Сэрбская мова
| Сэрбская | |
| српски језик, srpski jezik | |
| Ужываецца ў | Сэрбіі, Босьніі і Герцагавіне, Чарнагорыі, Харватыі і іншых краінах |
|---|---|
| Рэгіён | Цэнтральная Эўропа, Паўднёвая Эўропа |
| Колькасьць карыстальнікаў | больш за 12 мільёнаў[1] |
| Клясыфікацыя | Індаэўрапейская Славянская |
| Афіцыйны статус | |
| Афіцыйная мова ў | Сэрбіі, Босьніі і Герцагавіне, Чарнагорыі, на Косаве і некаторых муніцыпалітэтах Паўночнай Македоніі |
| Рэгулюецца | Кіраваньне па стандартызацыі сэрбскай мовы |
| Статус: | 1 дзяржаўная[d][2] |
| Пісьмо | сэрбскі кірылічны альфабэт і гаевіца[d] |
| Коды мовы | |
| ISO 639-1 | sr |
| ISO 639-2(Б) | scc |
| ISO 639-2(Т) | scc |
| ISO 639-3 | srp |
| SIL | scc |

Сэ́рбская мо́ва (српски језик/srpski jezik) — адна з паўднёваславянскіх моваў. Распаўсюджаная ў Сэрбіі, Босьніі і Герцагавіне, Чарнагорыі, Харватыі, Паўночнай Македоніі, а таксама ў ЗША ды Аўстраліі. Да 90-х гадоў XX стагодзьдзя сэрбская мова (разам з харвацкай) зьяўлялася адным з варыянтаў сэрбскахарвацкай.
Асаблівасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мове ўласьцівыя доўгія і кароткія галосныя ды танічны (музычны) націск, што адрозьнівае яе ад іншых славянскіх моваў. Існуе складаўтваральны санант [r].
Назоўнікі, прыметнікі і займеньнікі зьмяняюцца па склонах.
Дзеяслоў мае дасканалую сыстэму спражэньня: чатыры шэрагі простых ды складаных формаў мінулага часу, два шэрагі формаў будучага часу. Інфінітыў можа замяняць канструкцыя з злучнікам «да» і формай цяперашняга часу.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Літаратурная мова (сэрбскахарвацкая) была створаная ў першай палове XIX стагодзьдзя на аснове штокаўскіх гаворак. У яе фармаваньні выбітную роль адыграў Вук Караджыч, які рэфармаваў правапіс і выдаў слоўнік сэрбскае мовы (першае выданьне — 1818). Аб’яднаньне ў літаратурнай мове асаблівасьцяў розных дыялектаў дало вялікую варыятыўнасьць літаратурнай мовы як у лексыцы, так у фанэтыцы і марфалёгіі. Артаэпічная норма вымаўленьня — падвоеная: на месцы старога «яця» (Ѣ) дапускаецца вымова [e] (збольшага ў Сэрбіі) або [je] (збольшага ў Чарнагорыі), што адпаведна называецца э'каўскай і ’іекаўскай нормамі.
Старажытнейшыя пісьмовыя помнікі датуюцца XII стагодзьдзем: Грамата Куліна, напісаная кірыліцай 1189 г. і Міраслаўлева эвангельле (1192 г.). У сучаснай мове выкарыстоўваецца як лацінскі альфабэт (у Харватыі, Босьніі і Чарнагорыі) так і кірыліца (збольшага ў Сэрбіі, Босьніі і паўночных раёнах Чарнагорыі).
Альфабэт
Прыклад
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Тамо далеко» (народная песьня)
- Тамо далеко, далеко од мора,
- Тамо је село моје, тамо је Србија
- Тамо је село моје, тамо је Србија
- О зар је морала доћ, та тужна несрећна ноћ
- Када си драгане мој, отишао у крвави бој.
- Тамо далеко, где цвета лимун жут,
- Тамо је српској војсци једини био пут
- Тамо је српској војсци једини био пут
- О зар је морала доћ, та тужна несрећна ноћ
- Када си драгане мој, отишао у крвави бој.
- Тамо далеко где цвета бели крин,
- Тамо су животе дали заједно отац и син
- Тамо су животе дали заједно отац и син
- О зар је морала доћ, та тужна несрећна ноћ
- Када си драгане мој, отишао у крвави бој.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Srpski jezik govori 12 miliona ljudi
- ↑ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL, 1951. — ISSN 1946-9675
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Вікіпэдыя мае вэрсію сэрбскай мовай |
Сэрбская мова — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў