Усевалад Гарачка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Усевалад Гарачка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 12 сьнежня 1968,
Юцкі, Койданаўскі раён, Менская вобласьць, БССР
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік
Мова беларуская мова[1]
Дэбют 1992 г.

Усевалад Міхайлавіч Гарачка (12 сьнежня 1968, в. Юцкі, Койданаўскі раён, Менская вобласьць, БССР, СССР) — пісьменьнік.

У 1986 г. скончыў Дзямідавіцкую сярэднюю школу ў Койданаўскім раёне, у 1992 г. фізычны факультэт БДУ. Працуе на ВНА «Інтэграл». Жыве ў г. Фаніпаль.

Вершы піша з 1992 г., з 1993 году выступае ў пэрыядычным друку, адзін са стваральнікаў літаратурнага руху «Бум-Бам-Літ» (вясна 1994), з 2005 году сябра Беларускага ПЭН-цэнтру, з 2006 году — Саюза беларускіх пісьменьнікаў.

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Пралетарскія песні. Менск. 2004.
  • Даты. Мінск. 2004.
  1. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі