СБ. Беларусь сегодня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Советская Белоруссия»)
СБ. Беларусь сегодня
Тып штодзённая
Уладальнік Адміністрацыя прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
Краіна
Галоўны рэдактар Дзьмітры Жук
Заснаваная 2 жніўня 1927 (96 гадоў таму)
Палітыка урадавая
Мова расейская
Штаб-кватэра Менск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10-а
Наклад ~400 000 (з 2008 году)
ISSN 1991-2978
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР
Ганаровая грамата Урада Расійскай Федэрацыі
Афіцыйны сайт sb.by

«СБ. Беларусь сегодня» (бел. СБ. Беларусь сёньня, раней «Сове́тская Белору́ссия» бел. Саве́цкая Белару́сь) — дзяржаўная расейскамоўная грамадзка-палітычная газэта Беларусі, якая выдаецца з жніўня 1927 году, а з 1995 году выступае адным з галоўных інструмэнтаў прапаганды рэжыму Лукашэнкі. Выходзіць накладам больш за 400 тысячаў асобнікаў пяць разоў у тыдзень. Заснавальнікі — Адміністрацыя прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь і рэдакцыйная рада. Галоўны рэдактар — Дзьмітры Жук[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падзяка Гітлеру і Рыбэнтропу ад старшыні Савету Міністраў СССР Молатава на першай старонцы «Советской Белоруссии», лістапад 1940 г.

Пачала выдавацца ў жніўні 1927 году на расейскай мове. Да 1937 году мела назоў «Рабочий». Выданьне ня мела дачыненьня да газэты «Савецкая Беларусь», якая выдавалася на беларускай мове ў 1920-я гады[3].

Артыкул Молатава на першай старонцы «Советской Белоруссии»: «Ідэалёгію гітлерызму, як і ўсякую іншую ідэалягічную сыстэму, можна прызнаваць або адмаўляць — гэта справа палітычных поглядаў. <...> Таму <...> злачынна весьці такую вайну, як вайна за “зьнішчэньне гітлерызму”...», лістапад 1939 г.

У 1964 годзе атрымала ад савецкіх уладаў ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга.

Крытыка і абвінавачваньні ў прапагандзе[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2011 годзе ў сувязі з хваляй рэпрэсіяў супраць актывістаў апазыцыі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2010 годзе некалькім чальцам кіраўніцтва «Советской Белоруссии» як аднаго з цэнтральных прапагандысцкіх выданьняў рэжыма Аляксандра Лукашэнкі быў забаронены ўезд на тэрыторыю краінаў Эўрапейскага Зьвязу, а іхныя актывы на тэрыторыі ЭЗ падлягалі замарожваньню: Павал Якубовіч (галоўны рэдактар), Аляксандар Таранда (намесьнік галоўнага рэдактара), Сяргей Гардзіенка (намесьнік галоўнага рэдактара), Галіна Тарапецкая (намесьнік рэдактара), Ганна Шадрына (намесьнік рэдактара).[4] Забарона была зьнятая ў 2016 годзе.

У сваім рашэньні Рада Эўрапейскага Зьвязу ахарактарыхавала «Советскую Белоруссию» як «галоўная прапагандысцкая газэта» беларускіх уладаў.[5]

Паводле гэтага рашэньня,[5]


« [Павал Якубовіч] зьяўляецца адным з найбольш гучных і ўплывовых членаў дзяржаўнай прапагандысцкай машыны ў друкаванай прэсе. Ён падтрымліваў і апраўдваў рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці, якія сыстэматычна прадстаўляюцца нэгатыўным і прыніжальным чынам, з выкарыстаньнем фальсыфікаванай інфармацыі. Ён быў асабліва актыўным у гэтых адносінах пасьля разгону мірных дэманстрацыяў 19 сьнежня 2010 г. і наступных акцый пратэсту. »


« [Аляксандар Таранда і Сяргей Гардзіенка нясуць] адказнасьць за распаўсюд у друкаванай прэсе дзяржаўнай прапаганды, якая падтрымлівала і апраўдвала рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці, якія сыстэматычна прадстаўляюцца нэгатыўным і прыніжальным чынам, з выкарыстаньнем фальсыфікаванай і непраўдзівай інфармацыі, асабліва пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году. »


« [Галіна Тарапецкая] нясе адказнасьць за распаўсюд у друкаванай прэсе дзяржаўнай прапаганды, якая правакавала, падтрымлівала і апраўдвала рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці, якія сыстэматычна прадстаўляюцца нэгатыўным і прыніжальным чынам, з выкарыстаньнем фальсыфікаванай інфармацыі, асабліва пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году. »


« [Ганна Шадрына] нясе адказнасьць за распаўсюд у друкаванай прэсе дзяржаўнай прапаганды, якая правакавала, падтрымлівала і апраўдвала рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці 19 сьнежня 2010 году з выкарыстаньнем фальсыфікаванай інфармацыі. »

Сярод іншых прапагандыстаў, якія актыўна публікаваліся ў «СБ. Беларусь сегодня», займаючыся дэзынфармацыяй, маніпуляваньнем або распальваньнем нянавісьці ― Андрэй Мукавозчык, Кірыл Коктыш, Дзьмітры Крат, Людміла Гладкая ды іншыя.

Галоўныя рэдактары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]