Перайсьці да зьместу

Адам Бабарэка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Адам Бабарэка
лац. Adam Babareka
Фатаграфія Адама Бабарэкі (1920-я гг.)
Фатаграфія Адама Бабарэкі (1920-я гг.)
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Адам Гаротны; Я. Каліна; Якім Каліна; Малады настаўнік; А.Рэка; Чырвоны; А.Чырвоны; Адам Чырвоны; А.Чэмер
Нарадзіўся 14 кастрычніка 1899(1899-10-14)
в. Слабада-Кучынка, Слуцкі павет, Менская губэрня
Памёр 10 кастрычніка 1938(1938-10-10) (38 гадоў)
п. Княж-Пагост, Комі АССР, Расейская СФСР
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, літаратуразнаўца
Гады творчасьці 1920-1930
Жанр апавяданьне
Мова беларуская
Дэбют 1920
Творы ў Вікікрыніцах
Творы на сайце Knihi.com

Ада́м Анто́навіч Бабарэ́ка (14 кастрычніка [ст. ст. 2 кастрычніка] 1899, в. Слабада-Кучынка Слуцкага павету, цяпер у Капыльскім раёне — 10 кастрычніка 1938, Паўночлаг) — беларускі пісьменьнік і літаратуразнаўца.

Псэўданімы і крыптанімы: А. Б.; А. Ч.; А-м Б-а; А. Б-ка; А. Б-рэка; Адам Гаротны; Я. Каліна; Якім Каліна; Янка Кужаль; Малады настаўнік; А.Рэка; Чырвоны; А.Чырвоны; Адам Чырвоны; А.Чэмер[1] .

Нарадзіўся 14 кастрычніка 1899 году ў вёсцы Слабада-Кучынка Слуцкага павету ў сям’і безьзямельнага селяніна.

Вучыўся ў слуцкай школе, у 1918 годзе скончыў Менскую духоўную сэмінарыю, настаўнічаў на Случчыне.

Удзельнік антыпольскага падпольля і партызанскага руху, арыштаваны польскімі ўладамі (1920). Пасьля вызваленьня зноў працаваў настаўнікам, быў чальцом рэвалюцыйнага камітэту Пукаўскай воласьці, загадчыкам валаснога аддзелу народнай асьветы. Служыў у Чырвонай Арміі (1921—1922).

У 1922 годзе паступіў на этноляга-лінгвістычнае аддзяленьне пэдагагічнага факультэту БДУ, працаваў у рэдакцыі газэты «Савецкая Беларусь». Быў адным з арганізатараў літаратурных аб’яднаньняў «Маладняк» (1923) і «Ўзвышша» (1926). У 1927 годзе скончыў БДУ. У 1926—29 гадох працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў Камуністычным унівэрсытэце Беларусі, а з 1928 — асыстэнт катэдры гісторыі беларускай літаратуры БДУ.

Арыштаваны ДПУ БССР 25 ліпеня 1930 ў Менску па справе «Саюзу вызваленьня Беларусі». Асуджаны пазасудовым органам НКВД 10 красавіка 1931 як «чалец контаррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ссылкі, год прабыў у менскай турме, ссылку адбываў у г.п. Слабадзкое Кіраўскай вобласьці, з канца 1934 у горадзе Вятцы (цяпер Кіраў). Працаваў бугальтарам. Тэрмін ссылкі быў падоўжаны на 2 гады ў адміністрацыйным парадку. 3 чэрвеня 1937 году Галоўная ўправа ў справах літаратуры і выдавецтваў Беларускай ССР (Галоўліт БССР) выдала Загад № 33 «Сьпіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі зь бібліятэк грамадзкага карыстаньня, навучальных установаў і кнігагандлю». Паводле Загаду, «усе кнігі» Адама Бабарэкі прадугледжвалася «спальваць»[2].

Паўторна арыштаваны 24 ліпеня 1937 году ў рамках сфабрыкаванай маштабнай акцыі па рэпрэсаваньні беларусаў, сасланых АДПУ ў пачатку 1930-х. Паводле пастановы «тройкі» па Кіраўскай вобласьці ад 15 лютага 1938 атрымаў 10 гадоў зьняволеньня ў лягерох. Пакараньне адбываў у пасёлку Княж-Пагост Комі АССР у Паўночным чыгуначным лягеры НКУС, дзе памёр у лягернай бальніцы.

Па першай справе рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўна­га суду БССР 15 лістапада 1957 году, па другой — 4 ліпеня 1959 Кіраўскім абласным судом. Групавая справа А. Бабарэкі і іншых №20951-с з фатаздымкам захоўваецца ў ар­хіве КДБ Беларусі.

Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей, дачка Алеся жыве ў Маскве.

Першае апавяданьне «То толькі сон…» надрукавана ў газэце «Звон» (1919, 8 верас., № 7 с. 2–3; 10 верас., № 8 с. 2–3; 12 верас., № 9 с. 2–3), было напісана ў 1918 г., але выйшла толькі праз год пад псэўданімам Янка Кужаль. У ім аўтар паказаў сваё бачаньне ідэальнай дзяржавы, у якой «кожны працуе для ўсіх і ўсе для аднаго». Апавяданьне было напісана ў 1918-м годзе — у час утварэньня новай Беларускай дзяржавы. Яго адносяць да філясофска– фантастычнага жанру[3][4][5][6]. Сем гадоў пісьменьнік займаўся стварэньнем празаічных твораў і апублікаваў больш за 20 апавяданьняў і імпрэсій.

Дэбютаваў вершамі ў рэспубліканскім друку ў 1920 годзе. Урывак з яго першага верша «Я не пявец», надрукаваны ў «Савецкай Беларусі» 11 верасьня 1920 г. пад псэўданімам Адам Чырвоны.

«

Я не пявец і не паэта!
Ня ўмею складна я казаць.
Душа-ж кіпіць, агнём сагрэта,
Агнём, ўзгарэўшым будаваць.

»

У 1925 выдаў кнігу «Апавяданьні» (Менск).

Распрацоўваў мэтадалягічныя праблемы літаратуразнаўства і эстэтыкі, прынцыпы народнасьці, сацыяльнай і эстэтычнай каштоўнасьці літаратуры, дасьледаваў гісторыю беларускай літаратуры, творчасьць Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, У. Дубоўкі, К. Чорнага і інш. Адстойваў правы на вольнае творчае самавыяўленьне.

1925
1926
1927

1928
1929
1966
  • Жыцьцёпіс і працы (Аўтабіяграфія) // Пра час і пра сябе. — Мн., 1966.
1976
1999
2001
  • Угасание. Письма Адама Бабареки из ссылки, тюрем и лагеря. Материалы к биографии / Сост. и вступ. ст. Н.Н.Илькевич. — Смоленск: 2001.
2011
  1. ^ Тацьцяна Лаўрык (29.08.2019) «Маладнякоўскі» Бялінскі. Маладосць Да 100-годдзя «Маладняка». — На хвалі часу, у плыні жыцьця. Праэкт Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музэя гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музэя літаратуры і мастацтва, часопіса «Маладосць».
  2. ^ Алесь Лукашук. Мова гарыць (Загад № 33) // Спадчына : часопіс. — 1996. — № 3. — С. 76—91. — ISSN 0236-1019.
  3. ^ Янка Кужаль. То толькі сон… // Звон : газэта. — 1919, 8 верасьня. — № 7. — С. 2, 3.
  4. ^ Янка Кужаль. То толькі сон… // Звон : газэта. — 1919, 10 верасьня. — № 8. — С. 2, 3.
  5. ^ Янка Кужаль. То толькі сон… // Звон : газэта. — 1919, 12 верасьня. — № 9. — С. 2, 3.
  6. ^ Тацьцяна Лаўрык (30.08.2019) «Маладнякоўскі» Бялінскі. Будзьма Беларусамі!.

  • Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. — Менск: БГА, 2000.
  • У. М. Конан. Бабарэка Адам Антонавіч. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — ISBN 985-11-0061-7 — С. 179.
  • У. М. Конан. Бабарэка Адам Антонавіч. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2 — С. 244.
  • Конан, Уладзімір. Тэорыя ўзвышэнства ў творчасці Адама Бабарэкі. / Рэдкал.: Г. В. Запартыка (гал. рэд.) і інш. // Пра час «Узвышша» : Матэрыялы навук. канферэнцый узвышаўскіх чытанняў (Мінск. 1999-2002). — Менск: БелНДІДАС, 2002. — С. 28—33.
  • Илькевич Н.Н. Адам Бабарека: арест — лагерь — смерть. Расправа со ссыльными белорусами в Кирове в 1937—1938 гг.: Документальный очерк. — Смоленск: 1999.
  • Илькевич, Н. Адам Бабареко по материалам уголовного дела на Алеся Аниховского. 1935–1936 гг. / Рэдкал.: Г. В. Запартыка (гал. рэд.) і інш. // Пра час «Узвышша» : Матэрыялы навук. канферэнцый узвышаўскіх чытанняў (Мінск. 1999-2002). — Менск: БелНДІДАС, 2002. — С. 38—43.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]