Перайсьці да зьместу

Таджыцкая мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Таджыцкая мова
тоҷикӣ, تاجیکی‎
Ужываецца ў Таджыкістане, Узбэкістане, Расеі, Аўганістане
Рэгіён Цэнтральная Азія
Колькасьць карыстальнікаў
Клясыфікацыя Індаэўрапейская сям'я
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Таджыкістане
Статус: 1 дзяржаўная[d][1]
Пісьмо кірыліца, пэрсыдзкае пісьмо[d], лацінскае пісьмо, таджыцкі альфабэт[d] і гэбрайскі альфабэт[d]
Коды мовы
ISO 639-1 tg
ISO 639-2(Б) tg
ISO 639-2(Т) tg
ISO 639-3 tgk

Таджы́цкая мова (саманазва: забони тоҷикӣ, таксама форсии тоҷикӣ — «таджыцкі фарсі») — дзяржаўная мова Таджыкістану. Блізкая да моваў насельнікаў Аўганістану, Ірану і Ўзбэкістану. Належыць да іранскае групы індаіранскае галіны індаэўрапейскай моўнай сям’і. Носьбіты таджыцкай мовы могуць разумець мову жыхароў Ірану, Аўганістану ды іранамоўную частку Ўзбэкістану, што дае падставу некаторым навукоўцам лічыць таджыцкую мову гаворкай пэрсыдзкай мовы. Таджыцкай мовай карыстаюцца насельнікі Таджыкістану, Узбэкістану (ваколіцы местаў Самарканд і Бухара), поўдня Кыргыстану і паўночнага ўсходу Аўганістану.

Заходнімі лінгвістамі параўнальна часта лічыцца часткай дыялектнае сыстэмы пэрсыдзкае мовы[2]. Адрозьненьні ад яе ў таджыцкай мове пачынаюць заўважацца зь XV ст. Зь сярэдзіны XX ст. расейская мова моцна ўплывае на разьвіцьцё таджыцкай мовы. Вышэйшае кіраўніцтва Таджыкістану карыстаецца расейскай мовай. Іншымі фактарамі аддаленьня сучаснай таджыцкай мовы ад астатніх дыялектаў пэрсыдзкай сталі палітычная й геаграфічная адасобленасьць, уплыў няроднасных цюрскіх моваў і асобныя стандартызацыйныя працэсы. Між тым, таджыцкая мова вылучаецца серад астатніх пэрсыдзкіх дыялектаў захаваньнем плястоў архаічных элемэнтаў у лексыцы, фаналёгіі й граматыцы

Таджыцкая мова мае гаворкі, якія ўмоўна дзеляцца на паўночныя (паўночны Таджыкістан амаль да места Душанбэ, Узбэкістан (ваколіцы местаў Самарканд, Бухара і земляў Узбэкістану, якія мяжуюць з Таджыкістанам), на паўднёвыя (поўдзень ад места Душанбэ, гаворкі насельнікаў Аўганістану за ракой Пяндж), літаратурная мова засноўваецца на паўночна-заходніх дыялектах у навакольлях узбэкістанскага Самарканду. Часам у дыялекталягічную сыстэму таджыцкае мовы ўключаюць памірскія мовы, якія, аднак, уваходзяць у іншую падгрупу іранскіх моваў у адрозьненьне ад таджыцкай.

З 1939 году пісьмовасьць на аснове кірыліцы. Да яе пасьлядоўна выкарыстоўваліся арабская пісьмовасьць і лацінскі альфабэт (у часы савецкай палітыкі лацінізацыі моваў малых народаў РСФСР і народаў Сярэдняй Азіі).

Сучасны таджыцкі альфабэт.

А а Б б В в Г г Ғ ғ Д д Е е Ё ё
Ж ж З з И и Й й Ӣ ӣ К к Қ қ Л л
М м Н н О о П п Р р С с Т т У у
Ӯ ӯ Ф ф Х х Ҳ ҳ Ч ч Ҷ ҷ Ш ш Ъ ъ
Э э Ю ю Я я

Сучасная таджыцкая азбука налічвае 35 літараў і заснаваная на расейскім варыянце кірыліцы. У азбуку даданыя 6 літараў для пазначэньня гукаў, якія адсутнічаюць у расейскай мове.

  1. ^ а б Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675
  2. ^ Lazard, G. 52 // Caractères distinctifs de la langue tadjik. — Bulletin de la Société Linguistique de Paris. — 1956. — С. 117-186.