Сафія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сафія
баўг. София
Russian church (37591925970).jpg
Царква Сьвятога Мікалая
BG Sofia coa.svg BG Sofia flag.svg
Герб Сафіі Сьцяг Сафіі
Дата заснаваньня: каля 7 тысячагодзьдзе да н. э.
Былыя назвы: Sardiacus, Sardica (Сэрдыка), Срэдзец, Трыядыца
Краіна: Баўгарыя
Вобласьць: Сафійская вобласьць
Кмет: Yordanka Fandakova[d]
Плошча: 492 км²
Вышыня: 550 м н. у. м.
Насельніцтва: 1 355 142 чал.
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: 02
Паштовы індэкс: 1000
Нумарны знак: C, CA, CB
Геаграфічныя каардынаты: 42°42′ пн. ш. 23°20′ у. д. / 42.7° пн. ш. 23.333° у. д. / 42.7; 23.333Каардынаты: 42°42′ пн. ш. 23°20′ у. д. / 42.7° пн. ш. 23.333° у. д. / 42.7; 23.333
Сафія на мапе Баўгарыі
Сафія
Сафія
Сафія
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.sofia.bg/en/index_en.asp

Сафі́я (па-баўгарску: Со́фия ад грэц. σοφία — «майстэрства», «мудрасьць») — сталіца й найбуйнейшы горад Баўгарыі. Насельніцтва на 2015 год — 1 316 600 жыхароў[1], больш за 95% усіх жыхароў складаюць этнічныя баўгары. Горад разьмешчаны на захадзе краіны. Клімат умераны кантынэнтальны. Паводле стану на пачатак 2010-х гг. у Сафіі засяроджана каля 1/6 агульнабаўгарскай прамысловай вытворчасьці[1], як то машынабудаваньне, мэталюргія, хімічная, гумавая, цэлюлёзна-папяровая, харчовая, лёгкая прамысловасьці. У горадзе разьмешчаны Баўгарская акадэмія навук, унівэрсытэты, тэатры, нацыянальная і гарадзкая мастацкія галерэі, археалягічны, гістарычны, прыродазнаўчы — агулам больш за 200 музэяў[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гандлёвы цэнтар у Сафіі
Руіны антычнай Сэрдыкі

У VIII стагодзьдзі да н. э. на месцы існай тут раней нэалітычнай стаянкі паўстаў тракійскі горад, які захапілі каля 29 да н. э. рымляне, даўшы яму назву Сэрдыка па імю засяляўшага гэтую мясцовасьць тракійскага племені сэрдаў[1]. Горад квітнеў пад час кіраўніцтва імпэратара Траяна (98—117 гг.)[2]. У III—IV стагодзьдзях Сэрдыка была цэнтрам рымскай правінцыі Тракія. У выніку рэлігійнай рэформы імпэратара Канстантына горад стаў сядзібай біскупа. У 357 годзе рымскі гісторык Аміян Марцэлін апісаў горад як «вялікі і непрыступны». Ад рымскага часу захаваліся рэшткі крапасной сьцяны, пабудовы невядомага прызначэньня, якая ў III-IV ст. была пераробленая ў царкву сьвятога Георгія[3].

Падчас Вялікага перасяленьня народаў горад падвяргаўся нашэсьцю барбарскіх плямёнаў. У 447 годзе горад быў разбураны гунамі[3]), напрыканцы IV ст. праз горад прайшлі готы. У 527—565 гг. падчас панаваньня імпэратара Юстыніяна Сэрдыка адрадзілася як важны адміністрацыйны цэнтар Бізантыйскай імпэрыі пад імём Трыядзіца. Аднак у рэлігійным стаўленьні горад быў падпарадкаваны арцыбіскупству з цэнтрам у Охрыдзе.

У 809 годзе горад пад імем Срэдзец увайшоў у склад Першага баўгарскага царства[3] і атрымаў славянскае імя Срэдзец. Пасьля ўтварэньня Другога Баўгарскага царства ў 1185 годзе біскуп Срэдзеца стаў мітрапалітам. З 1382 году па 1870-я гады (з перапанкам) горад знаходзіўся пад асманскім валадарствам. Сучасны будынак галоўнага храма — катэдральнага сабору Сьвятой Сафіі — узыходзіць да другой паловы V стагодзьдзя, аднак ён дабудоўваўся некалькі разоў. У афіцыйных дакумантах назва Сафія ўпершыню ўжываецца толькі ў канцы ХІV стагодзьдзя.

Падчас асманскага валадарства горад стаўся важным цэнтрам імпэрыі. Тут знаходзілася рэзыдэнцыя бэйлербэя яэлета Румэлія, які кіраваў эўрапейскай тэрыторыяй Асманскай імпэрыі, і, такім чынам, горад стаў найважнейшым пасьля Канстантынопаля асманскім горадам у Эўропе. Разам з тым у Сафіі разьвівалася культурная дзейнасьць баўгараў — Сафійская кніжная школа XV-ХVІ стст.[1]; «Малая сьвятая гара» — вакол гораду мелася колца з больш за 50 кляштароў, зь якіх звыш 20 існуюць дагэтуль. Места было важным цэнтрам вызваленчага руху. У 1873 годзе, пасьля судовай справы, якая прайшла тутака ж, у навакольлях Сафіі быў пакараны баўгарскі нацыянальны герой Васіл Леўскі.

Пасьля вызваленьня ад турэцкай няволі ў 1878 годзе расейскімі войскамі[3] і адраджэньня баўгарскай дзяржавы Сафія сталася сталіцай у 1879 годзе. Першачарговая заслуга ў гэтым прыналежыць прафэсару Харкаўскага ўнівэрсытэту баўгарскаму гісторыку Марыну Дрынаву, які прыняў дзейны ўдзел у стварэньні новай дзяржавы, бо прадстаўнікі Аўстра-Вугоршчыны выступалі за тое, каб сталіцай зрабіць горад Вяліка-Тырнава. У выніку гэтага колькасьць жыхароў Сафіі расьце вельмі хутка ў параўнаньні зь іншымі баўгарскімі гарадамі, у асноўным з прычыны ўнутранай міграцыі.

Падчас Другой сусьветнай вайны Сафію бамбавалі з самалётаў хаўрусьнікі ў канцы 1943 году і ў пачатку 1944 году, як сьледзтва ўварваньня савецкай Чырвонай арміі, быў скінуты ўрад Баўгарыі, які быў у зьвязе зь Нямеччынай. Пераўтварэньні Баўгарыі спачатку ў Народную Рэспубліку Баўгарыя ў 1946 годзе і ў Рэспубліку Баўгарыя ў 1990 годзе былі адзначаныя значнымі зьменамі ў абліччы гораду. Насельніцтва Сафіі хутка павялічвалася ў XX стагодзьдзі за кошт міграцыі з усёй краіны.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сафія знаходзіцца ля падножжа гор Віташа і Люлін[3], у сярэдзіне Сафійскай катлавіны. Горад вядомы са старажытных часоў сваімі шматлікімі мінэральнымі і тэрмальнымі крыніцамі. Сафія ляжыць прыблізна на 43-й геаграфічнай шыраце, сярэднегадавая тэмпэратура складае 11,4 °C, клімат гораду зьяўляецца вільготным кантынэнтальным.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Capital Fort — самы высокі будынак Сафіі

Сафія зьяўляецца эканамічным цэнтрам Баўгарыі і домам для большасьці буйных баўгарскіх і міжнародных кампаніяў, якія працуюць у краіне, а таксама Нацыянальнага банка Баўгарыі і Баўгарскай фондавай біржы. Сукупны ўнатраны прадукт гораду на душу насельніцтва склаў € 26 600 ў 2012 годзе, што супала зь сярэднім паказчыкам па Эўразьвязу, паводле зьвестак Эўрастату. Сярэднямесячная заробная плата без уліку спагнаньня падаткаў на сьнежань 2015 году складала € 645, што зьяўляецца самым высокім паказчыкам у Баўгарыі, але самым нізкім узроўнем даходу сярод сталіцаў ЭЗ[4].

У 2015 годзе Forbes дадаў Сафію ў сьпіс 10 лепшых месцаў у сьвеце для стварэньня стартапаў, дзякуючы ў першую чаргу нізкаму карпаратыўнаму падатку (10%) і надзвычай высокай хуткасьці інтэрнэт злучэньня, а таксама дзейнасьці ў краіне некалькіх інвэстыцыйных фондаў, як то Eleven Startup Accelerator, LAUNCHub і Neveq[5].

Гістарычна склалася, што пасьля Другой сусьветнай вайны і эпохі індустрыялізацыі пры сацыялізьме, горад і прылеглыя да яго прадмесьці хутка пашыраліся, з-за чаго рэгіён стаў найбольш прамыслова разьвітым у краіне[6]. Прыток працоўнай сілы зь іншых частак краіны настолькі павялічыўся, што гарадзкія ўлады ўвялі абмежаваньне на жыхарства ў сталіцы, якое было дазволена толькі пасьля атрыманьня адмысловай рэгістрацыі[6]. Аднак пасьля палітычных зьменаў у 1989 годзе гэтае абмежаваньне было скасавана.

Усё часьцей Сафія становіцца прывабным месцам для транснацыянальных кампаніяў, як то IBM, Hewlett-Packard, SAP, Siemens, Software AG. Нацыянальная авіякампанія Баўгарыі Bulgaria Air мае галаўны офіс на тэрыторыі сафійскага аэрапорту. З 2007 па 2011 год горад прыцягнуў у агульнай складанасьці калі $11,6 млрд прамых замежных інвэстыцыяў.

На 2020 год у Сафіі месьціўся дзяржаўны пастаўшчык зброі «Кінтэкс».

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цягнік мэтрапалітэну на станцыі Мусагеніца

Сафія зьяўляецца найбольш важным чыгуначным вузлом ў краіне. Цягнікі адпраўляюцца ад Сафіі ў 5 напрамках. На тэрыторыі гораду разьмешчаны 8 чыгуначных станцыяў (Цэнтральны чыгуначны вакзал — Поўнач, Іліянцы, Подуене, Іскр, Захарна фабрыка, Горна Баня і Надзея). За пэрыяд ад студзеня па ліпень 2004 году колькасьць пасажыраў на Цэнтральным чыгунарным вакзале склала больш за 2 мільёны асобаў, што складае 11,8% ад агульнай колькасьці пасажыраў чыгуначнага транспарту ў краіне. У Сафіі знаходзіцца кіраўніцтва баўгарскай дзяржаўнай чыгункі. Ад 1937 году дзейнічае Сафійскі аэрапорт (10 км на ўсход ад цэнтра горада)[1].

28 студзеня 1998 году была пушчана ў эксплюатацыю першая чарга Сафійскага мэтро. Па стане на 2012 год агульная працягласьць лініяў мэтрапалітэна ў Сафіі складае 31 км (2 лініі, 27 станцыяў). У сыстэме гарадзкога пасажырскага транспарту дзейнічаюць аўтобусы, тралейбусы, трамваі, маршрутныя таксі. На 2008 год у горадзе дзейнічалі 95 аўтобусных, 17 трамвайных і 10 тралейбусных маршрутаў. 4 чэрвеня 2004 году быў адкрыты новы Цэнтральны аўтавакзал.

У 1990-я гады ў горадзе хутка павялічвалася колькасьць асабістых аўтамабіляў, то бок пасьля 2002 году ў Сафіі было зарэгістравана больш за мільён аўтамабіляў, што складае чацьвёрты паказчык паводле ліку аўтамабіляў на душу насельніцтва ў Эўрапейскім Зьвязе. На 1000 чалавек прыпадае 546,4 асабістых транспартных сродкаў. Многія вуліцы знаходзяцца ў дрэнным стане, бо муніцыпалітэт амаль не ўдзельнічае ў рамонце дарог у горадзе, аднак гэтая сытуацыя прыкметна зьмяняецца ў апошнія гады.

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д е Аигина Е. В., Павлинов П. С. СОФИЯ // Большая российская энциклопедия. Электронная версия (2017); https://bigenc.ru/geography/text/3638538 Дата обращения: 11.08.2020
  2. ^ Sofia Encyclopædia Britannica. Encyclopædia Britannica, inc (November 13, 2019). Праверана 11 жніўня 2020 г.
  3. ^ а б в г д Сафія // БЭ. Т. 14. — Менск, 2002. С. 200.
  4. ^ Average monthly wages and salaries of the employees under labour contract by statistical regions and districts in 2015(анг.). National Statistical Institute (Нацыянальны статыстычны інстытут Баўгарыі). Праверана 10 красавіка 2016 г. Архіўная копія ад 5 красавіка 2016 г.
  5. ^ Amy Guttman (29 лістапада 2015) 10 Top Cities Around The World To Launch Your Startup(анг.). Forbes.
  6. ^ а б Velina Nacheva. The capital's changing face(анг.). The Sofia Echo. Архіўная копія ад 16 верасьня 2004 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Сафіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў