Перайсьці да зьместу

Аляксандар Ходзька

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Ходзька
Aleksander Chodźko
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 30 жніўня 1804(1804-08-30)[1][2]
Памёр 27 сьнежня 1891(1891-12-27)[3][4] (87 гадоў)
Пахаваны
Бацькі Ян Ходзька
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці дыплямат, прафэсар, паэт, interpreter, арыенталіст, зьбіральнік казак, пісьменьнік
Мова польская мова, беларуская мова, ангельская мова, пэрсыдзкая мова і француская мова[6]
Дэбют «Пастараль» // Dziennik Wileński, 1824 г.[5]
Узнагароды
кавалер ордэна Ганаровага Легіёну
Подпіс Выява аўтографу
Пераклады на беларускую ў Вікікрыніцах

Алякса́ндар Хо́дзька (па-польску: Aleksander Chodźko; 30 жніўня 1804, Крывічы — 27 сьнежня 1891, Нуазі-ле-Сэк ля Парыжу) — паэт, фальклярыст і ўсходазнавец; брат Юзэфа і Міхала Ходзькі.

А. Ходзька ў малады гады

Навучаўся ў Віленскай гімназіі. У 1820 годзе, падрыхтаваўшыся пад наглядам Тамаша Зана, паступіў на аддзяленьне літаратуры і мастацтваў Віленскага ўнівэрсытэту. Пазнаёміўся з Адамам Міцкевічам. Удзельнік Таварыства філярэтаў, за што ў 1823 быў арыштаваны і да 1824 знаходзіўся пад сьледзтвам. У 1825 годзе скончыў Віленскі ўнівэрсытэт з ступеньню кандыдата філязофіі.

Прадоўжыў вучобу ў Санкт-Пецярбургу ў Вучэбным аддзяленьні жывых моваў пры Азіяцкім дэпартамэнце Міністэрства замежных справаў. У часе вучобы зблізіўся з Адамам Міцкевічам, Аляксандрам Пушкіным, Васілём Жукоўскім. Адзінаццаць гадоў працаваў перакладчыкам, а затым сакратаром расейскага консульства ў Пэрсіі. У 1841 выехаў на адпачынак у Італію і Францыю. З 1842 году жыў у Парыжы, дзе сустрэўся з калегамі па вучобе і родных братоў Станіслава і Міхала. Выехаў у Лёндан, дзе сёлета выдаў свой збор паданьняў і песень народаў Пэрсіі. Адзін з гэтых твораў — «Прыгоды і імправізацыі Кёр-Аглы» на францускую мову пераклала Жорж Санд[5].

Вярнуўшыся ў Парыж, працаваў на ніве ўсходазнаўства. Выдаў «Пэрсыдзкую граматыку» (1852), за якую атрымаў ад Напалеона III крыж ганаровай лігі, напісаў дасьледваньне па курдзкай мове, падрыхтаваў размоўнік па турэцкай мове, а таксама працу пра помнікі стараславянскага пісьменства і інш[5]. У 1857—1883 прафэсар катэдры славянскіх моваў і літаратур у Калеж дэ Франс.

Памёр 27 сьнежня 1891 году ў Нуазі-ле-Сэк пад Парыжам і пахаваны на могілках Манмарансі.

У 1829 выдаў зборнік «Паэзія», некаторыя песьні і баляды якога заснаваныя на беларускім фальклёры («Маліны», «Васілёк», «Алеся», «Зух», «Старац»). У зборнік ўвайшлі таксама пераклады навагрэцкіх і марлацкіх песень[5]. Азнаёміўшыся з зборнікам Адам Міцкевіч напісаў А. Ходзьку ліст з Жэнэвы:

« Тваю «Паэзію» мы чыталі тут зь вялікаю асалодаю… Ты выбраў добра: усе вершы маюць вартасьці, а многія цудоўныя, асабліва песьні і баляды[7] »

Баляду «Гербы»[8] ды некаторыя іншыя творы[9] на беларускую мову пераклаў Кастусь Цьвірка.

  • Філаматы і філарэты. Зборнік / укладаньне, пераклад польскамоўных твораў, прадмова, біяграфічныя даведкі й камэнты Кастуся Цьвіркі. — Менск: Беларускі кнігазбор, 1998. — С. 337—346. — 400 с. — (Серыя І. Мастацкая Літаратура). — 10 100 ас. — ISBN 985-6318-21-1
  1. ^ Aleksander Chodźko // SNAC (анг.) — 2010.
  2. ^ Aleksander Borejko Chodźko // International Music Score Library Project — 2006.
  3. ^ а б Ходзько-Борейко, Александр Леонардович (рас.) // Русский биографический словарь / под ред. А. А. ПоловцовСПб: 1901. — Т. 21. — С. 384—385.
  4. ^ Aleksander Borejko Chodźko // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija (харв.) — 2009.
  5. ^ а б в г Мархель, У. Як свечка перад згасаннем. Ян, Ігнат, Аляксандр, Міхал Ходзькі // Роднае слова. — Мн.: 1995. — № 12. — С. 38—42.
  6. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  7. ^ Korespondencja Adama Mickiewicza. — Wyd. 4. — Т. 3 С. 108..
  8. ^ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
  9. ^ Аляксандр Ходзька

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]