Маці, Алена Сьцяпанаўна, была занятая хатняй працай, клопатамі пра дзяцей (у час нямецкай акупацыі вывезеная ў Асьвенцім, дзе і загінула; ёй прысьвечана паэма «Голас сэрца» (1960)). Пятрусь пасьвіў гусей, потым авечак і пазьней кароў, вадзіў коней на начлег. У 9-гадовым узросьце, літаральна па складах, па просьбе сялянак, пісаў пісьмы іхным мужам на франты 1-й сусьветнай вайны. Вучыўся П. Броўка спачатку ў школе па хатах. У Лепелі скончыў царкоўна-прыходскую школу і вучыўся ў Лепельскім вышэйшым пачатковым вучылішчы, але на поўнае навучаньне ў сям’і не хапіла сродкаў. Яшчэ ў дарэвалюцыйны час пазнаёміўся з вершамі Я. Купалы, апавяданнямі Я. Коласа, упадабаў паэзію М. Някрасава. З 1918 года, у 13-гадовым узросьце пачаў працаваць перапісчыкам у Вяліка-Долецкім валасным камісарыяце (савецкай грамадзкай установе), потым справаводам валвыканкома, рахункаводам у саўгасе. Пачаў дасылаць допісы ў газэты. Пісаў у барысаўскую павятовую газэту «Бядняк», у газэты «Беларуская вёска», «Савецкая Беларусь», «Звязда». Ахвотна ўдзельнічаў у мастацкай самадзейнасьці вясковай моладзі, стаў селькорам. У 1919 перажыў польскую акупацыю. У 1923 быў выкліканы на 1-ы з'езд селькораў Беларусі, але не паехаў, бо не было сродкаў на дарогу. У 1923 быў выбраны сакратаром камсамольскай арганізацыі ў роднай вёсцы, у 1924 — старшынём Маладолецкага сельсавета.

У 1925 быў накіраваны на працу ў Полацкі акруговы камітэт. У 1927—1928 працаваў адказным сакратаром акруговай газэты «Чырвоная Полаччына» (Полацак), адначасова з 1927 кіраўнік мясцовага філіялу «Маладняка». У Полацку наведваў вечаровую школу для дарослых. У 1928 паступіў на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленьне пэдагагічнага факультэта БДУ, якое скончыў у 1931. Чалец СП СССР з 1934. Удзел у «Маладняку» шмат даў П. Броўку, ён захапляўся творамі А. Пушкіна, М. Някрасава, М. Лермантава, Т. Шаўчэнкі, сваёй надзённасьцю прыцягвала яго паэзія Дз. Беднага. Папераменна захапляўся то С. Ясеніным, то У. Маякоўскім, пасля, нягледзячы на іх рознасьць, палюбіў абодвух, знаходзіў у кожнага геніяльнае. У 1934 П. Броўка ажаніўся з Аленай Міхайлаўнай Рыдзеўскай, у 1936 у іх нарадзіўся сын Юрка. У 1940 прызначаны галоўным рэдактарам часопіса «Полымя». Чалец ВКП(б) з 1940.

На пачатку Вялікай Айчыннай вайны добраахвотна пайшоў у Чырвоную Армію. У 1941—1942 быў інструктарам-літаратарам франтавой газэты «За Савецкую Беларусь» на Бранскім і Заходнім франтах, супрацоўнічаў з партызанскім друкам. З 1943 — адказны сакратар праўлення СП БССР, а з 1945 у другі раз прызначаны галоўны рэдактар часопіса «Полымя». У 1948 абраны старшынём праўленьня СП БССР (да 1967). Член ЦК КПБ (1952—80). У 1959 дэлегатам ад БССР удзельнічаў у рабоце XIV сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН. У 1967—1980 — галоўны рэдактар БелСЭ (цяпер яе пераемніца «Беларуская Энцыкляпэдыя» носіць імя П. Броўкі). Выбіраўся дэпутатам ВС СССР (1956—1980) і БССР (1947—1955), сакратаром праўленьня СП СССР.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютаваў вершамі ў 1926 у газэце «Чырвоная Полаччына» і ў альманаху «Наддзьвіньне» ў 1926 («Ой, не шапчы мая бярозка!» і інш.). Паэтычны талент П. Броўкі дасягнуў вяршыні ў 1960—1970-я. Аўтар кніг паэзіі «Гады як шторм» (1930), «Прамова фактамі» (1930), «Цэхавыя будні» (1931), «Паэзія» (1932), «Так пачыналася маладосьць» (1934), «Прыход героя» (1935), «Вясна радзімы» (1937), «Кацярына» (1938, паэма), «Вершы і паэмы» (1940), «Шляхамі баравымі» (1940), «Насустрач сонцу» (1943, Масква), «У роднай хаце» (1946), «Вершы і паэмы» (1946), «Сонечнымі днямі» (1950), «Цьвёрдымі крокамі» (1954), «Пахне чабор» (1959), «Далёка ад дому» (1960), «Па сакрэту» (1961, сатыра і гумар), «А дні ідуць…» (1961), «Маладым сябрам» (1961, для дзяцей), «Высокія хвалі» (1962), «Наш музэй» (1962, паэма для дзяцей), «Вершы і паэмы» (1966), «Заўсёды з Леніным» (1967, паэма), «Між чырвоных рабін» (1969), «Калі ласка» (1972), «Ты — мая пчолка» (1972), «Лясы наддзьвінскія» (1973, паэма), «І ўдзень і ўночы» (1974), «Што сэрца прасьпявала» (1979), «Маладосьць і сталасьць» (1980), «Савецкі чалавек» (1982), «Мая Радзіма» (1985).

Аўтар аповесьцяў «Каляндры» (1931, экранізаванае ў 1934), «Донька-Даніэль» (1982, для дзяцей), нарысаў «Ураджай» (з П. Глебкам, 1933), «Месяц у Чэхаславакіі» (1952), рамана «Калі зьліваюцца рэкі» (1957), зборніка апавяданьняў «Разам з камісарам» (1974).

Выступаў і як перакладчык на беларускую мову твораў Т. Шаўчэнкі, У. Маякоўскага, П. Тычыны, М. Бажана, А. Твардоўскага, М. Ісакоўскага, А. Пракоф’ева, У. Бранеўскага, Дж. Байрана і інш. паэтаў.

Напісаў лібрэта опэраў «Міхась Падгорны» (1940, пастаўлена ў 1939), «Алеся» («Дзяўчына з Палесься», з Я. Рамановічам, пастаўленая ў 1944, урыўкі апублікаваныя ў 1947).

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Герой Сацыялістычнай Працы (1972). Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонай Зоркі, Дружбы народаў, «Знак Пашаны» і многімі мэдалямі. Народны паэт БССР (1962). Заслужаны дзяяч навукі БССР (1975). Ганаровы грамадзянін Менску (1980). Чалец СП СССР з 1934. Ляўрэат Сталінскай прэміі 2-й ступені за паэму «Хлеб», вершы «Думы пра Маскву», «Брат і сястра», «Народнае дзякуй», «Каб мне стаяць…», «Спатканьне» (1947), Сталінскай прэміі 3-й ступені за зборнік вершаў «Дарогі жыцьця» (1950), Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа за раман «Калі зьліваюцца рэкі» (1959), Ленінскай прэміі за кнігу вершаў «А дні ідуць…» (1962), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы за паэму «Заўсёды з Леніным» і за кнігу вершаў «Між чырвоных рабін» (1969), Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за ўдзел у стварэньні Беларускай Савецкай Энцыкляпэдыі.

Ушанаваньне памяці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Менску (вул. К. Маркса, 30) створаны літаратурны музэй Петруся Броўкі. На доме, дзе ён апошні час жыў, і ў вёсцы Пуцілкавічы ўстаноўленыя мэмарыяльныя дошкі, у БелЭн і Вялікадолецкай сярэдняй школе Ўшацкага р-на адкрытыя мэмарыяльныя пакоі, у Пуцілкавічах — хата-музэй, каля якой устаноўлена стэла памяці маці паэта. Імя П. Броўкі прысвоена выдавецтву «Беларуская Савецкая Энцыкляпэдыя», калгасу «Новае жыцьцё» і Вялікадолецкай школе; яго імем названы вуліцы ў Менску, Віцебску, Полацку, Гомелі, Бешанковічах, Ушачах.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Гады як шторм» (1930)
  • «Прамова фактамі» (1930)
  • «Цэхавыя будні» (1931)
  • «Каляндры» (1931, аповесьць)
  • «Паэзія» (1932)
  • «Ураджай» (1933, нарысы, з П. Глебкам)
  • «Так пачыналася маладосьць» (1934)
  • «Прыход героя» (1935)
  • «Вясна радзімы» (1937)
  • «Кацярына» (1938, паэма)
  • «Вершы і паэмы» (1940)
  • «Шляхамі баравымі» (1940)
  • «Насустрач сонцу» (1943, Масква)
  • «Месяц у Чэхаславакіі» (1952, аповесьць)
  • «Цьвёрдымі крокамі» (1954)
  • «Калі зьліваюцца рэкі» (1957, раман)
  • «Пахне чабор» (1959)
  • «Далёка ад дому» (1960)
  • «Па сакрэту» (1961, сатыра і гумар)
  • «А дні ідуць…» (1961)
  • «Маладым сябрам» (1961, для дзяцей)
  • «Высокія хвалі» (1962)
  • «Наш музэй» (1962, паэма для дзяцей)
  • «Вершы і паэмы» (1966)
  • «Заўсёды з Леніным» (1967, паэма)
  • «Між чырвоных рабін» (1969)
  • «Калі ласка» (1972)
  • «Ты — мая пчолка» (1972)
  • «Лясы наддзьвінскія» (1973, паэма)
  • «І ўдзень і ўночы» (1974)
  • «Разам з камісарам» (1974, зборнік апавяданьняў)
  • «Што сэрца прасьпявала» (1979)
  • «Маладосьць і сталасьць» (1980)
  • «Савецкі чалавек» (1982)
  • «Донька-Даніэль» (1982, аповесьць для дзяцей)
  • «Мая Радзіма» (1985)
  • Выбраныя творы (выд.: 1934, 1945, 1947, 1948, 1951)
  • Збор твораў у 2-х т. (выд.: 1957, 1969)
  • Збор твораў у 4-х т. (1965—1966)
  • Збор пра Сьвінтуса (1993—2009)
  • Збор твораў у 7-і т. (1975—1978)
  • Збор твораў у 9-і т. (1987—1992)
  • Крыніца з-пад Вушачы: (вершы і паэмы) / Пятрусь Броўка; Уклад. Р. Барадулін. — Мн.: Маст. літ., 2003. — 266 с.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Бандарэнка К. Творчасць Петруся Броўкі ў беларускай музыцы: балет Г. Вагнера «Святло і цені» / Кацярына Бандарэнка // Роднае слова. 2000. № 6. С. 80-81.
  • Барадулін Р. І. Аратай, які пасвіць аблокі : сяброўскае слова, эсэ і некананізаваныя ўспаміны / Р. І. Барадулін. — Мн., 1995—350 с.
  • Барадулін Р. Зямляк / Рыгор Барадулін // Аратай, які пасвіць аблокі / Рыгор Барадулін. Мн., 1995. С. 159—164.
  • Бельскі А. І. Сучасны погляд на паэзію Петруся Броўкі / А. І. Бельскі // Беларуская мова і літаратура. 2000. № 2. С. 21-32.
  • Броўка Пятрусь // Бел. энцыкл. : у 18 т. Мн., 1996. Т. 3. С. 262—263.
  • Броўка Пятрусь // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995. Т.1. С. 305—350.
  • Броўка Пятрусь // Энцыкл. гісторыі Беларусі : у 6 т. Мн., 1994. Т. 2. С. 80-81.
  • Броўка Пятрусь (Пётр Усцінавіч) // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна / рэдкал. Г. К. Кісялёў і інш. — Мн., 2003. — С. 547—548.
  • Пятрусь Броўка // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X. С. 63—65.
  • Гніламёдаў У. Паэт купалаўскай школы / У. Гніламёдаў // Краязнаўчая газета. — 2005. — № 24 (чэрвень).
  • Шпакоўская Г. Пуцілкавічы / Г. Шпакоўская // Народнае слова. — 2005. — 25 чэрв.
  • С. Грахоўскі. Урокі Петруся Броўкі. www.grahouski.org.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]