Анатоль Клышка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Анатоль Клышка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 16 красавіка 1935 (88 гадоў)
Сьцяг Польшчы Другая Рэч Паспалітая в. Данейкі
Памёр 14 красавіка 2021
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, перакладнік
Гады творчасьці з 1950
Кірунак ваенная проза
Жанр літаратурная крытыка і дзіцячая літаратура[d]
Мова беларуская
Дэбют 1950
Узнагароды
Мэдаль Францішка Скарыны
Мэдаль Францішка Скарыны

Анато́ль Канстанты́навіч Клы́шка (нар. 16 красавіка 1935, в. Данейкі, цяпер у Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці - 14 красавіка 2021[1]) — беларускі пісьменьнік.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Наваградзкую пэдагагічную вучэльню (1949—1952), філялягічны факультэт БДУ (1958), асьпірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР.

Працаваў карэктарам у наваградзкай гарадзкой газэце «Зьвязда», адказным сакратаром рэдакцыі газэты «Фізкультурнік Беларусі», працаўніком «Літаратуры і мастацтва». З 1958 — інструктар друку ЦК ЛКСМБ, з 1960 — працаўнік рэдакцыі часопісу «Полымя». У 1961—1963 — старшы рэдактар сцэнарнага аддзелу кінастудыі «Беларусьфільм», пасьля літаратурны работнік аддзелу крытыкі, рэдактар аддзелу навукі і мастацтва часопісу «Полымя». З 1971 — кіраўнік лябараторыі навучаньня грамаце, потым аддзелу навучаньня літаратуры Інстытуту пэдагогікі Міністэрства асьветы БССР. У 1981—1983 — намесьнік рэдакцыі выдавецтва «Юнацтва», у 1986—1990 — кіраўнік аддзелу крытыкі часопісу «Полымя».

Сябра СП СССР (з 1960).

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютаваў вершам у 1950 у наваградзкай газэце.

Выдаў кнігі «Права на верш» (1967, складанка літаратурна-крытычных артыкулаў), «Буквар» (1969, 23 выданьні), «Пропісы да буквара» (1969, 4 выданьні), «Пропісы для 1 клясы» (1973, 18 выданьняў), дапаможнік для 1 клясы «Верасок» (1978, 3 выданьні), «Чабарок» (1989, чытанка для 4 клясы школ з расейскай моваю навучаньня).

Кніжкі для дзяцей: «У лясах Белавежы» (1975), «Самая лепшая хатка» (1976), «Вярэнька загадак» (1982), «Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга» (1983), «Шыльдбюргеры» (казкі, 1983), «Сьвятло праз стагодзьдзі» (пра Ф. Скарыну, выдадзена на ангельскай, нямецкай, францускай мовах, 1990).

Пераклаў на беларускую мову Новы запавет (асобныя разьдзелы апублікаваныя ў часопісе «Спадчына», 1989—1990).

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны, іншымі мэдалямі.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Памёр Анатоль Клышка, аўтар «Буквара» для пакаленьняў школьнікаў, Радыё Свабода, 14-04-2021