Вікісховішча
Вікісховішча | |
![]() | |
![]() | |
Тып | мэдыясховішча |
---|---|
Даступныя мовы | беларуская і 131 іншая[1] |
Уладальнік | Фундацыя Вікімэдыя |
Аўтар | Джымі Ўэйлз |
Пачатак працы | 7 верасьня 2004 (19 гадоў таму) |
Камэрцыйны? | не |
Рэгістрацыя | неабавязковая для прагляду, патрэбная для загрузкі файлаў |
Прадукцыя | гуказапіс, дакумэнт, відэа, выява |
Прыбытак | няма |
Рэйтынг Alexa | 300[2] |
Мова праграмаваньня | PHP |
commons.wikimedia.org |
Вікісховішча (анг. Wikimedia Commons) — агульнае цэнтралізаванае сховішча для выяваў, гуказапісаў, відэаролікаў і іншых файлаў, якія вольна распаўсюджваюцца.
Гэтыя файлы можна выкарыстаць на старонках абсалютна любых праектаў Фундацыі «Вікімэдыі»[3]. Рухавік МэдыяВікі таксама дазваляе выкарыстаньне матэрыялаў Вікісховішча на любым вікі-сайце[4]. Загрузіць файлы да Вікісховішча можна праз адпаведную службу ці адмысловую праграму.
Ліцэнзаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Усе файлы, загружаныя на Вікісховішча, павінны быць вольныя для распаўсюджваньня ў любой юрысдыкцыі. Файлы ня могуць абкладацца абмежаваньнямі волі іх выкарыстаньня. У прыватнасьці, у адрозьненьне ад большасьці моўных разьдзелаў, не дапушчаюцца файлы, распаўсюджваныя на ўмовах «Добрасумленнага выкарыстаньня» (па-анґельску: fair use).
Пасьля запампоўкі файла неабходна: дадаць шаблён статусу аўтарскіх праў, калі шаблён ліцэнзіі патрабуе дадатковай інфармацыі, то дадаць і яе, дадаць апісаньне, напрыклад, што на выяве, дзе сфатаграфавалі і т. д., дадаць спасылку на зыходную выяву, калі яна капіявалася зь якога-небудзь сайта.
Устаўка файлаў зь Вікісховішча ў артыкулы Вікіпэдыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Для ўстаўкі файлаў зь Вікісховішча ў артыкулы беларускай Вікіпэдыі выкарыстоўваецца той самы сынтаксыс, як для ўстаўкі файлаў, загружаных у беларускую Вікіпэдыю. Напрыклад, каб уставіць загружаную выяву у артыкул, досыць паказаць спасылку на яго: [[Файл:<імя_файлу>]]. Альгарытм працы рухавіка пры гэтым такі: калі ёсьць мясцовы файл, то ўстаўляецца ў артыкул менавіта ён; калі жа ў лякальнай базе няма выявы з такім імем, то бярэцца адпаведны файл на Вікісховішчы.
Выявы году[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Шаблён моваў Галоўнай старонкі // Вікісховішча, 23 верасьня 2022 г. Праверана 22 кастрычніка 2022 г.
- ^ Alexa Internet (анг.) — 1996.
- ^ Вітаем. Што такое Wikimedia Commons?
- ^ How to reuse Commons' media files (анг.)