Перайсьці да зьместу

Вячаслаў Адамчык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вячаслаў Адамчык
лац. Viačasłaŭ Adamčyk
Вячаслаў Адамчык, 1965 г.
Вячаслаў Адамчык, 1965 г.
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Вячаслаў Уладзімеравіч Адамчык
Нарадзіўся 1 лістапада 1933(1933-11-01)
Памёр 5 жніўня 2001(2001-08-05) (67 гадоў)
Пахаваны
Дзеці Адам Глёбус і Міраслаў Шайбак[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці драматург, пісьменьнік, перакладнік, журналіст, сцэнарыст, паэт
Мова беларуская мова
Дэбют 1952
Значныя творы Чужая бацькаўшчына (1978)
Узнагароды
Творы на сайце Knihi.com
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Адамчык (неадназначнасьць).

Вячасла́ў Уладзі́меравіч Ада́мчык (1 лістапада 1933, в. Варакомшчына, Наваградзкі павет, Наваградзкае ваяводзтва, Польшча — 5 жніўня 2001, Менск, Беларусь) — беларускі пісьменьнік.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў 7 клясаў Наваельнінскай сярэдняй расейскай школы (1949), працаваў грузчыкам на чыгуначнай станцыі Наваельня, адначасова вучыўся ў вячэрняй школе. У 1952—1957 гадах займаўся на аддзяленьні журналістыкі філялягічнага факультэту БДУ. Нейкі час жыў у м. Койданаў Менскай вобласьці, дзе ў яго нарадзіўся сын Уладзімер (Адам Глёбус). У 1965 годзе ў яго таксама нарадзіўся сын Міраслаў, які таксама стаў літаратарам (Міраслаў Шайбак)[2]. Працаваў у газэтах «Знамя юности» (1957—1958), «За вяртанне на Радзіму» (1958—1960), рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР (1960—1962), рэдактарам аддзелу публіцыстыкі часопіса «Полымя» (1962—1963). Сябра СП СССР з 1960 г. Сябра КПСС з 1973 г. Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы пры СП СССР у Маскве (1965). Працаваў літсупрацоўнікам часопіса «Нёман» (1965—1967), загадчыкам рэдакцыі часопіса «Полымя» (1967—1969), рэдактарам аддзелу прозы, намесьнікам галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць» (1969—1977), галоўным рэдактарам сцэнарнай майстэрні пры кінастудыі «Беларусьфільм» (1977—1980), намесьнікам галоўнага рэдактара выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1980—1982). З 1982 — галоўны рэдактар часопіса «Бярозка». Прымаў удзел у рабоце XXXVIII сэсіі Генэральнай асамблеі ААН (1983). Аўтар сцэнарыяў да дакумэнтальных фільмаў «Іван Мележ» (1977), «Валянцін Таўлай» (1978), «Дзядзька Якуб» (1981) ды іншых. Ляўрэат Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1980) за раман «Чужая бацькаўшчына» ды Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1988) за раманы «Чужая бацькаўшчына», «Год нулявы», «І скажа той, хто народзіцца…» Дэбютаваў вершамі ў 1952 г. у газэце «За новую вёску» (Зьдзецел). Памёр 5 жніўня 2001 году, пахаваны на менскіх Кальварыйскіх могілках[2].

  • Свой чалавек. Апавяданні. Мінск. 1958.
  • Млечны шлях. Апавяданні. Мінск. 1960.
  • Міг бліскавіцы. Апавяданні. Мінск. 1965.
  • Дзікі голуб. Апавяданні. Мінск. 1972.
  • Дзень ранняй восені. Выбраныя апавяданні. Мінск. 1974.
  • Чужая бацькаўшчына. Раман. Мінск. 1978. (паводле рамана зьняты мастацкі фільм (1982) і тэлеспэктакль (1983),
  • Год нулявы. Раман. Мінск. 1983.
  • І скажа той, хто народзіцца… Раман. Мінск. 1987.
  • Раіса Грамычына. П’еса. Мінск. 1989.
  • Раяль з адламаным вечкам. Мінск. 1990.
  1. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #119017423 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  2. ^ а б Уладзімер Арлоў (06.11.2006) Вячаслаў Адамчык Імёны Свабоды. Радыё Свабода.
  • Лецка Я. Хараство і боль жыцця. Нарыс творчасці Вячаслава Адамчыка. Мінск. 1985.
  • Пяткевіч А. А. Адамчык Вячаслаў. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 5. Мінск. 1995. С. 45-46.
  • Мальдзіс А. В. Адамчык Вячаслаў. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 5. Мінск. 1995. С. 45-46.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]