Міхась Мушынскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Міхась Мушынскі
Нарадзіўся 24 студзеня 1931(1931-01-24)
Мокрае[d], Быхаўскі раён, Магілёўская вобласьць, БССР, СССР
Памёр 8 чэрвеня 2018(2018-06-08) (87 гадоў)
Месца працы Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы
Альма-матэр філялягічны факультэт БДУ

Міхась Мушынскі (24 студзеня 1931, в. Мокрае, Быхаўскі раён8 чэрвеня 2018, Менск) — крытык, літаратуразнаўца. Чалец-карэспандэнт НАН Беларусі (1991).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сям’і служачага на чыгунцы.

Скончыў філялягічны факультэт БДУ (1955). Працаваў рэдактарам выдавецтва БДУ (1955—1956). З 1956 — у Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы Акадэміі навук (цяпер Інстытут мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы НАН Беларусі). Спачатку малодшы навуковы супрацоўнік, з 1968 году — старшы навуковы супрацоўнік. Сябра СП СССР (з 1973). Доктар філялягічных навук (1978). Прафэсар (2001). У 1979—2002 — загадчык сэктару (пасьля аддзелу) выданьняў і тэксталёгіі. З 2002 году галоўны навуковы супрацоўнік.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютаваў у жанры крытыкі і літаратуразнаўства ў 1956. Выдаў звыш 340 навуковых прац, у тым ліку 12 індывідуальных і 31 калектыўных манаграфій. Дасьледаваў творчую дзейнасьць Я.Коласа, М.Гарэцкага, М.Зарэцкага, дасягненьні крытыкі і літаратуразнаўства на працягу ўсяго ХХ стагодзьдзя. Кіраваў падрыхтоўкай і ажыцьцяўленьнем выданьня 13 навукова камэнтаваных Збораў твораў, у тым ліку І.Мележа, М.Гарэцкага, З. Бядулі, М.Зарэцкага, Якуба Коласа, а таксама поўных збораў твораў Я.Купалы і М.Багдановіча.

Індывідуальныя манаграфіі і кнігі:

  • «Ад задумы да здзяйснення: Творчая гісторыя „Новай зямлі“ і „Сымона-музыкі“» (1965),
  • «Беларуская крытыка і літаратуразнаўства. 20-30-я гады» (1975),
  • «Беларускае савецкае літаратуразнаўства» (1979),
  • «Якуб Колас. Летапіс жыцця і творчасці» (1982),
  • «Беларуская крытыка і літаратуразнаўства. 40-я — першая палавіна 60-х гг.» (1985),
  • «Каардынаты пошуку: Беларуская крытыка: набыткі, перспектывы» (1988),
  • «І нічога, апроч праўды: Якой быць „Гісторыі беларускай літаратуры“» (1990),
  • «Нескароны талент: Праўдзівая гісторыя жыцця і творчасці Міхася Зарэцкага» (1991),
  • «Нескароны талент: Праўдзівая гісторыя жыцця і творчасці Міхася Зарэцкага» (2005) — 2-е выд., дапоўн.,
  • «Тэксталогія твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа» (2007),
  • «Падзвіжнік з Малой Багацькаўкі: Жыццёвы і творчы шлях Максіма Гарэцкага» (2008; 2013 — 2-е выд. — ISBN 978-985-08-1512-5).
  • «Мае Каласавіны: З вопыту вывучэння літаратурнай і грамадска-культурнай дзейнасці Якуба Коласа» (2010).
  • «Летапіс жыцця і творчасці Якуба Коласа». — Мн.: Беларуская навука, 2012. — 1127 с. — ISBN 978-986-08-1460-9.

Сааўтар манаграфій «Шляхі развіцця беларускай савецкай прозы» (з Віктарам Каваленкам, Алесем Яськевічам, 1972), «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (1969), «Истории белорусской дооктябрьской литературы» (1977) і «Истории белорусской советской литературы» (1977) і інш.

Як тэкстоляг кіраваў падрыхтоўкай і ажыцьцяўленьнем выданьня 13 навукова камэнтаваных Збораў твораў: Я. Купалы у 7, Я. Коласа у 12, 14 і 20 т., І. Мележа ў 10, М. Лынькова ў 10, М. Гарэцкага ў 4 (і 4-х дадатковых), Піліп Пестрака ў 5, Зм. Бядулі ў 5, П. Броўкі ў 8, М. Зарэцкага ў 4 тамах, поўных збораў твораў Я.Купалы у 9 т. (10 кн.) і М. Багдановіча у 3 тамах.

Прызнаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Узнагароджаны мэдалямі, у т.л. «За трудовую доблесть» (1971), бронзавы мэдаль Галоўнага камітэту ВДНГ СССР (1977).
  • Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Коласа (1980) за ўдзел у двухтомным дасьледаваньні «История белорусской дооктябрьской литературы» і «История белорусской советской литературы».

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1956 годзе ажаніўся з Тамарай Кляноўскай (цяпер Мушынскай). У шлюбе нарадзілася двое дзяцей. Жонка — кандыдат філялягічных навук, настаўніца мовы і літаратуры, аўтар школьных падручнікаў па расейскай літаратуры.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Міхась Іосіфавіч Мушынскі: да 80-годдзя з дня нараджэння / склад. Т. Ф. Мушынская. — Мн.: Беларуская навука, 2011. — 94 с.: іл. — (Біябібліяграфія вучоных Беларусі).
  • Мушынскі Міхась // Дзеяслоў: Нашы аўтары — Эл.рэсурс dziejaslou.by
  • Каваленка В.А. Міхаіл Іосіфавіч Мушынскі (Да 70-годдзя з дня нараджэння) // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 2001. №1.
  • Рагойша В.П. Міхаіл Іосіфавіч Мушынскі (Да 75-годдзя з дня нараджэння) // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 2006. №1.
  • Тычына М. А. Міхась Іосіфавіч Мушынскі (Да 80-годдзя з дня нараджэння) // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 2011. №1.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]